Ельскі ўнівэрсытэт
Ельскі ўнівэрсытэт (па-ангельску: Yale University) — адзін з найвядомейшых унівэрсытэтаў ЗША, месьціцца ў г. Нью-Гэйвэн, штат Канэктыкут. Уваходзіць у групу самых элітных амэрыканскіх унівэрсытэтаў, г. зв. Лігу плюшчу.
Быў заснаваны ў 1701 годзе; улучае дванаццаць падразьдзяленьняў: Ельскі каледж, чатырохгадовая адукацыя ў якім сканчаецца атрыманьнем ступені бакаляўра; асьпірантура па розных спэцыяльнасьцях, а таксама 10 прафэсійных факультэтаў, якія рыхтуюць адмыслоўцаў у галінах юрыспрудэнцыі, мэдыцыны, бізнэсу, аховы навакольнага асяродзьдзя, а таксама тэолягаў, архітэктараў, музыкаў, мастакоў і актораў. Праграма Ельскага каледжу, асновы ўнівэрсытэту, адрозьніваецца сваёй шырынёй і паглыбленасьцю. Паводле даўняй традыцыі прафэсарска-выкладчыцкі склад унівэрсытэту надзяляе выключную ўвагу навучаньню студэнтаў. Шматлікія пачатковыя і ўводныя курсы вядуцца заслужанымі навукоўцамі і прафэсарамі ўнівэрсытэту.
Крыніцы рэдагаваць
- ^ Yale University — Identity Guidelines
- ^ ORCID (анг.) — 2012.
- ^ https://web.archive.org/web/20231020113811/https://orcid.org/members
- ^ http://old.arl.org/arl/membership/members.shtml
- ^ http://iiif.io/community/consortium/#the-iiif-consortium
- ^ https://sparcopen.org/who-we-are/members/
- ^ https://web.archive.org/web/20231015070603/https://sparcopen.org/who-we-are/members/
- ^ http://www.crl.edu/membership/members
- ^ https://web.archive.org/web/20231016073235/https://www.crl.edu/membership/members
- ^ https://www.linuxfoundation.org/membership/members/
- ^ https://web.archive.org/web/20200122180935/https://www.cni.org/about-cni/membership/members
- ^ https://web.archive.org/web/20231015081945/https://www.cni.org/about-cni/membership/members
- ^ https://www.cossa.org/members/
- ^ https://datadryad.org/stash/our_community
- ^ Our Members / Tier 2
Вонкавыя спасылкі рэдагаваць
Ельскі ўнівэрсытэт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (анг.)