Жамойты[1], жамойць, пазьней жмудзіны[2] (жэмайты, жэмайчай[3]; саманазва Žemaitē, лет. Žemaičiai) — сучасная этнічная група ў складзе летувісаў на захадзе Летувы (часам разглядаецца як асобны народ) і назва жыхароў гістарычнай краіны Жамойці. Агульная колькасьць сучасных жамойтаў складае прыкладна 0,5 мільёнаў чалавек. Захоўваецца жамойцкая гаворка летувіскай мовы (часам разглядаецца як асобная мова, адрозная ад гістарычнай жамойцкай мовы), тым часам, паводле летувіскіх мовазнаўцаў, на ўсходзе Жамойці гавораць на заходнеаўкштайцкім дыялекце. Аднак большая частка сучасных жамойтаў выкарыстоўваюць літаратурную летувіскую мову. Вернікі — каталікі, на паўднёвым захадзе ёсьць таксама лютэране.

Жамойты
Агульная колькасьць каля 0,5 млн
Рэгіёны пражываньня Летува
Мовы жамойцкая мова, летувіская мова
Рэлігіі каталіцтва
Блізкія этнасы летувісы, латышы

Жамойцю (жмодзю) або жмудзінамі традыцыйна называлі ня толькі жыхароў уласна Жамойці, але і роднасныя ім плямёны[4]. Па анэксіі Вялікага Княства Літоўскага Расейскай імпэрыяй на згоду і пры падтрымцы расейскіх уладаў (імпэрскім інтарэсам якіх у рэчышчы палітыкі русіфікацыі адпавядала прывязваньне гісторыі ВКЛ да нашчадкаў балтыйскай меншасьці, а не беларусаў) за жамойтамі замацавалася назва «Літва», калі дзеячы жамойцкага нацыянальнага абуджэньня дзеля забесьпячэньня свайму руху гістарычнай асновы выкарысталі — у якасьці этнічнай — назву старажытнай літоўскай (беларускай) дзяржавы, а ня ўласнага Жамойцкага княства (якое не асацыявалася з уяўленьнямі пра разьвітую старажытную дзяржаўнасьць)[4][5].

 
Phinni (фіны) каля ўтоку Нёмана (Chrones). Мапа 1478 г., створаная паводле апісаньня мапаў Пталемэя

Паводле традыцыйнай вэрсіі (агучанай у палітычных мэтах яшчэ вялікім князем Вітаўтам), назва Жамойць (лет. Žemaitija) утварылася ад летувіскага слова žema, якое азначае 'нізкая, ніжняя'[6]. Тым часам у створанай Філялягічным факультэтам Віленскага ўнівэрсытэту «Базе зьвестак для этымалягічнага слоўніку летувіскай мовы» адзначаецца, што апошнім часам лінгвісты схіляюцца да іншай вэрсіі, якая зьвязвае назву Жамойць з словам žemė[7][8]. Яшчэ Вацлаў Пануцэвіч зьвяртаў увагу на тое, што ў аснове назвы Жамойць напраўду ляжыць летувіскае слова žemė, якое азначае 'краіна, зямля, заселеная адным племем'[a], што адпавядае фінскаму паняцьцю ma (Suo-ma, Pier-ma, Kastro-ma ды іншыя)[9]. Гэты ж беларускі гісторык падкрэсьліваў, што тлумачэньні летувіскіх аўтараў (а за імі і пэўных іншых), нібы Жамойць ёсьць толькі тапаграфічным пазначэньнем разьмешчанай ніжэй тэрыторыі ў супрацьвагу да Аўкштоты — terra superior (лет. aukštas — 'вышэйшы') ёсьць палітычнай камбінацыяй, каб апраўдаць прысабечаную назву Літва. Пагатоў, назва жамойты (жэймы) пазначала адпаведнае племя як у нізінах, так і на ўзвышшах. Увогуле жа, глыбейшымі адпаведнікамі назвы жамойтаў выступаюць паняцьці «краёўцы», «тутэйшыя»[10].

 
Выява самаедаў (Samoyedes), падпісаная таксама як ням. «Die Samogiten» («жамойты»), 1684 г.

Нямецкі гісторык Яганэс Фохт(en) у 1828 годзе зьвяртаў увагу на тое, што ў старажытнасьці саамы займалі даволі вялікую тэрыторыю, а таксама на падабенства паміж самляндцамі, жамойтамі і семігаламі, назвы якіх ён зьвязваў менавіта з саамамі[b][11]. У 1837 годзе Тэадор Нарбут мусіў зьвярнуць увагу, што назвы Samaiten і Samland, у народаў Samen, у старажытных нямецкіх хроніках зьмешваюцца разам, відаць, праз агульны корань гэтых назваў[c][12]. У 1859 годзе брытанскі этноляг і лінгвіст, прафэсар Лёнданскага ўнівэрсытэту і сябра Лёнданскага каралеўскага таварыства Робэрт Гордан Лейтэм(en) адзначаў лучнасьць назваў Samland (Самляндыя, пазьней «Малая Летува») і Samogitia (Жамойць) і іхную повязь зь фінскай назвай Suome: «Магчыма, ніводны прастаўнік літоўскай сям’і не ўзыходзіць да арыгінальнага літоўскага грунту. Тое, што ад пачатку было літоўскім, цяпер стала польскім або нямецкім. Тое, што цяпер літоўскае[d], ад пачатку было фінскім»[e][13] (а брытанскі навукоўца Джон Вільям Дональдсан(en) зьвяртаў увагу на тое, што «іх [летувісаў] сапраўднае імя — самагіты»[14]). Тым часам нямецкі гісторык Вольфганг Мэнцэль(en) у 1862 годзе выводзіў ад фінскай саманазвы Suomalainen, апроч Samogitien і Samland, яшчэ і Samojeden — назву самаедаў[f][15].

 
Самаеды (Samogiten) каля Белага мора. Я. Лёйкен, 1706 г.

Францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, сьцьвярджае фінскую этымалёгію назвы народу жамойтаў: «Я ўжо адзначыў, што летувіскае žemaitis, гэта значыць жамойцкае, азначала менавіта фінскае, якое паходзіць ад фінскага… Калі гэта праўда, што народная этымалёгія выводзіць гэтую назву ад прыметніка žemas 'нізкі', або ад назвы зіма 'žiema', то цалкам упэўнена магу сказаць, што гэта чысты абсурд. <…> найстарэйшыя нямецкія тэксты Тэўтонскага ордэну гавораць толькі пра Schamaiten або Schamaitenland. Такім парадкам, мы тут маем справу не з назвай краіны, а з назвай народу, і мне здаецца немагчымым не асацыяваць Schamaiten з напісаньнем Samaiši, якое яўна і проста азначае фінаў»[g][16].

 
Вокладка летувіскага выданьня 1904 году: «Пачытай, летувіс, якога крыўдзяць! Пяруне, божа, ня бі жамойта, а бі гуда, як сабаку рудога! (старажытная летувіская малітва)»

У славянамоўных летапісах жамойты ўпершыню ўпамінаюцца ў Галіцка-Валынскім летапісе (у складзе Іпацьеўскага летапісу), дзе завуцца аднолькава з Жамойцкай зямлёй — жемойть[h]. У старабеларускіх летапісах XVI ст., а таксама ў юрыдычных і іншых дзяржаўных актах Вялікага Княства Літоўскага XV—XVI стагодзьдзяў пераважае беларуская назва жамойць (ст.-бел. жомойть — паводле вялікага князя Вітаўта, так Жамойць і яе народ называлі «ў літоўскай мове»[17])[18]. У лацінскіх тэкстах да жамойтаў звычайна ўжываліся назвы Samogiti (Samogithi)[i], у нямецкіх тэкстах — Samayten (Samaiten)[20].

 
Краіна «Літва і Беларусь» (польск. «Litwa i Białoruś»), асобная ад Жамойці (Żmujdź), 1916 г.

Беларускае слова «жмудзяк» з расейскім перакладам «жмудин, литвин» зафіксаваў «Беларуска-расійскі слоўнік» Міколы Байкова і Сьцяпана Некрашэвіча (1925 год), а выдадзены ў 2014 годзе «Вушацкі словазбор Рыгора Барадуліна» падае слова «жмудзяк» у значэньні 'скупы чалавек, скнара': «Такі ўжо жмут, такі жмудзяк, што зімой лёду не пазычыць»[j]. Мовазнаўца Ніна Мячкоўская адзначае дзьве даўнія беларускія прымаўкі пра летувісаў[21]: «на Жмойдзі і куры людзі»[22] і «жмойда жмецца, а ня дасьць»[23]. Таксама ў беларускіх гаворках захавалася слова «жмодзь» — 'саранча, навала' («ек та жмодзь: і свое поедзяць і нашэ покрадуць»[k][24], «нечвідзь [пражора] як жмодзь»[25] ды іншыя[l]), якое паводле Этымалягічнага слоўніка беларускай мовы НАН Беларусі, відаць, ёсьць пераасэнсаваньнем старой назвы групы плямёнаў (жамойць), вядомым і ў іншых выпадках (напрыклад, барбары)[27]. Этымалягічную повязь з жмодзю, відаць, мае беларускае слова «жомаць» («жомадзь»[28]) — 'машкара'[29]. Тым часам летувіская мовазнаўца Юраце Лаўчуце(lt) ў сваім «Слоўніку балтызмаў у славянскіх мовах» (1982 год) зьвязвае з этнонімам «жамойць» беларускае слова «жмойдзь» — 'шматлікая сям’я з малалетніх, якія задарма ядуць хлеб; увогуле вялікая колькасьць дармаемаў' і параўноўвае яго з словам «жэмяць» — 'малеча, драбяза'[30][m]. Таксама, відаць, зьвязаны з жамойтамі выраз «жэмаць пузатая» — 'малыя дзеці' — ёсьць у лексыконе аўсюкоўскай гаворкі (Расонскі раён)[32]. Апроч таго, беларускі мовазнаўца Мікалай Бірыла ў сваёй працы «Беларуская антрапанімія» (1969 год) прыводзіць наступныя прозьвішчы, утвораныя ад 'летувіс, жмудзін, жамайдзяк, жыхар Жамойці': Жамойда, Жамойдзін, Жамойта, Жамойць, Жмайдзяк, Жмудзяк, Змудзяк[33]. Таксама ў Беларусі адзначаюцца паселішчы з назвамі этнічнага паходжаньня, утворанымі ад «жамойць» або «жамайдзяк»: Жамайдзякі (Івацэвіцкі раён), Жамойск (Докшыцкі раён), Жамойцішкі (Вярэнаўскі раён)[34], Жамайдзі (Лідзкі раён), Жамойдзь (Валожынскі раён) і Жамойдзь (Клецкі раён)[35][n]. Гісторык Мікола Ермаловіч зьвяртае ўвагу на наяўнасьць значнай колькасьці танонімаў тыпу «Жамойцішкі», «Жамайтэлі» і ім падобных у былых Бутрымонскай і Язьненскай воласьцях Троцкага, у Падбярэзскай, Рукойненскай, Янішкаўскай воласьцях Віленскага, у Аляксандраўскай, Беняконскай, Ганчарскай і Эйшышкаўскай воласьцях Лідзкага, у Дубатоўскай воласьці Сьвянцянскага, у Забрэскай і Суботніцкай воласьцях Ашмянскага паветаў. Гэтыя тапонімы досыць сканцэнтраваныя і шчыльна абымаюць усходнія і паўднёва-ўсходнія межы сучаснай Летувы[37].

Народжаны ў Смаленску географ Сяргей Меч(ru) адзначаў (у тым ліку на падставе ўласнай вандроўкі ў 1894 годзе), што ў басэйне Нёману беларусы называюць сябе ліцьвінамі, тым часам летувісаў «больш за ўсё ў Ковенскай і Віленскай губэрнях, дзе яны вядомыя пад імём жмудзінаў»[o][38]. Фальклярыст і этнограф Міхал Федароўскі (1853—1923) засьведчыў, што «ў Слонімскім павеце называе люд [беларускі]: сябе — ліцьвінамі, жмудзінаў — гіргатунамі»[39]. Паводле беларускага гісторыка Вацлава Пануцэвіча, крывічы (беларусы) называлі жамойтаў (летувісаў) «клаўсюкамі»[p] ад «клаўсік» — 'слухай'[41]. Тым часам Максім Гарэцкі засьведчыў у сваім рамане «На імпэрыялістычнай вайне» (1925 год) называньне жамойтаў (летувісаў) «жмудзінамі» і «жмудзякамі», але часьцей — «жмогусамі»[q].

Гісторыя

рэдагаваць

Раньнія часы

рэдагаваць
 
Балтыйскія плямёны

Жамойты ўтварыліся на базе археалягічнай культуры грунтовых могільнікаў, пахавальны інвэнтар якіх улучаў конскія галовы і капыты, і не ўваходзілі ў арэал археалягічнай культуры, якую дасьледнікі атаясамляюць з пачаткамі Літвы. Імаверна, жамойты пачалі ўтварацца на базе зэмгалаў — усходнебалтыйскага племя, большая частка якога ўвайшла ў склад латыскага народу. Пры прасоўваньні далей на захад, раньнія жамойты зьмяшаліся з куршамі — яшчэ аднымі продкамі латышоў. Сьпярша гэта было заходнебалтыйскае племя, роднаснае прусам і яцьвягам, якое пазьней зблізілася з усходнімі балтамі[6].

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і крыжакамі

рэдагаваць
 
«Нямецкая ўлада ў Паўночным і Балтыйскім моры». Мапа з гістарычнага атлясу 1901 г., дзе Коўна значыцца часткай Жамойці, падуладнай крыжакам да 1410 г.

З XIII ст. жамойты баранілі незалежнасьць у змаганьні з Тэўтонскім ордэнам. Прытым яны адзначаліся этнічнай адметнасьцю ад ліцьвінаў, пра што сьведчыць выраз «ліцьвіны і жамойты» («Littoven und Sameiten»), ужыты ў Старэйшай рыфмаванай хроніцы пры апісаньні падзеяў 1250-х гадоў. Такое ж адрозьненьне сустракаецца і ў рускіх летапісах: у выправе на Рыгу ў 1286 годзе ўдзельнічалі «Литва вся и Жемоть вся», у выправе Альгерда на пераяслаў «Литва и Ляхи и Жемоть»[43]. Храніст Пётар з Дусбургу ў сваёй «Хроніцы Прускай зямлі» (1326 год) разглядаў Жамойць як асобную і нярэдка варожую да Літвы зямлю[44]: ён засьведчыў, што «ніколі ў час свайго княжаньня гаспадар Літвы [Littouwin] ня мог дамовіцца з жамойтамі [Samaiten], каб разам рушыць на вайну супраць братоў [крыжакоў]»[45].

 
Жамойць: літоўская (Samogitia) і пруская (Samaide)[46]. З атлясу «Theatrvm orbis terrarvm», 1570 г.

У пасланьнях вялікага князя Вітаўта і караля Ягайлы да валадароў Заходняй Эўропы ад 9 верасьня 1409 году згадваўся «народ Жамойтаў» (лац. gens Samagitarum), такія ж азначэньні паўтараліся ў фундацыйных актах пры заснаваньні Медніцкай каталіцкай япархіі для Жамойці, а таксама ў дакумэнтах наконт гэтай справы, якая ў 1417 годзе высылалася на Канстанцкі царкоўны сабор[47]. Як асобны народ (лац. gens Samaytarum) жамойты тройчы характарызаваліся ў пастанове наконт Жамойці Канстанцкага царкоўнага сабору ад 11 жніўня 1416 году[48].

 
Жамойць: пруская (Samland) і літоўская (Samogitie), і прылеглая Зэмгалія (Semigallo), 1768 г.

У 1420 годзе пасланцы вялікага князя Вітаўта на арбітражным працэсе наконт дзяржаўнай прыналежнасьці Жамойці, які праходзіў ва Ўроцлаве, сьцьвярджалі перад судом, што існавала «тры зямлі Жамойтаў»[49]. Паводле гісторыка Вацлава Пануцэвіча, жамойцкае сялянскае насельніцтва складала падуладную большасьць у пэўных землях Тэўтонскага ордэну (Самляндыя), Вялікага Княства Літоўскага (Жамойць) і Лівонскага ордэну[50]. Тым часам нямецкі энцыкляпэдыст XVII ст. Марцін Цайлер(ru), які карыстаўся шматлікімі гістарычнымі працамі і геаграфічнымі апісаньнямі, пры апісаньні[51] Мітавы (сталіцы Зэмгаліі) зазначаў, што паводле Альбэрта Каяловіча, «у 1315 годзе, альбо каля таго часу, лівонцы аднялі ў ліцьвінаў гэтую частку Samogitien, якая цяпер называецца Курляндыя, альбо Curonia»[52], а таксама, што «ў Samogitien, або Samaiten, або Sudinia, якую ў частцы Прусіі таксама называюць Sambiam, уладарыў брат узгаданага Lituonis, Saimo»[53]. А ў Хроніцы Эўрапейскай Сарматыі, апублікаванай у 1582 годзе, паведамлялася[54]:

  А ў Прусіі, Самбіі, краі, які называюць па-нямецку Судавэн, Самлянд, і каля Інстэрборгу, Рагнеты і ў Курляндзкім краі сельскія мужыкі, якія ўсе ёсьць жамойтамі і размаўляюць на жамойцкай мове аж да Караляўца, што я сам чуў і бачыў…
Арыгінальны тэкст  (пол.)
W Prusiech zaś w Sambiej, którą ziemię zowią po niemiecku Sudawen, Samland i około Insterborku, Ragnety i w Kurlandskiej ziemi chłopstwo sielskie, którzy są wszyscy Żmodzinowie i żmodzkim językiem aż do Królewca, com sam słyszał i widział, mówią…
 

У складзе Вялікага Княства Літоўскага і Прусіі

рэдагаваць
 
«Польшча і Літва за Ягайлам». Мапа з гістарычнага атлясу 1927 г.

Хоць вялікі князь літоўскі Вітаўт імкнуўся вярнуць ад Тэўтонскага ордэну ўсю Жамойць (заселеныя жамойтамі землямі, што калісьці былі пад уладай Літвы) у яе «старых межах на Нёмане», але мусіў задаволіцца, як сам казаў у 1420 годзе, толькі тым, «чым валодаў». У выніку, паводле Мельнскага міру 1422 году, значная частка тэрыторыі літоўскай Жамойці перайшла да Прусіі, дзе ўвайшла ў склад Самбійскага біскупства[55]. Прытым у тэксьце дамовы пры апісаньні межаў Прусіі адзначалася, што «замак Мэмэль па-жамойцку завецца Клайпеда»[r][56]. Ужо ў 1435 годзе Базэльскі царкоўны сабор задаволіў просьбу біскупа самбійскага Міхала Юнге дазволіць карыстацца ў царкоўным жыцьці мовамі мясцовых насельнікаў Самбіі, у тым ліку «мовай жамойтаў»[55].

Тым часам у Вялікім Княстве Літоўскім жамойты ўтварылі асобную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Жамойцкае староства. Каб падкрэсьліць сваю адрознасьць ад ліцьвінаў і русінаў яны папрасілі ў вялікага князя Вітаўта аўтаномных правоў і асобнага дадатку да найменьня дзяржавы, якая пачала называцца Вялікім Княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім. Адно з пазьнейшых сьведчаньняў захаваньня адасобленасьці — асобнае пералічэньне жамойцкіх харугваў у рэестры дзяржаўнага войска ў XVI стагодзьдзі (так, у попісе 1534 году асобна падсумоўваюцца «татары ардынскія», «татары літоўскія», «борці», «валынцы», «жамойць»[57], а ў попісе 1567 год — «татары», «паны валынцы», «шляхта зямлі Жамойцкай»[58]). Апроч таго, жамойты неаднаразова зьвяртавліся ў Сойм з просьбамі не прызначаць ім на адміністрацыйныя пасады «чужынцаў»-ліцьвінаў. Такія ж звароты накіроўваліся да вялікіх князёў[59]. Беларускі дасьледнік Алёхна Дайліда зьвяртае ўвагу на тое, што паводле запісаў Літоўскай мэтрыкі і попісаў войска Вялікага Княства Літоўскага, этнічны склад жамойцкай шляхты ня быў аднародным яшчэ з часоў засяленьня Жамойцкага староства па крыжацкіх спусташэньнях. Імёны шляхты значна розьніліся на поўдні (у зручных да калянізацыі панямонскіх местах) і на поўначы літоўскай Жамойці. Першыя адпавядалі імёнам гістарычных ліцьвінаў (паводле дасьледніка, славянізаваны германскі і чыста славянскі элемент), хоць таксама сустракалася невялікая частка балтаў, другія былі пераважна балтыйскімі (жамойцкімі). Такі этнічны падзел, засьведчаны ў дакумэнтальных крыніцах, тлумачыць скаргі этнічна жамойцкай шляхты ў XVI ст. на тое, што ўрады ў Жамойці дзяржалі «літва» і «русь»[60].

Пісьменьнік і гуманіст, будучы рымскі папа Энэа Сыльвіё Пікаляміні, які пакінуў апісаньне Літвы, дзе называў мову яе народу славянскай, прыгадваў Жамойць асобна — разам з Прусіяй і Інфлянтамі — як «невялікую краіну», прытым жамойтаў ён называў «масагетамі»[61][s]. Нямецкі гуманіст Філіп Мэлянхтон, які залічваў Літву да славянскіх краінаў, у чацьвертай кнізе сваёй хронікі адрозьніваў жамойтаў (Samogeti) ад ліцьвінаў і выводзіў іх этнічнае паходжаньне ад ілірыйска-тракійскага племені гетаў[63].

22 жніўня 1492 году вялікі князь Аляксандар выдаў земскі прывілей, якім пацьвярджаў фэдэрацыйны статус Жамойці. У першым пункце свайго прывілею вялікі князь забараняў казаць падданым, што жамойтаў далучылі да Вялікага Княства Літоўскага сілай, а не паводле добрай волі: «Найпярвей, хочам, іж ім [жыхарам Жамойці] жадны ня мае мовіці, альбо на вочы ісьціць, іж бы праз меч, альбо цераз оныя валкі былі звалчоныя, але з добраю волею прысталі»[64].

 
Першая друкаваная летувіская кніга[65][66]у прускай мове»), выдадзеная дзеля жамойтаў («прусаў») Самбіі. Кёнігзбэрг, 1545 г.

Гісторыкі мяркуюць, што да XV—XVI стагодзьдзяў жамойты асымілявалі паўднёвых зэмгалаў і паўднёвых куршаў Заходняй Летувы. Жамойтаў апошнімі з эўрапейскіх народаў навярнулі ў хрысьціянства (намаганьнямі езуітаў у XVI ст.[67]). Апісаньне жамойтаў, адзначаючы іх прыхільнасьць да паганства, у сваіх «Запісках аб Масковіі» пакінуў дыплямат і падарожнік Жыгімонт Гербэрштайн (ням. Siegmund Freiherr von Herberstein; 1486—1566), які двойчы, у 1516—1518 і 1526—1527 гадох, наведаў Вільню і Маскву: «…Жамойты носяць дрэнную адзежу, галоўным парадкам папялістага колеру. Яны жывуць у нізкіх, але вельмі доўгіх халупах; агонь у іх захоўваецца ў сярэдзіне, і бацька сямейства, седзячы ў агню, бачыць сваю жывёлу і ўсю гаспадарку. Бо яны звычайна трымаюць быдла пад тым жа дахам, пад якім жывуць самі, без усякай перагародкі. Больш заможныя ўжываюць таксама буйвалавы рогі замест кубкаў… Зямлю яны аруць не жалезам, а дрэвам, што тым больш дзіўна, бо зямля ў іх цьвёрдая, а не пясковая, і хвоя не расьце на ёй зусім. Пры падрыхоўцы да араньня яны нясуць з сабой вельмі шмат бярвёнаў, якімі рыюць зямлю… Там шмат паганцаў, якія гадуюць у сябе дома нейкіх зьмеяў, з чатырма кароткімі нагамі накшталт яшчарак, з чорным і тоўстым целам… Калі я прыбыў у Трокі, то гаспадар апавёў мне, што набыў некалькі вульляў пчолаў ад аднаго шанавальніка зьмяі… Хоць гэта адбылося не ў Жамойці, а ў Літве, але я прывёў гэта дзеля прыкладу»[68]. Падобны побыт жамойцкіх сялянаў засьведчыў у 1517 годзе Мацей Мяхоўскі: «Жамойць — паўночная і марозная краіна, мяжуе зь Літвой, Інфлянтамі і Прусіяй… Там зусім не будуюць хатаў або прыстойных будынкаў, а ставяць толькі буданы зь бярвеньня і саломы, падоўжаныя, расьцягнутыя пасярэдзіне і звужаныя на канцах. Параўнальна шырокая ўнізе, такая пабудова, паступова пры надбудаваньні звужваецца і пачынае нагадваць дно [перакінутай] лодкі або шалом. На верхавіне робіцца адно акно, якое дае сьвятло зьверху, а пад ім ачаг — дзеля гатаваньня ежы, а таксама дзеля абароны ад холаду, у якім дранцвее гэтая краіна большую частку году. У такой хаце яны жывуць з жонкамі, дзецьмі, рабамі, рабынямі, быдлам дробным і ўючным, хлебам і ўсякім начыньнем»[69].

 
Мапа трынітарскіх кляштараў у Рэчы Паспалітай, дзе пад назвай «Жамойць» (лац. Samogitia) аб’ядноўваюцца землі Жамойцкага староства і Самляндыі, каля 1748 г.

28 лютага 1506 году кароль і вялікі князь Аляксандар накіраваў у Ватыкан дакумэнт, у якім прасіў заснаваць асобную Прускую каталіцкую мітраполію, якая мелася стаць асобным царкоўным княствам на чале з арцыбіскупам. Да гэтага княства-мітраполіі прапанавалася далучыць Жамойцкую каталіцкую япархію, што фактычна азначала вылучэньне тэрыторыі Жамойці з складу Вялікага Княства Літоўскага. Апроч таго, у самі дакумэнце Жамойць мела непрывабную характарыстыку: адзначалася, што празь яе тэрыторыю было небясьпечна падарожнічаць з Прусіі ў Рыгу. Як зазначае Павал Урбан, гэты праект сьведчыў пра іншароднасьць Жамойці ў складзе ВКЛ і большую этнічную блізкасьць жамойтаў з карэнным насельніцтвам Прусіі[70]. Тым часам у першым летувіскім катэхізьме, выдадзеным ў 1545 годзе, летувіская мова называецца «прускай», а ў тэкстах дзьвюх наступных кніг (1547 і 1559 гады) назва мовы не ўпамінаецца[65]. Толькі ў 1579 годзе, па сьмерці герцага прускага Альбрэхта Гогенцолерна, які быў ініцыятарам летувіскага кнігадрукаваньня, выйшаў летувіскі катэхізм, дзе мова выданьня азначалася як летувіская. Гэтая назва замацавалася ў наступных летувіскіх кнігах[71].

 
Надрукаваны ў Вільні ў 1690 годзе пераклад булы папы рымскага на летувіскую мову, якая ў дакумэнце называецца «жамойцкай мовай» (лац. Lingua Samogitica). Прызначаўся да чытаньня ў парафіях Жамойцкага біскупства, якое ахоплівала ня толькі Жамойцкае староства, але і Ўпіцкі павет, жыхароў якога за Расейскай імпэрыяй абвясьцілі «аўкштайтамі» — «уласнымі літоўцамі»

У соймавых зваротах 1542 і 1554 гадоў жамойцкія паслы прасілі вялікіх князёў Жыгімонта Старога і Жыгімонта Аўгуста, «абы ўрады ў зямлі Жамойцкай не былі даваны ані Літве, ані Русі, а не аселым, адно Жамойці»[72]. Такім спосабам самі жамойты не раднілі сябе зь ліцьвінамі, да якіх ставіліся як да «людзей іншага народу», прытым яны характарызавалі сябе як асобны «вольны народ». Гэта знайшло адлюстраваньне ў пашыраным прывілеі Жамойцкай зямлі, пацьверджаным на каранацыйным сойме ў 1574 годзе Генрыкам Валезы: «…продкі абывацелей зямлі Жамойцкай <…> яка да продкаў нашых в. кн. Літоўскіх, так і да нас гаспадара, за дабравольным абраньнем, яка вольны народ, прыступілі» (першы артыкул), «а міма ўласных родзічаў Жамойцкіх, на ўрады і дастаенства іншага народу людзей ня маем у той зямлі Жамойцкай прыкладаці» (трэці артыкул)[73]. 17-ы артыкул гэтага прывілею даваў жамойтам такія жа правы і вольнасьці, «якія абывацелям вялікага княства Літоўскага ад продкаў нашых суць наданы». Такое наданьне, відаць, тлумачылася рэакцыяй жамойтаў на 9-ы артыкул трэцяга разьдзелу Літоўскага Статуту рэдакцыі 1566 году, які азначыў тытульнымі нацыямі Вялікага Княства Літоўскага адно ліцьвінаў і русінаў, у той час як жамойтаў аднёс да ліку «обчых, чужаземцаў і загранічнікаў»[74].

  У том панстве Вялікам Княстве Літоўскам і ва ўсіх землях яму прыслухаючых дастойнасьцей духоўных і сьвецкіх гарадоў, двароў і грунтаў, староств у дзяржаньні і пажываньні і вечнасьцей жадных чужаземцам і загранічнікам ані суседам таго панства даваці ня маем; але то ўсё мы і патомкі нашы Вялікія Князі Літоўскія даваці будуць павінны толька Літве а Русі, родзічам старажытным і ўражонцам Вялікага Княства Літоўскага <…>. А хаця бы хто обчага народу за свае заслугі ў той Рэчы Паспалітай прышоў ку аселасьці з ласкі і даніны нашае, альбо каторым іншым правам; тагды таковыя толька аселасьці онае ўжываці маюць будучы абывацелем абецным Вялікага Княства і служачы службу земскую таму ж панству. Але на дастаенства і ўсякі ўрад духоўны і сьвецкі ня маець быці абіран, ані ад нас Гаспадара стаўлен, толька здаўна продкаў сваіх ураджэнец Вялікага Княства Літоўскага Ліцьвін і Русін.  

У другой палове XVI ст. зьявілася свая асобная вэрсія «рымскага» паходжаньня жамойтаў (адрозная ад легенды пра Палямона для ліцьвінаў). Ураднік швэдзкай часткі Лівоніі храніст Тамаш Герн працытаваў з напісанага па 1582 годзе трактату Яна Ласіцкага, што жамойты паходзілі ад тых рымлянаў або італікаў, якіх за часоў рымскага імпэратара Нэрона за нейкую правіну выслалі на пустынны востраў Гіярас у Эгейскім моры. Імпэратар рыхтуючыся да выправы меўся залучыць гэтых выгнанцаў у сваё войска, ён тры разы дасылаў да іх свае караблі. На трэці раз выгнанцы згадзіліся ўзысьці на гэтыя караблі, але тут жа перабілі эмісараў Нэрона, захапілі караблі і паплылі ў адваротным кірунку — у Чорнае мора. Адтуль «італікі-жамойты» праз дрымучыя лясы перабраліся на поўнач да берагоў Балтыйскага мора[75].

Непрыхільнае стаўленьне жамойтаў да ліцьвінаў і русінаў адлюстравалася ў старадаўнім заклёне: «Пяруне, божа, не бі жамойта, а бі гуда, як сабаку рудога» (лет. «Perkūne dievaiti, nemušk žemaičio, bet mušk gudą kaip šunį rudą»)[59]. У 1535 годзе жамойты, войска якіх стаяла пад Полацкам, скардзіліся вялікаму князю Жыгімонту Старому на старосту жамойцкага Яна Радзівіла, каб іх не накіроўвалі «пад людзі непрыяцельскія [да маскоўскіх войскаў] ку даставаньню языкоў», бо яны «коні ў сабе малыя маюць, а звлашча мове рускай добра ня знаюць»[76][77].

 
Моўная мапа з этнаграфічнага атлясу (Лёндан, 1850 г.): літоўская мова (Lithuanian) займае ўсю этнічную тэрыторыю беларусаў (ад Горадні да Смаленску), жамойцкая мова (Samogitian) — этнічную тэрыторыю летувісаў

Складзеныя ў 1620—1752 гадох сьпісы навучэнцаў Папскай сэмінарыі ў Вільні разьмяжоўваюць жамойтаў і ліцьвінаў — як і жамойцкую і літоўскую мовы[78]. Паводле гісторыка Івана Хімкі(uk), жамойтаў (пад якімі разумелі летувісаў) і ліцьвінаў (пад якімі разумелі славянаў) традыцыйна разьмяжоўвалі ў Маскоўскай дзяржаве, што засьведчыў адзін з старых расейскіх абразоў, дзе гэтыя народы выяўляюцца асобна[79][80][t], а таксама мініятура з рукапісу XVII ст., які захоўваўся ў Сафійскай бібліятэцы (Вялікі Ноўгарад), дзе «літва» пералічваецца пасьля «ляхаў», а «жмудзяне»[u] пасьля «лаплянаў» (саамаў)[84]. Тым часам складзены ў XVII стагодзьдзі Кіеўскі сынопсіс адзначаў, што ў Эўропе «…Татары Перакопскія, Славяне, Русь, Масква, Польшча, Літва, Мазоўша, Жмудзь, Курляндыя, Ліфлянты або Лівонія, Прусы…»[85], прытым сярод «нашых прашчураў славенарасійскіх» пералічваў адно «Масква, Росы, Палякі, Літва, Памаране, Валынцы»[86]. Яшчэ ў грашовых рахунках, якія вяліся ў 1388—1402 гадох пры двары караля польскага Ягайлы, «жмойціна» адрозьнівалі ад ліцьвінаў, прытым аднаго зь ліцьвінаў азначылі як «русін або ліцьвін»[87][88]. А кракаўскі дакумэнт 1514 году адрозьніваў «ліцьвіна з Горадні» ад «жмудзіна з Кейданаў»[89].

У запісах мэтрыкі папскае сэмінарыі ў Браўнсбэргу за 1578—1798 гады адзначаюцца як ліцьвіны (Lithuanus), сярод іх налічваецца 8 базылянаў, так і жамойты (Samogita), сярод якіх няма ніводнага базыляніна[90].

У 1707—1711 гадох голад і эпідэмія чумы значна скарацілі колькасьць жамойтаў у Вялікім Княстве Літоўскім і Прусіі[91]. Паводле дакумэнту пачатку XVIII ст., «У адной Вільні зьмерла можна сказаць цэлая Жамойць і часткова Літва» (рас. «В одной Вильне вымерла можно сказать целая Жмудь и отчасти Литва»)[92][93].

Народжаны на Падляшшы этнограф-дамініканін Канты Багінскі, які паводле вынікаў сваіх падарожжаў Жамойцю каля 1780 году склаў «Хараграфію або апісаньне сьвятой Жамойці» (польск. «Chorografia czyli opisanie Żmudzi świętej»), зьвяртаў увагу на тое, што жамойты ў тыя часы працягвалі надзвычай зацята трымацца ўласнай мовы і зусім не паддаваліся моўнай асыміляцыі: «Жамойцкая мова ні сёе, ні тое. Гавораць на ёй у кожным павеце, у кожнай парафіі іначай… Аднак яе гэтак кахаюць жамойты, што зусім ня любяць тых, хто яе ня ведае… Гэта ёсьць найбольшай прычынай простасьці і ня добрай адукацыі жамойцкай моладзі, што ня хоча пакінуць сваёй баламутнай мовы і паказацца на сьвет»[94]. А ў 1851 годзе адзначалася, што сярод жамойтаў здаўна бытуе старажытны пахавальны абрад — сьпяваць нябожчыку, што яго больш ня будуць прыгнятаць іншыя народы, у тым ліку ліцьвіны[95][96].

У складзе Расейскай імпэрыі і Прусіі

рэдагаваць
 
Жамойцкая сялянка, 1817 г.

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ўлады Расейскае імпэрыі ўлучылі ўсю літоўскую Жамойць (разам з гістарычна адасобленым ад уласна Літвы колішнім Жамойцкім староствам) у склад Літоўскай губэрні. У 1801 годзе Жамойць апынулася ў складзе Літоўска-Віленскай губэрні, калі маскоўскі гаспадар Аляксандар I падзяліў Літоўскую губэрню на Літоўска-Віленскую і Літоўска-Гарадзенскую (у 1840 годзе маскоўскі гаспадар Мікалай I прыбраў азначэньне «літоўскі» з назваў абедзьвюх губэрняў). Нягледзячы на далучэньне расейскімі ўладамі Жамойці да Літвы на адміністрацыйным узроўні, разьмежаваньне паміж ліцьвінамі і жамойтамі працягвала захоўвацца: у сьпісах ураднікаў-базылянаў Віленскай уніяцкай мітрапаліцкай япархіі за 1815 год поруч зь «літоўскімі ўраджэнцамі» і «літоўскай нацыяй» адзначаліся «самагіцкі ўраджэнец» і «самагіцкая нацыя»[97], а яшчэ ў 1804 годзе Віленскі ўнівэрсытэт прызначыў спэцыяльных візытарараў у школы Віленскай і Гарадзенскай губэрняў, якія мусілі «…даведацца падрабязна пра Самагіцкую (Жмудзкую) мову, дзе і як далёка сягае яе ўжываньне, заўважаючы асаблівыя пра яе зьвесткі» і таксама «даручыць і школьным станам старанна зьбіраць усе падрабязнасьці, якія маглі б растлумачыць паходжаньне гэтай мовы і яе ўласьцівасьці, праз што можна было б выразьней даведацца пра гісторыю таго народа, якому гэта мова была прыродная»[v][98][99].

 
Жамойцкі селянін, 1817 г.

У першай палове XIX ст. Жамойць стала цэнтрам жамойцкага (летувіскага) культурнага адраджэньня, калі ураджэнцы Жамойці (Дыянізі Пашкевіч, Людвік Юцэвіч, Сыманас Даўкантас ды іншыя) у сваіх этнаграфічных публікацыях пачалі задаваць эталёны летувіскасьці, якія пазьней пачалі выкарыстоўвацца іншымі дасьледнікамі дзеля ацэнкі адпаведнасьці «традыцыйнаму» і «этнічнаму». Значную ролю ў іх дасьледаваньнях адыграла канцэптуалізацыя «чыстых», «клясычных», «не закранутых вонкавымі ўплывамі» летувіскіх зямель. Лінгва-этнаграфічны калярыт Жамойці дазволіў выбудаваць значную адлегласьць ад «славянскага» і стварыць на аснове жамойцкага трывалы вобраз летувіскасьці з максымальным індэксам адрознасьці ад суседзяў[100].

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе маскоўскі гаспадар Мікалай I загадаў перакласьці малітву за дом Раманавых на «самагіцкую мову»[101]. А ў 1833 годзе Міністэрства народнай асьветы Расейскай імпэрыі выдала распараджэньне аб выкладаньні «жмудзкай граматы» ў «самагіцкіх прыходзкіх вучэльнях» Віленскай, Гарадзенскай і Менскай губэрняў[102][103].

Зь сярэдзіны XIX ст. пачалася актыўная папулярызацыя жамойцкай (летувіскай) мовы і культуры ў колішнім Вялікім Княстве Літоўскім. Гэтаму паспрыяла прызначэньне ў 1849 годзе Мацея Валанчэўскага (Валанчуса) — першага жамойцкага біскупа сялянскага паходжаньня. Неўзабаве ён пачаў патрабаваць ад ксяндзоў прамаўляць казаньні ў Жамойцкім біскупстве на жамойцкай мове і адкрываць школы пры касьцёлах з навучаньнем на гэтай мове. Такі крок узмацніў аўтарытэт Валанчуса сярод жамойцкіх сялянаў, якія пачалі называць яго «жамойцкім князем»[104]. Аднак папулярызацыя жамойцкай мовы закранула толькі сялянскую масу і ксяндзоў, многія зь якіх таксама паходзілі зь сялянаў. Гэта значна адрозьнівалася ад працэсу папулярызацыі беларускай мовы, што падтрымлівалася шляхтай колішняга Вялікага Княства Літоўскага[105][106][107]. Урэшце, у канцы XIX ст. на базе гістарычнай жамойцкай мовы — архаічных гаворак ваколіцаў Коўна, Шаўляў і Клайпеды — утварылася сучасная летувіская мова[108].

Прапаганда жамойцкай мовы і культуры практычна не знайшла падтрымкі сярод шляхты колішняга Вялікага Княства Літоўскага. Летувіскую інтэлігенцыю і тых нешматлікіх зьбяднелых шляхцічаў, якія пачалі цікавіцца жамойцкімі гаворкамі і лічыць, што «літоўцы» — гэта жамойты, сярэдняя і заможная шляхта пачала называць «літваманамі»[109][110] (сьпярша іх называлі больш дакладна — «жмудзінафіламі»[w][111][112]). Прытым яшчэ ў 1854 годзе на старонках часопіса Библиотека для чтения(ru), які рэдагаваўся выхадцам зь віленскай шляхты, навучэнцам Менскага езуіцкага калегіюму і Віленскага ўнівэрсытэту, прафэсарам-паліглётам Восіпам Сянкоўскім супольна з выхадцам з кіеўскай шляхты, энцыкляпэдыстам і знаўцам эўрапейскіх і ўсходніх моваў Альбэртам Старчэўскім(ru), зьявілася крытычная нататка датычна называньня часткі жамойтаў «літвой» — пазьнейшых «аўкштайтаў»[x], абвешчаных «уласнымі літоўцамі», якія насяляюць «Аўкштоту» — «Верхнюю або ўласную Літву»[116]:

Я хачу яшчэ аддаць гістарычнай і філялягічнай крытыцы сябраў віленскага камітэту самы тэрмін Літва. Я не зусім разумею адрозьненьне, якое робяць яны ў адным і тым жа чудзкім народзе, паміж Літвою і Жамойцю. Мне здаецца, што дарма адну частку гэтага народа называюць Літвою, тады як іншай пакідаюць агульную і сапраўдную назву ўсяго народа, Жамойць. Абедзьве яны — тая ж Жамойць. Слова Літва зусім не літоўскае[y] і яно належыць столькі ж і яшчэ больш славянскай частцы ранейшага літоўскага гаспадарства, як і чудзкай. Калі жыхары чудзкай часткі адгукаюцца, што яны — Літува і што яны кажуць літувішкі, па-літоўску, гэта па-мне значыць толькі, што яны ўжываюць на свой асабісты рахунак агульную палітычную назву гаспадарства, а не сваю племянную назву. Гэтак жа цяперашнія Грэкі, Італьянцы і паўднёвыя Швайцарцы, таму, што некалі знаходзіліся пад рымскім валадарствам, выхваляюцца, нібыта яны — Рымляне і гавораць па-рымску (Romeі, Rumanі, Roman). Латышы, альбо Леты, чудзкія людзі аднаго кораня зь літоўскай Чудзьдзю, не называюць сябе Літвою; такім парадкам, і сястра іхняя, літоўская Чудзь, этнаграфічна, ня мае права на гэтую назву. Уся яна — Жамогусы, Жамогі альбо Жамодзі, Сямогі альбо Сямодзі, адкуль ўтварыліся словы Жамойць і Самагіція. Латышы таксама называюць сябе Земме, Семме, а гэта значыць толькі «свая зямля» падобна таму, як Сома альбо Суомі, «свая зямля» Фінляндыя і Суомалайне, «людзі сваёй зямлі», Фіны, альбо Фінляндцы. Жамогус альбо жмогус значыць — чалавек. Яны проста — людзі, а ня літоўцы. Вядома, што ў прыбалтыйскіх Чудзкіх пакаленьнях няма асобых назваў для іх моваў: кожнае запэўнівае, што яно гаворыць на мове ма-кіль, «мове зямлі». Як у літоўскай Чудзі, альбо Жамогусаў, відаць, не было асобай назвы дзеля народнай мовы, то яна тым больш ахвотна пагадзілася называць яе «літоўскай», што слова «Літва» было палітычным тытулам знакамітай дзяржавы, якой Чудзь гэтая належала.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
Я хочу еще подвергнуть исторической и филологической критике членов виленского комитета самый термин Литва. Я не совсем понимаю различие, которое делают они в одном и том же чудском народе, между Литвою и Жмудью. Мне кажется, что понапрасну одну часть этого народа называют Литвою, тогда как другой оставляют общее и настоящее название всего народа, Жмудь. Обе они — та же Жмудь. Слово Литва вовсе не литовское и оно принадлежит столько же и еще более славянской части прежнего литовского господарства, как и чудской. Если жители чудской части отзываются, что они — Литува и что они говорят литувишки, по-литовски, это по-мне значит только, что они употребляют на свой личный счет общее политическое название господарства, а не свое племенное название. Точно так же нынешние Греки, Валахи и южные Швейцарцы, потому, что некогда находились под римским владычеством, хвастаются, будто они — Римляне и говорят по римски (Romei, Rumani, Roman). Латыши, или Леты, чудские люди одного корня с литовскою Чудью, не называют себя Литвою; следовательно, и сестра их, литовская Чудь, этнографически, не имеет права на это название. Вся она — Жемогусы, Жемоги или Жемоди, Семоги или Семоди, откуда произошли слова Жмудь и Самогиция. Латыши также называют себя Земме, Семме, а это значит только «своя земля» подобно тому, как Сома или Суома, «своя земля» Финляндия и Суомалайне, «люди своей земли», Финны, или Финляндцы. Жемогус или жмогус значит — человек. Они просто — человеки, а не литовцы. Замечательно, что у прибалтийских чудских поколений нет особенных названий для их языков: каждое уверяет, что оно изъясняется на языке ма-киль, «языке земли». Как у литовской Чуди, или Жемогусов, вероятно, не было особенного названия для народного языка, то она тем охотнее согласилась называть его «литовским», что слово «Литва» было политическим титулом знаменитого государства, которому Чудь эта принадлежала.
 
Выдадзеная ў Вільні граматыка жамойцкай (летувіскай) мовы (польск. Grammatyka języka żmudzkiego = лет. Kałbrieda leźuwio źiamaytiszko), 1832 г.

У 1861 годзе ў прадстаўленьні папячыцеля Віленскай навучальнай акругі Аляксандра Шырынскага-Шыхматава(ru) да генэрал-губэрнатара Ўладзімера Назімава(ru) адзначалася, што большасьць сельскага насельніцтва Ковенскай губэрні — жамойты, якія размаўляюць па-жамойцку, тым часам большасьць сельскага насельніцтва Віленскай, Гарадзенскай і Менскай губэрніяў размаўляюць па-беларуску. Адпаведна, у народных вучэльнях дзеля першых прапаноўвалася выкладаць па-жамойцку, а дзеля другіх — толькі па-расейску. Тым часам летувісы (рас. литовцы) і летувіская мова (рас. литовский язык) у гэтым афіцыйным дакумэнце Расейскай імпэрыі не ўпаміналіся: «Так, у большай частцы Ковенскай губэрні, населенай жамойтамі, якія маюць сваю пісьменнасьць, хоць яшчэ і нязначную, але якая прадстаўляе ўжо для народу малітоўнікі, календары і некаторыя іншыя карысныя кнігі на жамойцкай мове, на якой народ слухае пропаведзі ў касьцёлах і спавядаецца ў гэтай губэрні, навучаньне ў пачатковых вучэльнях жамойцкай грамаце варта дазволіць, выкладаньне ж польскай мовы, на якой гавораць абшарнікі і чыноўнікі, у гэтыя вучэльні ня ўводзіць, пакінуўшы яе толькі ў гімназіях і прагімназіях. У губэрнях жа Віленскай, Гарадзенскай і Менскай вялікая частка сельскага насельніцтва размаўляе беларускай гаворкай, таму і народныя вучэльні ў гэтых мясцовасьцях маюць быць чыста расейскімі»[z][117]. Як прызнае сучасны летувіскі гісторык Дарыюс Сталюнас(lt), «Хоць уласна тэрмін „літоўцы“ ўжываўся даволі часта, больш звыклымі для расейскай бюракратыі [у 1860-я гады] заставаліся іншыя паняцьці — „самагіцкае племя“, „жамойць“ або „жмудзіны“, „жамойцкі народ“, а мова — „жамоцкая“ або „самагіцкая“»[aa][118].

   
«Граматыка жамойцкай мовы» (лет. Kalbrieda lezuwe Zemaytyszka) і «Польска-жамойцкі слоўнік» (польск. Slownik Polsko-Zmudzki), напісаныя ў Крэтынзе Сымонам Гросам(lt), 1835 г.

У 1862 годзе ў прадстаўленьні Аляксандра Шырынскага-Шыхматава да кіраўніка Міністэрства народнай асьветы Расейскай імпэрыі Аляксандра Галаўніна(ru) адзначалася, што адной з мэтаў адкрыцьця школаў на Жамойці (пад якой найперш разумелася этнічна летувіская Ковенская губэрня) мусіць быць умацаваньне жамойцкай нацыянальнасьці зь бесьперапынным пераконваньнем тамтэйшых сялянаў, што яны жамойты і літоўцы (ліцьвіны) і што ўлады Расейскай імпэрыі жадаюць не абмаскаліць іх, а наблізіць іхныя інтарэсы да інтарэсаў Расеі:

  На Жамойці — умацаваньне жамойцкай нацыянальнасьці, зусім не варожай Расеі і ўраду ў ніжэйшых пластах насельніцтва, і бесьперапыннае ўнушэньне сялянам, што яны не палякі, а жамойты і літоўцы, і што Расея не жадае зусім абмаскаліць іх, а хоча толькі зблізіць іх інтарэсы з інтарэсамі дзяржавы.
Арыгінальны тэкст  (рас.)
На Жмуди — укрепление жмудской национальности, вовсе не враждебной России и правительству в низших слоях населения, и постоянное внушение крестьянам, что они не поляки, а жмудины и литовцы, и что Россия не желает вовсе обрусить их, а хочет только сблизить их интересы с интересами государства.
 

—Корнилов И. П. Русское дело в Северо-Западном крае: Материалы для истории Виленского учебного округа преимущественно в Муравьевскую эпоху. — С.-Петербург, 1901. С. 22.

 
Жыхары Жамойці, 1841 г.

У час здушэньня нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) расейскі начальнік «Паўночна-Заходняга краю» Мураўёў-вешальнік ужыў захады да падтрымкі і прапаганды жамойцкай (летувіскай) мовы: 1 лютага 1864 году ў сваім цыркуляры ён дазволіў «незалежна ад расейскай мовы навучаньне мове жамойцкай як мясцовай гаворцы, а таксама і катэхізму на гэтай мове»[ab], а 5 лютага 1865 году выдаў загад «прапанаваць біскупу Валанчэўскаму, пад асабістым яго назіраньнем неадкладна распарадзіцца складаньнем зборніка або перакладу на жамойцкую мову пропаведзяў Бялабрэскага і Філіпецкага»[ac][118]. Акруговы інспэктар Мікалай Новікаў, які займаўся ўладкаваньнем школаў у Ковенскай губэрні, 25 жніўня 1864 году пісаў папячыцелю Віленскай навучальнай акругі Івану Карнілаву(ru): «Гэтая сумесь гаворкі дае надзею на магчымасьць стварыць на развалінах розных гаворак расейскую і жамойцкую мовы»[ad], а 11 верасьня таго ж году — «Дазволю сабе ня першы раз паўтарыць, што сапраўдны стан літоўскай мовы ў Ковенскай губэрні дапускае магчымасьць і ўзнавіць яе з развалінаў, і на гэтых развалінах стварыць хоць-якую іншую мову»[ae]. 7 лютага 1869 году віленскі архіяпіскап Макары (Булгакаў)(ru) пісаў да обэр-пракурора Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) «Адны мы, расейцы, мусім клапаціцца не пра тое, каб абмаскаліць літоўцаў, а пра тое, каб захаваць і распрацоўваць іх мову, даць ім граматыку і слоўнік іх мовы і праз тое спрыяць падтрыманьню іх нацыянальнасьці…»[af][118]. Адна зь імаверных прычынаў расейскай падтрымкі летувіскага нацыябудаваньня на аснове жамойцкага сялянства адзначалася ў 1896 годзе ў часопісе Живая старина(ru)[119]:

  У ляскі 1830 год (па-жамойцку: lenkmetis), з усіх вобласьцяў Заходняга краю, адна Жамойць, паводле сьведчаньня гісторыка гэтага паўстаньня, Штэйна, выявіла свой асобы народны дух, тым, што на падгаворы зьбірацца ў аддзелы касінераў, адказала разгромам абшарніцкіх маёнткаў, так што спатрэбілася паслаць паўстанцкае войска ўжо супраць саміх жамойтаў. <…> Таксама і паўстаньне 1863 г. сапраўдны жамойт называе ня інакш, як «ляскім годам», а саміх паўстанцаў «войскам сьляпнёў» (bimbаlu váiskas).
Арыгінальны тэкст  (рас.)
В ляшский 1830 год (по жмудски: lenkmetis), изо всех областей Западнаго края, одна Жмудь, по свидетельству историка этого восстания, Штейна, проявила свой особый народный дух, тем, что на подговоры собираться в отряды косиньеров, ответила разгромом помещичьих имений, так что понадобилось послать повстанческое войско уже против самих Жмудинов. <...> Также и повстание 1863 г. настоящий жмудин называет не иначе, как «ляшским годом», а самих повстанцев «войском слепней» (bimbаlu váiskas).
 
   
«Расейскі лемантар зь перакладам словаў і фразаў на жамойцкую мову» (1861 г.) і «Жамойцка-літоўскі буквар», выдадзены ў 1864 годзе на загад Мураўёва-вешальніка

У лічбе Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту за 1874 год зазначалася: «У Прусіі называюць жамойтамі ўсіх летувісаў, што жывуць у Расейскай імпэрыі, хоць, уласна кажучы, жамойты складаюць толькі іх частку»[ag][120]. Падобным спосабам наяўную сытуацыю апісаў і францускі географ і гісторык Элізэ Рэклю(en) ў 5-м томе сваёй працы «Зямля і людзі» (1881 год)[121], якую неўзабаве выдалі па-расейску: «…нават цяпер яшчэ ў Польшчы, як і ў Расеі, „ліцьвінамі“ звычайна называюць беларускіх славянаў былой палітычнай Літвы, тады як літоўцам ва ўласным сэнсе даюць назву „жамойтаў“ альбо „жмудзінаў“»[ah][122]. Неадпаведнасьць наяўных у шырокім ужытку традыцыйных гістарычных назваў і тэрміналёгіі, вызначанай афіцыйнай расейскай лінгвістычна-этнаграфічнай навукай, падкрэсьлівалася ў 218-м томе (1881 год) часопіса Міністэрства народнай асьветы Расейскай імпэрыі: «Зрэшты, варта заўважыць, што назвы „Жмудзіны“ і „Літвіны“ (Літоўцы) у лінгвістычна-этнаграфічным сэнсе далёка не супадаюць зь іх гістарычным значэньнем і зь іх папулярным ужываньнем у цяперашні час. Шмат хто называе „Жмудзінамі“ ўсіх сапраўдных Літоўцаў, у супрацьлегласьць „Літвінаў“, гэта значыць людзям не літоўскага, але славянскага этнаграфічнага паходжаньня, якія жывуць у Літве, альбо ў супрацьлегласьць „літвінаў“ як наогул жыхарам гістарычнай Літвы без адрозьненьня іх паходжаньня. Пры такім поглядзе замест назвы „літоўская мова“ ўжываюць „жамойцкая мова“»[ai][123]. А ў 1885 годзе ў расейскай прэсе асьвятлялася наведваньне летувіскіх вучэльняў Ковенскай губэрні (расейскай Жамойці) генэрал-губэрнатарам Іванам Каханавам(ru), калі той заахвочваў мясцовае насельніцта да летувіскай (жамойцкай) мовы, у тым ліку загадаў хлопчыку чытаць малітву «Ойча наш» па-летувіску, сьцьвярджаючы, што той ёсьць ліцьвінам: «ты — ліцьвін, дык навошта молісься па-польску, а не на сваёй мове?» (рас. «ты литвин, так зачем же молишься по-польски, а не на своем языке?»)[124].

   
Праграмы выкладаньня летувіскай мовы ў Панявескай настаўніцкай сэмінарыі: рас. «Программа преподавания жмудского языка» (налева), рас. «Программа жмудско-литовского языка» (направа)

Разам з тым, у 1882 годзе нямецкі лінгвіст Адальбэрт Бэцэнбэргер, які лічыцца заснавальнікам балтыйскай філялёгіі, пакінуў сьведчаньне, што летувісы ў Расейскай імпэрыі называлі прускіх летувісаў жамойтамі, а іх мову — жамойцкай, тым часам самі прускія летувісы называлі жамойтамі ўсіх расейскіх летувісаў[aj][125]. Сярод іншага, жамойцкі біскуп у Расейскай імпэрыі Мацей Валанчэўскі (Валанчус) (1801—1875) азначаў прускіх летувісаў як жамойтаў, якія «гавораць па-жамойцку, маюць жамойцкія кнігі і вывучаюць жамойцкую мову»[ak][127]. А ў 1900 годзе на старонках прускага летувіскага часопісу Saulėteka(lt) зазначалася, што прускія летувісы ня толькі называюць расейскіх летувісаў «жамойтамі», але і лічаць гэтых жамойтаў такім жа чужым народам, як расейцаў або палякаў[al][129].

   
Слоўнікі месяцаў з кніг, выдадзеных у 1879 годзе: апошняе азначэньне мовы ў такім слоўніку як жамойцкай (налева) і яе новае азначэньне ўжо як летувіскай (направа)

Тым часам нават у канцы XIX ст. саманазва жамойць (жамойты) усё яшчэ пашыралася на большую частку этнічнай тэрыторыі летувісаў. У навуковым выданьні «Акты, издаваемые Виленскою археографическою коммиссиею», выдадзеным у 1899 годзе, у прадмове зьмяшчаўся агляд аўтарам Ковенскай губэрні, якая займала тады тэрыторыю сучаснай Летувы на поўнач ад Коўны: «Ковенская губэрня ўся амаль заселеная карэннымі літоўцамі, якія край свой называюць Жамойць, а сябе жмогусамі» (рас. «Ковенская губерния вся почти сплошь заселена коренными литовцами, которые страну свою называют Жмудь, а себя жмогусами»[130]). А ў 1893 годзе паведамлялася, што «…Жамойць, або, як яна сама сябе называе, „сьвятая Жамойць“, засяляе шчыльнай масай мільёна ў два душ паўночную частку Віленскай губэрні і найбольшую частку Ковенскай і Сувалкаўскай» (рас. «...Жмудь, или, как она сама себя называет, «святая Жмудь», населяет плотной массой миллиона в два душ северную часть Виленской губернии и наибольшую часть Ковенской и Сувалкской»)[131].

Перапіс 1897 году засьведчыў дамінаваньне менавіта жамойцкай (а не летувіскай) самаідэнтыфікацыі сярод найменш уразьлівай да расейскай прапаганды (за іншыя малаадукаваныя станы) балтамоўнай «патомнай шляхты»[am] колішняга Вялікага Княства Літоўскага: калі жамойцкую мову як родную вызначыла 28 895 чалавек (9,38% ад усёй «патомнай шляхты» колішняга ВКЛ), то летувіскую — толькі 10 302 чалавекі (3,34%)[an][132][133].

Як прызнае летувіскі этноляг Пятрас Кальнюс(lt), у афіцыйных дакумэнтах Расейскай імпэрыі азначэньне жамойцкай мовы ў якасьці «літоўскай» (рас. «литовский язык») — як і само паняцьце «літоўскі народ» (рас. «литовский народ») датычна летувісаў Віленскай і Ковенскай губэрняў — пачало дамінаваць толькі ў 1890—1900-я гады[134].

Найноўшы час

рэдагаваць
 

     Зацьверджаная на афіцыйным узроўні тэрыторыя летувіскага этнаграфічнага рэгіёну «Жамойць»

З утварэньнем у 1918 годзе дзяржавы пад назвай Летува, унутры яе пачаліся працэсы нацыянальнай уніфікацыі летувісаў, якія ўзмацніліся па вайсковым перавароце (сьнежань 1926 году), калі у краіне ўсталяваўся аўтарытарны рэжым на чале з прэзыдэнтам Антанасам Смятонам. Разам з тым, у першай палове XX ст. утварылася асобная ад летувіскай жамойцкая пісьменнасьць на лацінскай аснове. Паводле летувіскіх мовазнаўцаў, сучасная жамойцкая мова адрозьніваецца ад гістарычнай жамойцкай мовы і склалася галоўным парадкам на аснове гаворак куршаў[135].

У XX ст. афіцыйная летувіская навука вызначыла тагачасных жамойтаў як складовую этнаграфічную групу летувісаў, адрозную ад гістарычных жамойтаў[136], якія разглядаюцца як асобнае летувіскае племя альбо як частка ўсходніх летувісаў[137].

Афіцыйная летувіская навука лічыць сучасную жамойцкую мову дыялектам летувіскай мовы, адрозным ад гістарычнай жамойцкай мовы[ao]. Паводле тэорыі летувіскага мовазнаўцы Зігмаса Зінкявічуса[ap], гістарычна (у кнігах XVII ст.) існавала тры варыянты пісьмовай летувіскай мовы — заходні (мова летувісаў у Прусіі — «Малой Летуве»), заснаваны на заходнежамойцкім дыялекце[140], блізкі да яго сярэдні, заснаваны на гаворках ваколіцаў Кейданаў (выкарыстоўваўся ў Жамойцкіх старостве і біскупстве Вялікага Княства Літоўскага і называўся жамойцкай мовай[aq]) і ўсходні — уласна «летувіская мова». Адпаведна, першыя летувіскія кнігі, выдадзеныя Мікалаем Даўкшам, былі на сярэднім варыянце летувіскай мовы — жамойцкай мове, аднак ужо ў пачатку XVIII ст. (1705 год) усходні варыянт пісьмовай летувіскай мовы (уласна «летувіская мова»), што, паводле Зінкявічуса, грунтаваўся на прывіленскіх дыялектах, цалкам зьнік[143]. Паводле азначанай тэорыі, сучасная летувіская мова ўтварылася ў канцы XIX ст. на базе гістарычнай жамойцкай мовы[108], а сучасная жамойцкая мова — склалася галоўным парадкам на аснове гаворак куршаў[135].

Традыцыйная культура

рэдагаваць
 
Жамойцкая сялянская клець

Жамойцкая хата (троба) — нізкая пабудова, абабітая вэртыкальнымі дошкамі, з саламяным паўвальмовым дахам; у абедзьвюх падоўжных сьценах знаходзяцца ўваходы ў сенцы (што ўзыходзяць да старадаўняга летувіскага жытла — нумасу) з агменем з камінам (камінас), якія апальваюць жылыя пакоі, што прымыкаюць абапал да сенцаў.

Сакральнае мастацтва

рэдагаваць
 
Мемарыяльная драўляная скульптура каля Крэтынгі

Жамойцкія могілкі адрозьніваюцца разьбянымі драўлянымі надмагільлямі з скульптурамі сьвятых.

Комплекс традыцыйнай адзежы захоўваўся да другой паловы XIX ст.

У жаночай адзежы пераважае агульналетувіскі тып туніка вобразнай кашулі з наплечнікамі з чырвоным браным узорам, але ў Клайпедзкім раёне і ніжнім Нёманам сустракаліся кашулі з простымі палікамі, прышытымі па аснове тканіны, і расьлінны арнамэнт, вышыты роўнядзьдзю; да канца XIX ст. пашыраліся гафт крыжом і ангельскай роўнядзьдзю, арнамэнтацыя карункамі і зубчастай тасьмой, браная тэхніка арнамэнту захавалася толькі на ўсходзе Жамойці. Жамойцкая спадніца (sijonas, sejonas) — ваўняная (больш на ўсходзе) або напаўваўняная (больш на захадзе) у зморшчыну, радзей у зборку, падоўжна-паласатая (больш на захадзе) або клецістая (больш на ўсходзе) (пераважае, асабліва на поўначы, чырвоны колер). Фартух — бавоўна-папяровы з аднаго палотнішча, з частымі падоўжнымі чырвонымі (больш на поўначы і ўсходзе) або шматколернымі (больш на поўдні і захадзе) арнамэнтальнымі палосамі. Характэрныя кароткая камізэлька і кофта з зборкамі або зморшчынамі пад грудзьмі, клецістае, у асноўным чорна-чырвонае (да сярэдзіны XIX ст. існавала больш старажытнае даўгаватае папярочна-паласатае) наплечное покрыва (на поўначы — raištis, на поўдні — kryžokas, skepeta). Дзявоцкі галаўны ўбор — вянок у выглядзе абруча з прымацаванымі трыкутнікамі з рознакаляровых стужак (рангай); на захадзе і ў Панямоньні вакол косаў, выкладзеных вянком, павязвалі чорную аксамітную стужку. Жанчыны насілі каптур, сабраны на цемрадзі і патыліцы, па-над якім павязвалі хустку арнамэнтам (канцы перакрыжоўваліся пад патыліцай і завязваліся вузлом на ілбу).

Мужчыны насілі шэры кафтан з адрэзанай сьпінкай, зморшчынамі, зборкамі або разрэзам ззаду, рознакаляровыя штаны і камізэльку, лямцавы капялюш з стужкамі і паўлінавымі пёрамі, белую шыйную хустку. Характэрныя драўляны абутак (клумпэс), вязаныя панчохі з узорам пасярэдзіне галёнкі.

 
Жамайтукасы на памятнай манэце Летувы

Музычны фальклёр — старадаўнія аднагалосныя і пазьнейшыя 2-3-галосныя песьні гамафоннага склада, інструмэнтальная музыка. У склад г. зв. сельскіх капэл уваходзяць 2—3 скрыпкі, струнны бас, гармоніка.

Гаспадарка

рэдагаваць

Уласьцівасью традыцыйнай гаспадаркі Жамойці ёсьць разьвіцьцё таварнага льнаводзтва і жывёлагадоўлі. Тут з даўніх часоў (паводле пісьмовых зьвестак — з XVI ст.) гадуюць коней «жамайтукасаў» (лет. Žemaitukai) — маларослую жамойцкую пароду, якую клясыфікуюць як поні праз адносна невысокі рост (паміж 131 і 141 сантымэтраў у карку)[144]. Летувіскія аўтары сьцьвярджаюць, што жамайтукасы з даўніх часоў былі баявымі коньмі, на якіх продкі летувісаў ваявалі з крыжакамі[145].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Латышы як жыхары памежжа называліся ад гэтага паняцьця Зэмгаламі
  2. ^ ням. «Die weite Ausdehnung der Wohnsige der Westier in alter Zeit und die Große, welche früher dem Lande der Samen zugeschrieben wird, besonders bei den Skandinavischen Chronisten, lassen schon von selbst auf eine weite Ausdehnung des Samischen Volkes schließen. Auf eine Verwandtschaft der Samlander, Samaiten und Semgallen weisen aber außerdem auch Name, Sitte, Verfassung und Religion hin. Von dies sen letzteren hier weiter zu sprechen, ist nicht der geeignete Ort; der Name der Samen aber geht auch durch die beiden Benennungen Samaiten und Semgalen durch, denn Semgallen ist aus Semme und Gals, Galas, d. h. das Zeußerste, Ende, die Granze, zusammengesetzt, ebenso wie Widsemme, das Withland oder Widenland s. v. a. Gothenland, als Name des Lettlandes, welchen Namen man gewiß unrichtig durch Mittelland erklärt.»
  3. ^ польск. «Uważać potrzeba że nazwanie Samland i Samaiten, u ludów Samen, w dawnych kronikach niemieckich miesza się w jedno, widać ztąd że te dwa kraje jeden pierwiastek nazwania miały»
  4. ^ Тут — у сэнсе «летувіскае»
  5. ^ анг. «It is possible that at the present moment no single representative of the Lithuanic family may stand on soil originally Lithuanic. What was originally Lithuanic is now Polish or German. What is now Lithuanic was originally Fin»
  6. ^ ням. «Die Finnen nennen sich selbst Suomalainen, daher die Namen Samland, Samogitien, Samojeden»
  7. ^ франц. «J’ai déjà indiqué que le lituanien žemaitis, c’est-à-dire samogitien, signifiait exactement finnois, descendant de finnois, la terminaison -aitis indiquant généralement la filiation. S’il est vrai que l’étymologie populaire a fait dériver ce nom de l’adjectif žemas - bas, ou du nom de l’hiver - žiema, il est bien certain que c’est là pure absurdité. La Samogitie est justement la contrée de Lituanie où se rencontrent quelques collines, et on ne peut placer les Samogitiens au nord (žiema) des Baltes, puisque cet emplacement est réservé aux Coures, aux Lettes et aux Semigalles. Il est d’ailleurs à remarquer que le nom de Samogitie ou Žemaitija est de formation savante latine, tandis que les textes allemands les plus anciens des Chevaliers Teutoniques ne parlent que de Schamaiten ou Schamaitenland. Nous avons donc affaire ici, non point à un nom de pays, mais à un nom de peuple, et il me paraît impossible de ne pas rapprocher Schamaiten du lette Samaiši, qui désigne purement et simplement les Finnois»
  8. ^ Такім жа парадкам, як русь і літва — народы, якія таксама мелі аднолькавыя назвы з адпаведнымі краінамі — Русьсю і Літвой
  9. ^ Таксама gens Samagitarum, Samagitia, Samogitia[19]
  10. ^ Тым часам слова «жмудны», паводле Расейска-беларускага слоўніка дадатковай лексыкі Зьмітра Саўкі, мае расейскі пераклад «выматывающий», а ў беларускіх гаворках (Жыткавіцкі раён) адпавядае беларускаму слову «скупы»
  11. ^ Запісана ў Столінскім раёне пра вялікую колькасьць малых пражэрлівых істот
  12. ^ Прыклады з Тураўскага слоўніка (1982 год): «От жмодзь эта вутва, столькі едзяць!», «Нека жмодзь прыехала і поела ўсе», «Жмодзь, што багато есьць: колькі тобе трэбо есьці, жмодзь?!»[26]
  13. ^ Сюды ж «жэмач» — 'пагардлівы зварот да падлеткаў' (смаленскае) і 'дробная рыбіна' (пскоўскае)[31]
  14. ^ Магчымы шлях зьяўленьня асобных жамойтаў пасярод этнічнай тэрыторыі беларусаў засьведчыў дакумэнт Вялікага Княства Літоўскага ад 1494 году, дзе да маёнтку Старынкаў каля Краснага Сяла «прыдалі жамойцкіх людзей»[36]
  15. ^ рас. «…белорусы (которые зовут себя… литвинами) <…> всего больше литовцев в Ковенской и Виленской губерниях, где они известны под именем жмудин»
  16. ^ Паводле Этымалягічнага слоўніка беларускай мовы НАН Беларусі, клаўсюк — 'непісьменны, цёмны чалавек'[40]
  17. ^ «Потым нешта з адчаем гаворыць па-жмудзінску. — Што яна кажа? — пытаемся. — Кажа: ізноў прыйдуць немцы. Дурная баба! — тлумачыць старэнькі жмогус з голенымі вусамі <…> …яблыкас (гэтае слова стварыў „па-жмудзінску“ сам) <…> Не разумеюць маёй мовы жмудзячкі»[42]
  18. ^ лац. «...castrum Memel in Samogitico Glaupeda appelatum», а таксама паводле тэксту дамовы 1436 году: лац. «...castrum Memel in Samogitico Clupeda appellatum»
  19. ^ лац. «Inter Livoniam et Prusciam parvam terram esse ferunt unius ferme diei latam itinere quam Massagete colunt»[62]
  20. ^ Літва і жамойць пералічваліся асобна яшчэ ў Наўгародзкім чацьвертым летапісе: «а съ ними Литва, Жемоть, Ляхы»[81]
  21. ^ Грамата маскоўскага гаспадара Аляксея Міхайлавіча ад 1656 году, якая датычылася Жамойці, мела на мэце паведаміць «жмудзянам» (рас. «жмудяном»), каб яны «государевой милости поискали, учинись под государевою высокою рукою… и их приводить к вере»[82]. Тым часам паводле маскоўскага дакумэнта 1660 году, ваяводу Кірыла Хлопава(ru) накіроўвалі да Міхала Казімера Паца «в Жмойдь к Паце на Святую Реку в местечко Волкомир»[83]
  22. ^ рас. «Визитатор в обоих сих губернях не оставит в продолжение своего обозрения осведомляться подробно о Самогитском (Жмудском) языке, где и как далеко простирается его употребление, замечая сам особенные об нем известия; равным образом имеет препоручить и училищным сословиям прилежно собирать все подробности, кои могли бы объяснить происхождение сего языка и его собственность или свойство, чрез что можно бы явственнее узнать историю того народа, коему оный язык был природный; собранные жа замечания об нем, писания, песни и проч. на сем языке имеют быть присылаемы в Университет»
  23. ^ польск. «Są u nas pojedyncze, małoznaczące zachcenia raczej, aniżeli usiłowania, aby wyrobić jakąś narodowość żmudzką, oddzielną od polskiej. Sądzę jednak, że z téj strony żadna obawa nie grozi; więcej niżeli tych dziecinnych pretensyi żmujdzinofilów obawiaćby się można wpływu pisarzy, co pisząc po polsku, i dla polskiej publiczności na miano russofilów zarobili sobie» з подпісам «Z Litwy»
  24. ^ У 1855 годзе «Справочный энциклопедический словарь» зазначаў з удакладненьнем «паводле найноўшых дасьледаваньняў», што «Жамойць ёсьць адным з двух плямёнаў, на якія падзяляецца Літва, і рэзка адрозьніваецца ад Літвы ўласнай», з аналягічным удакладненьнем («паводле найноўшых зьвестак») паведамлялася колькасьць жамойтаў у Ковенскай губэрні, адзначаючы магчымасьць павялічэньня агульнай колькасьці жамойтаў за кошт летувісаў Аўгустоўскай губэрні, якія «ўжываюць жамойцкую мову»[113]. Нават у 1895 годзе народжаны ў ваколіцах Расенаў летувіскі гісторык Мечыслаў Давойна-Сільвястровіч у артыкуле «Жамойць» Геаграфічнага слоўніка Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў (том 14) хоць і азначаў «жамойцкімі» паветамі Шавельскі, Расенскі, Цельшаўскі і заходнюю частку Ковенскага (да ракі Нявежы)[114], аднак прытым прызнаваў, што «надзвычай цяжка вызначыць мяжу паміж летувісамі вышэйшымі [г. зв. „аўкштайтамі“] і ніжэйшамі, або жамойтамі, — з улікам браку этнаграфічных адрозьненьняў паміж імі»[115].
  25. ^ Тут — у сэнсе «летувіскае»
  26. ^ рас. «Так, в большей части Ковенской губернии, населенной жмудинами, имеющими свою письменность, хотя еще и незначительную, но представляющую уже для народа молитвенники, календари и некоторыя другие полезные книги на жмудском языке, на котором народ слушает проповеди в костелах и исповедуется в этой губернии, обучение в первоначальных училищах жмудской грамоте следует допустить, преподавание же польского языка, которым говорят помещики и чиновники, в эти училища не вводить, оставив его только в гимназиях и прогимназиях. В губерниях же Виленской, Гродненской и Минской большая часть сельского населения говорит наречием белорусским, поэтому и народные училища в этих местностях должны быть чисто русскими»
  27. ^ рас. «Хотя собственно термин „литовцы“ употреблялся довольно часто, более привычными для российской бюрократии оставались другие понятия — „самогитское племя“, „жмудь“ или „жмудины“, „жмудский народ“, а язык — „жмудский“ или „самогитский“»
  28. ^ рас. «независимо от русского языка обучение языку жмудскому как местному наречию, а также и катехизису на этом языке»
  29. ^ рас. «предложить епископу Волончевскому, под личным его наблюдением немедленно распорядиться составлением сборника или перевода на жмудский язык проповедей Бялобрежского и Филипецкого»
  30. ^ рас. «Эта смесь говора дает надежду на возможность создать на развалинах разных говоров русский и жмудский языки»
  31. ^ рас. «Позволю себе не в первый раз повторить, что настоящее состояние литовского языка в Ковенской губернии допускает возможность и воссоздать его из развалин, и на этих развалинах создать какой угодно другой язык»
  32. ^ рас. «Одни мы, русские, должны заботиться не о том, чтобы обрусить литовцев, а о том, чтобы сохранить и разрабатывать их язык, дать им грамматику и словарь их языка и чрез то содействовать поддержанию их национальности…»
  33. ^ рас. «В Пруссии называют Жемайтами всех Литовцев, живущих в России, хотя, собственно говоря, Жемайты (Жмудь) составляют только часть их»
  34. ^ рас. «…даже теперь еще в Польше, как и в России, „литвинами“ обыкновенно называют белорусских славян бывшей политической Литвы, тогда как литовцам в собственном смысле дают название „жмудов“ или „жмудинов“»
  35. ^ рас. «Впрочем, следует заметить, что названия „Жмудины“ и „Литвины“ (Литовцы) в лингвистико-этнографическом смысле далеко не совпадают с их историческим значением и с их популярным употреблением в настоящее время. Многие называют „Жмудинами“ всех настоящих Литовцев, в противоположность „Литвинам“, то есть людям не литовского, но славянского этнографического происхождения, живущим в Литве, или же в противоположность „Литвинам“ как вообще жителям исторической Литвы без различия их происхождения. При таком взгляде вместо названия „литовский язык“ употребляют „язык жмудский“»
  36. ^ ням. «Der gemeine russische Litauer aber versteht unter Žemaiten alle diejenigen seiner landsleute, welche über seinen horizont hinaus nach westen wohnen. So erklärte zum biespiel ein Litauer, mit dem ich mich in Birsen über seine muttersprache unterhielt, das preussische süd-Litauisch, das ich damals sprach, für žemaitisch. Umgekehrt nennen die preussischen Litauer alle jenseits der grenze wohnenden Litauer „Žemaiten“»
  37. ^ лет. «...daug yra žemaičių katalikų, kurie tačiau gyvena dailiai, šneka žemaitiškai, turi knygų, mokos rašto žemaitiško»[126]
  38. ^ лет. «Kas pažįsta arčiaus prūsų pusės lietuvius, tas gerai mato, kad maskoliškoji Lietuva su savo gyventojais yra visai nepažįstama jiems šalis; jie jos ir nenori pažinti, nelaikydami tų, kaip jie vadina «Žemaičių», ne per savo viengenčius; jų akyse žemaitis, tai tiek, ką maskolius ar lenkas»[128]
  39. ^ У гэты стан трапілі толькі прызнаныя ўладамі Расейскай імпэрыі рас. «потомственные дворяне» — звычайна найбольш заможная частка шляхты колішняга ВКЛ
  40. ^ Тым часам сярод сялянаў, наадварот, расейскі перапіс сьцьвярджаў дамінаваньне летувіскай самаідэнтыфікацыі: 1 121 735 чалавек (13,99% ад усяго насельніцтва колішняга ВКЛ) з роднай летувіскай мовай супраць 385 269 чалавек (4,81%) з роднай жамойцкай мовай
  41. ^ Як піша Зігмас Зінкявічус: «Тэрмін жамойты ў мінулым ня мае ніякага дачыненьня да цяперашняга дыялекту. <…> У XVII ст. пісьмовая мова, якая разьвілася на аснове мясцовага аўктайцкага дыялетку, называлася жамойцкай мовай. Сучасны жамойцкі дыялект пачаў называцца жамойцкім толькі па зьнікненьні старых адміністрацыйных адзінак… Носьбіты дыялекту… успадкавалі назву жамойты. Асноўнай прычынай узьнікненьня памянёнага дыялекту быў уплыў субтрату роднаснай куршаўскай мовы»[138]
  42. ^ У 1993 годзе Зігмас Зінкявічус заклікаў замяніць навуковы тэрмін старабеларуская мова «больш карэктным» — «канцылярская славянская мова Літоўскай дзяржавы»[139]
  43. ^ Факт называньня ў Вялікім Княстве Літоўскім мовы летувісаў (у тым ліку прускіх жамойтаў у «Малой Летуве») жамойцкай яшчэ ў 1821 годзе засьведчыў нямецкі лінгвіст Ёган Фатэр(en) у сваёй працы «Die Sprache der alten Preussen»: "У мясцовасьцях, дзе жылі надровы і скалвы ["Малая Летува"]… да гэтага часу захавалася літоўская мова; там ёсьць друкаваныя біблія, граматыкі, слоўнікі, і менавіта яна вядомая ў пэўнай ступені выняткова пад імем літоўскай, у той час як у колішнім Вялікім Княстве Літоўскім мае назву жамойцкай" (ням. «In den Gegenden, wo ehemals die Nadrauer und Schalauer wohnten, d. i. von Memel, Tilse, Ragnit, Insterburg bis Gumbinnen, hat sich noch bis auf den heutigen Tag der Gebrauch der Litthauischen Sprache erhalten; die Bibel, Sprachlehren, Wörterbücher sind in derselben gedruckt, und sie ist es, welche gewissermassen ausschliesslich unter dem Namen der Litthauischen bekannt ist, während die des ehemals Grossherzogl. Litthauens den Namen der Schamaitischen führt»)[141]. Пагатоў, у 1781 годзе гэта таксама засьведчыў нямецкі філёляг і гісторык Абрагам Пэнцэль(de): "…шмат ["літоўскіх" кніг, якія аўтар прывёз у мясцовую бібліятэку з Кёнігзбэргу] дадалося зь Вільні <…> дзе яна ["літоўская мова" — паводле прускіх кніг] называецца жамойцкай, бо гэтай мовай гавораць не ўва ўсім Вялікім Княстве Літоўскім, а толькі ў яго правінцыі, якая завецца Жамойцю" (ням. «Ich habe viel Litauisches, Lettisches, und Estonisches aus Königsberg mitgebracht; die zwey letztern Fächer nicht, aber das erstere sehr stark aus Wilna vermehrt, welches um desto merkwurdiger ist, weil das Litauische, welches man hier spricht, (man nennt es Samogitisch, weil diese Sprache nicht im ganzen Großherzogthum Litauen, sondern nur in der Provinz, die den Nahmen Schamaiten, Samogitia, führt, gesprochen wird,) merklich vom preußischen Dialekt abweicht, und theils mit rußischen, theils lettischen Worten durchspickt ist»)[142]
  1. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 420.
  2. ^ Лёсік Я. Літва-Беларусь: гістарычныя выведы. — Менск, 2016. С. 7.
  3. ^ ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 388.
  4. ^ а б Краўцэвіч А. Як здарылася, што Жамойць пачала называцца Літвою? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 54.
  5. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 348.
  6. ^ а б Дзярновіч А. Літва і Жамойць // Наша Ніва. 22 чэрвеня 2013 г.
  7. ^ Žemaitijà, Lietuvių kalbos etimologinio žodyno duomenų bazė, Vilniaus universiteto Filologijos fakultetas, 2007—2012
  8. ^ Dini P. U. Illuc erant leones: paleokomparatyvistinės idėjos apie Žemaitijos bei žemaičių vardą Vakarų Europoje // Baltistica. T. XXXVII (2). P. 307—315.
  9. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 279.
  10. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 169.
  11. ^ Voigt J. Geschichte Preussens. B. 3. — Königsberg, 1828. S. 65.
  12. ^ Narbut T. Dzieje starozytne narodu litewskiego. T. 2. — Wilno, 1837. S. 366.
  13. ^ Latham R. G. Descriptive Ethnology: Europe, Africa, India. — London, 1859. P. 4.
  14. ^ Donaldson J. W. The New Cratylus. — London, 1859. P. 129.
  15. ^ Menzel W. Allgemeine Weltgeschichte von Anfang bis jetzt. — Stuttgart, 1862. S. 445.
  16. ^ Schmittlein R. Aurélien Sauvageot, Les anciens Finnois. Paris, Klincksieck, 1961 // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1962. P. 152.
  17. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 105—106.
  18. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 106.
  19. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 20.
  20. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 105.
  21. ^ Мечковская Н. Национально-культурные оппозиции в ментальности белорусов (на материале белорусских паремий и фразеологизмов с этнолигвонимами и топонимами) // Встречи этнических культур в зеркале языка в сопоставительном лингвокультурном аспекте. — М., 2002. С. 228.
  22. ^ Federowski M. Lud białoruski na Rusi Litewskiej. T. 4. — Warszawa, 1935. S. 364.
  23. ^ Беларуская Народная Творчасць. Выслоўі / [Склад., сістэматызацыя тэкстаў, уступ, артыкул і камент. М. Грынблата. Рэд. тома А. Фядосік]. — Менск: Навука і тэхніка, 1979. С. 253.
  24. ^ Слоўнік беларускіх народных параўнанняў. — Менск: Беларуская навука, 2011. С. 152.
  25. ^ ЭСБМ. Т. 8. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. С. 23.
  26. ^ Тураўскі слоўнік. Т. 2. — Менск, 1982. С. 61.
  27. ^ ЭСБМ. Т. 3. — Мн., 1985. С. 231.
  28. ^ Бунько Н. Назвы прастакрылых насякомых (конікаў, цвыркуноў і саранчы) у беларускіх гаворках // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. № 1 (10), 2002. С. 22.
  29. ^ Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча. Т. 2. — Менск, 1980. С. 151.
  30. ^ Лаучюте Ю. А. Словарь балтизмов в славянских языках / Отв. ред. чл.-корр. АН СССР А. В. Десницкая; Институт языкознания АН СССР. — Л.: Наука. Ленингр. отд-ние, 1982. С. 54.
  31. ^ Корбут В. З крыўскіх (беларускіх) балтызмаў // DRUVIS. Альманах цэнтра этнакасмалогіі KRYŬJA. № 1, 2005.
  32. ^ З лексікону аўсюкоўскай гаворкі, ARCHE Пачатак, 7 лютага 2014 г.
  33. ^ Бірыла М. Беларуская антрапанімія, 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі. — Менск: «Навука і тэхніка», 1969. С. 144, 146—147, 160.
  34. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 122.
  35. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 125.
  36. ^ Lietuvos Metrika. Užrašymų knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 107.
  37. ^ Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае. — Менск, 2000. С. 37.
  38. ^ Меч С. Россия. Географический сборник для чтения в семье и школе. Изд. 11. — Москва, 1910. С. 97.
  39. ^ Federowski M. Lud białoruski na Rusi Litewskiej. T. 4. — Warszawa, 1935. S. 453.
  40. ^ ЭСБМ. Т. 5. — Мн., 1989. С. 51.
  41. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 248.
  42. ^ Максім Гарэцкі, На імперыялістычнай вайне, Беларуская Палічка
  43. ^ Насевіч В. Жамойць // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 624.
  44. ^ Дубавец С., Сагановіч Г. Старажытная Літва і сучасная Летува // З гісторыяй на «Вы». Вып. 2. — Менск, 1994. С. 236.
  45. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. С. 370.
  46. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 271—272.
  47. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 25.
  48. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 26.
  49. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 24.
  50. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 269.
  51. ^ Іншае апісаньне Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага… у перакладзе Алега (Давіда) Лісоўскага, Беларуская Палічка
  52. ^ Zeiller M. Anderte Beschreibung deß Königreichs Polen und Großherzogthumbs Lithauen. — Ulm, 1657. S. 213.
  53. ^ Zeiller M. Anderte Beschreibung deß Königreichs Polen und Großherzogthumbs Lithauen. — Ulm, 1657. S. 102.
  54. ^ Kronika polska, litewska, żmódzka i wszystkiej Rusi Maciejá Stryjkowskiego. T. 1. — Warszawa, 1846. S. 148.
  55. ^ а б Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 110.
  56. ^ Современник. Т. 7, 1860. С. 13.
  57. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 49.
  58. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1376, 1378.
  59. ^ а б Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 158.
  60. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі. — Менск, 2019. С. 28.
  61. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 14.
  62. ^ Scriptores rerum Prussicarum: Die Gesichtsquellen der preussischen Vorzeit bis zum Untergange der Ordensherrschaft. 4. Band. — Leizig, 1870. P. 231.
  63. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 20.
  64. ^ Жалованная грамота литовского великого князя Александра Казимировича жителям Жмудской земли. 15 августа 1492 г. // Акты относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею: в 5 т. — Т. 1. 1340—1506. — Санкт-Петербург : Тип. II Отделения Собственной Е. И. В. Канцелярии, 1846. — С. 120—122.
  65. ^ а б Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 271.
  66. ^ Урбан П. У сьвятле гістарычных фактаў (У сувязі з брашурай Л. С. Абэцэдарскага). — Мюнхэн — Нью-Ёрк: БІНІМ, 1972.
  67. ^ Рудаков В. Жмудь // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1894 Т. XII (12) : Жилы — Земпах. — С. 27.
  68. ^ Записки о Московии барона Гербертейна. — СПб., 1866. С. 169.
  69. ^ Меховский М. Трактат о двух Сарматиях. — М.; Л., 1936.
  70. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 90—91.
  71. ^ Пануцэвіч В. Літва і Жамойць. Розныя краіны і народы. — Менск, 2014. С. 273.
  72. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 87.
  73. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 88.
  74. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 88—89.
  75. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 17—18.
  76. ^ Lietuvos Metrika. Užrašymų knyga 19 (1535—1537). — Vilnius, 2009. С. 55—56.
  77. ^ Полевой Н. Русская вивлиофика, или собрание материялов для отечественной истории. Т. 1. — М., 1833. С. 130.
  78. ^ Litwin H. Przynależność narodowa alumnów Seminarium Papieskiego w Wilnie 1582—1798. Przyczynek do badań nad świadomością narodową w Rzeczypospolitej w czasach nowożytnych // Między Wschodem i Zachodem. Rzeczpospolita XVI—XVIII w. Studia ofiarowane Zbigniewowi Wójcickiemu w siedemdziesiątą rocznicę urodzin. — Warszawa, 1993. S. 64.
  79. ^ Himka J.-P. On the Left Hand of God: «Peoples» in Ukrainian Icons of the Last Judgment // State, Societies, Cultures East and West: Essays in Honor of Jaroslaw Pelenski. — New York, 2004. P. 325.
  80. ^ Доронин А. В. Народы Cтрашного суда в иконописи руси (реплика-размышление) // Религия и русь, XV—XVIII вв. — Litres, 2022. С. 434.
  81. ^ ПСРЛ. Т. 4. — СПб., 1848. С. 67.
  82. ^ Акты Московского государства, изданные Императорской Академией наук. Т. 2. — СПб, 1894. С. 503.
  83. ^ Акты Московского государства, изданные Императорской Академией наук. Т. 3. — СПб., 1901. С. 110.
  84. ^ Покровский Н. В. Страшный суд в памятниках византийского и русского искусства. — Одесса, 1887. С. 39.
  85. ^ Киевский синопсис. — Киев, 1823. С. 6.
  86. ^ Киевский синопсис. — Киев, 1823. С. 8.
  87. ^ Monumenta medii aevi historica res gestas Poloniae illustrantia. T. 15. — Cracoviae, 1896. P. 44, 94, 108, 118, 197, 246.
  88. ^ Ліцкевіч А. Да пытання пра рутэнізацыю балтаў ВКЛ у XV — пачатку XVI стст. // ARCHE Пачатак. № 11—12, 2009. С. 34.
  89. ^ Urban W. Litwini w Krakowie od końca XIV wieku do roku 1579 // Teki Krakowskie. T. 10, 1999. S. 137.
  90. ^ Масальскі Д. Аб Ліцьвінох і Беларусах у Браўнсбэргскім сэмінары 1578—1798 // Родныя Гоні. Кн. 4, чэрвень 1927. С. 17—20.
  91. ^ Литва Малая // Большая Российская энциклопедия: в 30 т. Т. 17. — Москва, 2010. С. 628.
  92. ^ Батюшков П. Н. Памятники русской старины в западных губерниях Империи. Вып. 6. — СПб., 1874. С. 98.
  93. ^ Чаквін І. Нацыя ліцвінаў у этнагенезе беларусаў: Параўнальна-тыпалагічны і гістарычны аспекты // Беларусіка = Albaruthenica. Кн. 6, 1997. С. 40.
  94. ^ Athenaeum : pismo poświęcone historyi, literaturze, sztukom, krytyce i.t.d. T. 4, 1845. S. 139.
  95. ^ Przyjaciel Domowy. Nr. 1, 1851. S. 3.
  96. ^ Чаропка В. Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. — Менск, 1995. С. 45.
  97. ^ Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. Т. 2. — СПб., 1907. С. 696, 701.
  98. ^ Сборник распоряжений по Министерству народного просвещения. Т. 1. — СПб., 1866. С. 36.
  99. ^ Алфавитный указатель к Сборнику распоряжений по Министерству народного просвещения. — СПб., 1867. С. 78.
  100. ^ Унуковіч Ю. Этнічная ідэнтыфікацыя і катэгарызацыя беларусаў і літоўцаў у ХІХ ст. // Białorutenistyka Białostocka. T. 12 (2020). S. 393.
  101. ^ Сталюнас Д. Польша или Русь?: Литва в составе Российской империи. — М., 2022. С. 226.
  102. ^ Сборник распоряжений по Министерству народного просвещения. Т. 1. — СПб., 1866. С. 877.
  103. ^ Алфавитный указатель к Сборнику распоряжений по Министерству народного просвещения. — СПб., 1867. С. 78.
  104. ^ История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — Вильнюс, 2013. С. 126.
  105. ^ Дунін-Марцінкевіч В. Збор твораў: у 2 т. Т. 2. — Менск, 2008. С. 92—93, 381, 572, 574.
  106. ^ Масоло, А. Н. Виленские очерки 1863—1865 гг. // Русская старина. Т. 40, 1883. С. 585.
  107. ^ Pawlikowski M. K. Mińszczyzna, Pamiętnik Wileński. — Londyn, 1972. S. 301.
  108. ^ а б Свяжынскі У. Літоўская мова // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 209.
  109. ^ Buchowski K. Litwomani i polonizatorzy : mity, wzajemne postrzeganie i stereotypy w stosunkach polsko-litewskich w pierwszej połowie XX wieku. — Białystok, 2006. S. 26.
  110. ^ История Литвы / А. Эйдинтас, А. Бумблаускас, А. Кулакаускас, М. Тамошайтис. — Вильнюс, 2013. С. 137.
  111. ^ Roczniki polskie z lat 1857—1861. Т. 4: Rok 1860—1861. — Paryz, 1865. S. 273.
  112. ^ Czas. Nr. 222, 1859. S. 1.
  113. ^ Справочный энциклопедический словарь. Т. 4. — СПб., 1855. С. 310—311.
  114. ^ Dowojna-Sylwestrowicz M. Żmudź // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 795.
  115. ^ Dowojna-Sylwestrowicz M. Żmudź // Słownik geograficzny... T. XIV. — Warszawa, 1895. S. 802.
  116. ^ Библиотека для чтения. Том 123, 1854. С. 28—29.
  117. ^ Корнилов И. П. Русское дело в Северо-Западном крае: Материалы для истории Виленского учебного округа преимущественно в Муравьевскую эпоху. — С.-Петербург, 1901. С. 4—5.
  118. ^ а б в Сталюнас Д. Идентификация, язык и алфавит литовцев в российской национальной политике 1860-х годов // Ab imperio. № 2, 2005. С. 225—254.
  119. ^ Живая старина. Т. 6, 1896. С. 34—35.
  120. ^ Отчет о состояниях и действиях Императорского Московского университета за 1874 год. — Москва, 1875. С. 14.
  121. ^ Reclus E. The universal geography: earth and its inhabitants. Vol. 5. — London, 1881. P. 256.
  122. ^ Реклю Э. Земля и люди. Т. 5, вып. 2. — СПб., 1883. С. 124.
  123. ^ Журнал Министерства народного просвещения. Том 218 (1881). С. 299.
  124. ^ Каблиц И. И. Интеллигенция и народ в общественной жизни России. — СПб., 1886. С. 224.
  125. ^ Bezzenberger A. Litauische Forschungen: Beiträge zur Kenntniss der Sprache und des Volkstumes der Litauer. — Göttingen, 1882. S. 38.
  126. ^ Valančius M. Maskoliams katalikus persekiojant. — Kaunas, 1929. P. 76—77.
  127. ^ Pocytė S. Mažosios ir Didžiosios Lietuvos integracijos problema XIX a. — XX a. pradžioje // Sociologija. Mintis ir veiksmas. Nr. 1—2, 2001. P. 78—79.
  128. ^ K-o šešėlis. Patėmyjimai iš šalies // Saulėteka. Nr. 7, 1900. P. 191.
  129. ^ Pocytė S. Mažosios ir Didžiosios Lietuvos integracijos problema XIX a. — XX a. pradžioje // Sociologija. Mintis ir veiksmas. Nr. 1—2, 2001. P. 80.
  130. ^ Акты, издаваемые Виленскою археографическою коммиссиею // Акты Упитского гродского суда. — Вильна, 1899. С. XXIX.
  131. ^ Русское обозрение. Т. 4, 1893. С. 414.
  132. ^ Табліца з вынікамі перапісу 1897 году для колішняга Вялікага Княства Літоўскага
  133. ^ Первая всеобщая перепись населения Российской империи 1897 года / Изд. Центр. Стат. комитетом М-ва вн. дел; Под ред. Н. А. Тройницкого. — [СПб.], 1897—1905.
  134. ^ Kalnius P. Žemaičių etniškumo sampratos XIX a. šaltiniuose. 2. Nuo žemaičių kultūrinio sąjūdžio iki XIX a. pab // Liaudies kultūra. 2 (131), 2010. P. 22.
  135. ^ а б Зинкявичюс, З. Откуда родом литовцы. — Вильнюс, 2006. С. 129.
  136. ^ Kalnis P. Žemaičiai XXa. — XXIa. pradžia. — Vilnius, 2012. P. 412.
  137. ^ Гудавичюс Э. История Литвы. Т. 1. — Москва, 2005. С. 23—24.
  138. ^ Zinkevičius Z. Žemaičių tarmės kilmės klausimu // Lietuvių etnogenezės. 1981. P. 17—18.
  139. ^ Нікалаеў М. Вільня і Літва ў расейскім друку // ARCHE Пачатак. № 5 (28), 2003.
  140. ^ Дзярновіч А. Пошукі Айчыны: «Літва» і «Русь» у сучаснай беларускай гістарыяграфіі // Палітычная сфера. № 18—19 (1—2), 2012. С. 30—53.
  141. ^ Vater J. S. Die Sprache der alten Preussen. — Braunschweig, 1821. S. XII.
  142. ^ Journal zur Kunstgeschichte und zur allgemeinen Litteratur. 10. Theil, 1781. S. 236.
  143. ^ Касьцян К., Васілевіч Г. Спадчына ВКЛ вачыма беларускіх і летувіскіх гісторыкаў: поле для роўных магчымасьцяў? // ARCHE Пачатак. № 11—12 (86—87), 2009. С. 292—303.
  144. ^ Macijauskienė V. Žemaitukų veislės arklių kompleksinio vertinimo tobulinimas // Gyvulininkystė: Mokslo darba. Nr. 48, 2006. P. 16.
  145. ^ Kučinskienė J., Draudvilaitė K., Drogemuller C., Grigaliūnaitė, I. Mitochondrial DNA Diversity of Lithuanian Žemaitukai Horses // Animal Breeding in the Baltics. 2004. P. 174—178.

Літаратура

рэдагаваць