Дубровенскі раён
Дубро́венскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,25 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 14 196 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Дуброўна.
Дубровенскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Віцебская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Дуброўна |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Кіраўнік | Анатоль Лукашоў[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 14 196[2] |
Шчыльнасьць | 11,4 чал./км² |
Плошча | 1249,7[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 208 м[4] |
Месцазнаходжаньне Дубровенскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-21-37 |
Паштовыя індэксы | 211 0хх, 211 5хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны Дубровенскі раён ў складзе Аршанскай акругі. У 1926 годзе Дубровенскі раён насялялі 41904-ы чалавека у 181-м населеным пункце й дзейнічалі 7434-ы гаспадаркі у 13-і сельсаветах: Азёрскі сельсавет, хутар Азёры; Будзкі сельсавет, вёска Буда; Верацейскі сельсавет, хутар Верацея; Дабрынскі сельсавет, вёска Дабрынь; Дубровенскі сельсавет, места Дуброўна; Загвазьдзінскі сельсавет, вёска Загвазьдзіна; Кляноўскі сельсавет, вёска Кляны; Негацінскі сельсавет, вёска Негаціна; Новатухінскі сельсавет, сяло Новая Тухінь; Пірагоўскі сельсавет, вёска Пірагі; Расасенскі сельсавет, мястэчка Расасна; Цілевіцкі сельсавет, вёска Цілевічы; Чарнаруцкі сельсавет, вёска Чарнаручча. У 1926 годзе Ляднянскі раён насялялі 19984-ы чалавека у 85-і населеных пунктах й дзейнічалі 3546-ць гаспадарак у 6-і сельсаветах: Баеўскі сельсавет, мястэчка Баева; Бельскі сельсавет, вёска Бель; Іскоскі сельсавет, вёска Іскозы; Ляднянскі сельсавет, мястэчка Ляды; Расткоўскі сельсавет, вёска Расткова; Слатаўшчынскі сельсавет, вёска Слатаўшчына[5].
З 26 ліпеня 1930 году ў рэспубліканскім падпарадкаваньні, 6 сельсаветаў зьліквідаванага Ляднянскага раёну далучаны да Дубровенскага раёну. З 20 лютага 1938 году ў Віцебскай вобласьці.
25 сьнежня 1962 году раён скасаваны й далучаны да Аршанскага раёну Віцебскай вобласьці[6]. 6 студзеня 1965 году Дубровенскі раён адноўлены ў складзе Віцебскай вобласьці[7].
8 красавіка 2004 году Рэдзькаўскі сельсавет ліквідаваны. Усе населеныя пункты перададзеныя Засьценкаўскаму сельсавету.[8]
10 кастрычніка 2013 году ў склад Зарубскага сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Быстрыёўка, Гладкія, Жарнеўка, Кляны, Кулакоўшчына, Ляхаўка, Пячонкі, Хаетчына, Цыбульскія, Чырына — ліквідаванага Кляноўскага сельсавету[9].
26 верасьня 2017 году Асінторфскі і Засьценкаўскі сельсаветы былі аб'яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Асінторфскі сельсавет[10].
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьУ раёне налічваецца 148 населеныя пункты; 7 сельсаветаў: Асінторфскі сельсавет, Валяўкоўскі сельсавет, Дабрынскі сельсавет, Зарубскі сельсавет, Малабахаўскі сельсавет, Маласавінскі сельсавет, Пірагоўскі сельсавет
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: 1927 год — 49 436 чал.; плошча — 945 км²; шчыльнасьць насельніцтва — 52,3 чал./км²; Ляднянскі раён — 23 651 чал.; плошча — 371 км²; шчыльнасьць насельніцтва — 63,7 чал./км²[11]. 1971 год — 32 100 чал. 1999 год — 22 500 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 19 500 чал.; 2006 год — 19 100 чал.; 2009 год — 16 974 чал.[12] (перапіс); 2016 год — 14 637 чал.[13]; 2017 год — 14 378 чал.[14]; 2018 год — 14 196 чал.[2]
Славутасьці
рэдагаваць
Страчаная спадчынарэдагаваць |
|
Асобы
рэдагаваць
Нарадзіліся ў Дубровенскім раёне:
|
|
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://dubrovno.vitebsk-region.gov.by/ru/Rayispolkom-vlast-ru/
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ «Вся Белоруссия» на 1926 год : справочная книга. - 1926. — Менск: ГИБ, 1926. — С. 87, 88, 120, 121 —213. — 423 с. — 1500 ас.
- ^ Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР ад 25 сьнежня 1962 году. Пра ўзбуйненьне сельскіх раёнаў Рэспублікі Беларусь (рас.)
- ^ Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 году. Пра стварэньне новых раёнаў Рэспублікі Беларусь (рас.)
- ^ Рашэньне Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. №55 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёнаў Віцебскай вобласьці» (рас.)
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области». Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 (рас.)
- ^ Решение Витебского областного совета депутатов от 14 сентября 2017 г. № 218 «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Дубровенского района Витебской области»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ «Вся Белоруссия». Настольная справочная книга. — Менск: Общество «Красного креста», 1927. — С. 50, 51. — 296 с.
- ^ Перепись населения — 2009. Витебская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Літаратура
рэдагаваць
|
|