Васіль Бандарчык (1920; цяпер в. Кірава, Слуцкі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 2009, Менск) — беларускі этнограф. Чалец-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1972). Доктар гістарычных навук (1965), прафэсар (1978). Заслужаны работнік культуры Беларусі (1980)[1]. Ганаровы чалец Польскага этнаграфічнага таварыства (1970), чалец адміністрацыйнай рады Міжнароднага таварыства этналёгіі і фальклёру(en) Эўропы (1982)[2].

Васіль Бандарчык
Васіль Кірылавіч Бандарчык
Дата нараджэньня 1 жніўня 1920(1920-08-01)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 16 лютага 2009(2009-02-16) (88 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1952)
Занятак гісторык, этнограф, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра этналёгія
Месца працы Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d]
Вучні Ігар Чаквін
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны II ступені мэдаль „За абарону Масквы“ мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль Францішка Скарыны

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў цароўскую сямігадовую школу (1936), затым — Слуцкую пэдагагічную вучэльню (1939). Настаўнічаў у сельскай школе Заслаўскага раёну (Менская вобл.).

Удзельнічаў у нямецка-савецкай вайне 1941—1945 гадоў. Дэмабілізаваўся з Савецкай арміі ў 1947 годзе.

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1952).

Да 1957 году працаваў настаўнікам, завучам, дырэктарам школы ў Смалявічах (Менская вобл.) і Менску. З 1957-га — асьпірант Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру імя Кандрата Крапівы Акадэміі навук БССР, 1959—1966 гг. — навуковы супрацоўнік, у 1967—1969 гг. намесьнік дырэктара, у 1969—1976 гг. — дырэктар. У 1976—1991 гг. — загаднік аддзелу этнаграфіі, з 1991 г. — дарадца пры дырэкцыі. У 1997—2005 гг. — галоўны навуковы супрацоўнік.

Падрыхтаваў 17 кандыдатаў навук. Тры яго вучні сталі дактарамі навук.

Навуковая праца

рэдагаваць

Займаўся вывучэньнем гісторыі беларускай этнаграфіі і фальклёру, дасьледаваў паходжаньне, матэрыяльную і духоўную культуры беларусаў. Сабраў і ўпершыню сыстэматызаваў шырокі фактычны матэрыял па гісторыі этналягічнага вывучэньня беларусаў расейскімі і польскімі дасьледнікамі і навуковымі арганізацыямі.

Бібліяграфія

рэдагаваць

Аўтар 5 індывідуальных манаграфіяў і 15 брашураў, звыш 200 артыкулаў. Пад ягонавуковым кіраўніцтвам і пры аўтарскім удзеле падрыхтавалі таксама 27 манаграфіяў і зборнікаў.

  • Бондарчик, В. К., Чигринов И. Г. Николай Яковлевич Никифоровский : Очерк жизни и деятельности / В. К. Бондарчик, И. Г. Чигринов. — Минск : Издательство АН БССР, 1960. — 103 с.
  • Бандарчык, В. К. Еўдакім Раманавіч Раманаў : Жыццё і навуковая дзейнасць / В. К. Бандарчык. — Мінск : Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1961. — 305 с.
  • Бандарчык, В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст.(недаступная спасылка) / В. К. Бандарчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1964. — 232 с.
  • Бондарчик, В. К., Федосик, А. С. А. К. Сержпутовский / В. К. Бондарчик, А. С. Федосик. — Минск : Наука и техника, 1966. — 120 с.
  • Бандарчык, В. К. Гісторыя беларускай этнаграфіі. Пачатак XX ст. / В. К. Бандарчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1970. — 123 с.
  • Бандарчык, В. К. Гісторыя беларускай савецкай этнаграфіі / В. К. Бандарчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1972. — 168 с.
  • Этнаграфія беларусаў : гістарыяграфія, этнагенез, этнічная гісторыя(недаступная спасылка) / В. К. Бандарчык [і інш.]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1985. — 215 с.
  • Беларусы : У 8-мі т. Т.3 : Гісторыя этналагічнага вывучэння / В. К. Бандарчык. — Мінск : Беларуская навука, 1999. — 365 с : іл. — ISBN 985-08-0283-9 : 368000.

Пад яго навуковым кіраўніцтвам і пры непасрэдным аўтарскім удзеле выйшлі працы «Беларускае народнае жыльлё» (1973), «Народная сельскагаспадарчая тэхніка беларусаў» (1974), «Беларуская народнае адзеньне» (1975), «Зьмены ў побыце і культуры гарадзкога насельніцтва Беларусі» (1976), «Зьмены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі» (1976), «Этнічныя працэсы і вобраз жыцьця» (1980), «Промыслы і рамёствы Беларусі» (1984), «Этнаграфія беларусаў» (1985), «Палесьсе. Матэрыяльная культура» (1988), «Сям’я і сямейны побыт беларусаў» (1990), «Грамадзкі быт і культура гарадзкога насельніцтва Беларусі» (1990), «Грамадзкі быт і культура сельскага насельніцтва Беларусі» (1993), «Беларусы» (Масква, 1998)[3].

  1. ^ Бандарчык Васіль // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 2. — С. 277. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0061-7
  2. ^ Тацяна Мікуліч. Бандарчык // Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах / Міхась Біч. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1993. — Т. 1. — С. 288. — 494 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-85700-074-2
  3. ^ Міхаіл Піліпенка. Васіль Кірылавіч Бандарчык // Весьці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сэрыя гуманітарных навук : часопіс. — 2010. — № 3. — С. 122-124. — ISSN 0321-1649.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць