Нясьвіж
Нясьві́ж — места ў Беларусі, каля вытокаў ракі Вушы на балтыйска-чарнаморскім водападзеле. Адміністрацыйны цэнтар Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 15 808 чалавек[1]. Знаходзіцца за 112 км на паўднёвы захад ад Менску, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея (лінія Менск — Баранавічы), аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Баранавічамі, Клецкам, Наваградкам і шашай Менск — Слуцак.
Нясьвіж лац. Niaśviž | |||||
![]() Меская ратуша | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1223 | ||||
Магдэбурскае права: | 23 красавіка 1586 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Нясьвіскі | ||||
Насельніцтва: | 15 808 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1770 | ||||
Паштовыя індэксы: | 222603, 222620 | ||||
СААТА: | 6242501000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°13′ пн. ш. 26°40′ у. д. / 53.217° пн. ш. 26.667° у. д.Каардынаты: 53°13′ пн. ш. 26°40′ у. д. / 53.217° пн. ш. 26.667° у. д. | ||||
Нясьвіж на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Нясьвіж | |||||
![]() | |||||
Афіцыйны сайт(рас.)(анг.) |
Нясьвіж — даўняя рэзыдэнцыя магнацкага роду Радзівілаў, магдэбурскае места гістарычнай Наваградчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся выдатныя помнікі дойлідзтва: палацава-замкавы комплекс Радзівілаў, улучаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО, Фарны касьцёл — першы ў колішняй Рэчы Паспалітай і другі ў Эўропе твор архітэктуры стылю барока, плябанія, Замкавая вежа, Слуцкая брама, меская ратуша, «Дом на Рынку», комплекс кляштару бэнэдыктынак з касьцёлам Сьвятой Яўхіміі і жылы корпус кляштару бэрнардынаў. Сярод тутэйшых славутасьцяў вылучаліся палац Альба, рэнэсансавы калегіюм езуітаў і барокавы комплекс кляштару бэнэдыктынаў з касьцёлам Сьвятога Крыжа, помнікі архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваныя расейскімі ўладамі, а таксама барокавыя комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Яна, касьцёл Сьвятой Кацярыны пры кляштары бэрнардынаў і капліца Сьвятога Ізыдора, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў зруйнаваныя савецкімі ўладамі. Большую частку нясьвіскіх збораў Радзівілаў (ювэлірныя вырабы, скульптура, творы малярства, кнігі і інш.) у канцы XVIII — XIX стагодзьдзях разрабавалі і вывезьлі ў Расею, у 1950 годзе савецкія ўлады падаравалі Польшчы абсалютную большасьць партрэтаў (63 адзінкі) зь Нясьвіскай галерэі[2].
НазваРэдагаваць
На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Нясьвіж утварыўся ў выніку супрацьпастаўленьня з адмоўнай часьцінкай не-, дзе аснова «сьвідзь» — сьвідзіна, 'зарасьнік хмызьняку каля ракі або возера'. Гэтая ж аснова ёсьць у назвах ракі Сьцьвігі і возера Сьвідна[3].
ГісторыяРэдагаваць
- Асноўны артыкул: Гісторыя Нясьвіжу
Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць
Згодна з сучаснымі энцыкляпэдычнымі даведнікамі[4][5] першы пісьмовы ўпамін пра Нясьвіж датуецца 1446 годам, калі вялікі князь Казімер перадаў яго Мікалаю Яну Неміровічу. Тым часам традыцыйна адлік гісторыі места вядзецца ад 1223 году[6][7] — паведамленьня пра князя Юрыя Нясьвіскага, які браў удзел у бітве на Калцы. Магчыма, ягонымі нашчадкамі былі князі нясьвіскія Рыгор і Іван, памянёныя ў 1388 годзе. Аднак факт існаваньня самога паселішча ў гэты час не пацьвярджаецца археалягічнымі зьвесткамі[8].
З 1492 году Нясьвіжам валодаў род Кішкаў. У 1513 годзе дачка гетмана вялікага Станіслава Кішкі — Ганна — пабралася шлюбам з Янам Радзівілам «Барадатым». У 1533 годзе места канчаткова перайшло ў валоданьне Радзівілаў, якія збудавалі тут драўляны замак.
У XVI ст. Нясьвіж быў адным з галоўных цэнтраў Рэфармацыі (кальвінізму) у Вялікім Княстве Літоўскім. Імёны дзеячоў таго часу, што жылі тут, набылі шырокую вядомасьць — Сымон Будны, Лаўрэн Крышкоўскі, Мацей Кавячынскі, Салямон Рысінскі, Даніла Набароўскі і інш. пісьменьнікі, паэты, філёзафы. У 1547 годзе Мікалай Радзівіл «Чорны» атрымаў тытул князя Сьвятой Рымскай імпэрыі, у выніку чаго места стала цэнтрам княства. У 1562 годзе ён заснаваў тут друкарню, у якой выйшлі першыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі кнігі на старабеларускай мове.
7 траўня 1583 году ў Нясьвіжы пачалося будаваньне замка, у 1584 годзе тут заснавалі езуіцкі калегіюм, у 1591 годзе — кляштар бэнэдыктынак. У 1593 годзе завяршылася будаваньне касьцёла Божага Цела пры кляштары езуітаў. У 1598 годзе пачаў дзейнічаць кляштар бэрнардынаў.
23 красавіка[4] 1586 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Нясьвіжу Магдэбурскае права і герб «у правай частцы герба, залатога колеру, палова чорнага арла; у левай — дзесяць касых вырубаў — залатога, блакітнага й чырвонага колераў»[9], а па вяртаньні з вандроўкі ў Сырыю, Палестыну і Эгіпет Мікалай Крыштап Радзівіл «Сіротка» заснаваў Нясьвіскую ардынацыю.
Да канца XVI ст. Радзівілы ператварылі Нясьвіж ў фартэцыю. Места рэарганізавалі паводле заходнеэўрапейскіх прынцыпаў: прастакутны плян з 2 мураванымі брамамі на восі галоўнай вуліцы (пазьней зьявілася яшчэ некалькі брамаў), у цэнтры — прастакутны Рынак з ратушай; места атачалі ўмацаваны вал і роў. За Слуцкай брамай, на супрацьлеглым беразе Вушы ўтварылася прадмесьце Новае Места (у 1626 годзе тут збудавалі езуіцкую капліцу Сьвятога Ізыдора), а ў 1625 годзе на паўночна-заходнім баку ад Старога Места — прадмесьце Казімер.
Захавалася сьведчаньне азначэньня жыхароў Нясьвіжу ліцьвінамі: «…литвин Ивашко Иванов з женою с Роинкою да с сыном с Микулайком да с сестрою з девкою Агафьицею. А сказал, что он родом литвин[a], католицкие веры из города Несвижа, мещанский сын, а жена де за ним литовка же тово ж города Несвижа» (1631 год)[11].
У 1625 годзе Нясьвіж зьведаў вялізны мор, што паспрыяла адкрыцьцю тут у 1627 годзе аптэкі, у 1651 годзе мор паўтарыўся. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) двойчы ў 1654 і 1659 гадох места руйнавалі казакі і маскоўскія войскі, аднак замак здолеў вытрымаць аблогі. У 1672 годзе ў Нясьвіжы заснавалі дамініканскі кляштар. На 1673 год у месьце было 366 дымоў[4]. У 1681 годзе кароль і вялікі князь Ян Сабескі сваім прывілеем заснаваў Нясьвіскі кірмаш. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у 1706 годзе места разрабавалі швэдзкія войскі.
Адбудова Нясьвіжу вялася ў 1720-я гады, калі вакол муроў узьвялі новыя валы. У 1724 годзе Радзівілы ўтварылі ў замку капэлу, а ў 1740 годзе з ініцыятывы Ф. У. Радзівіл, пачаў дзейнічаць прыдворны тэатар. У 1740-я гады М. К. Радзівіл «Рыбанька» заклаў мануфактуру шаўковых паясоў (пазьней пераведзеная ў Слуцак), у 1747 годзе — кадэцкі корпус, а ў 1752 годзе — дывановую і суконную мануфактуры. У прадмесьці Альба, дзе з канца XVI ст. знаходзілася замеская рэзыдэнцыя, Радзівілы ўзьвялі мураваны палац «Эрмітаж», іншыя пабудовы, уладкавалі набярэжныя каналаў.
У XVIІІ ст. Нясьвіж быў значным культурным цэнтрам, тут дзейнічалі кадэцкі корпус для прыватнага войска Радзівілаў і школа флёцкіх афіцэраў (у Альбе), балетная і музычная школы, капэла і тэатар Радзівілаў. У 1750—1791 гадох у месьце працавала друкарня, дзе выдаваліся падручнікі і мастацкія творы на польскай і лацінскай мовах. У 1755 годзе ў парку «Альба» збудавалі летні палац пад назвай «Кансаляцыя».
Двойчы ў 1764 і 1768 гадох расейскія войскі акупавалі Нясьвіж у выніку палітычнага супрацьстаяньня Кацярыны II і Караля Станіслава Радзівіла. А ў 1772 годзе расейскія акупанты канфіскавалі гістарычныя і мастацкія каштоўнасьці замка, бібліятэку (10 тыс. кніжак) вывезьлі ў Пецярбург і разьмеркавалі ў Акадэмію навук[12]. У 1773 годзе з утварэньнем Адукацыйнай камісіі ў Нясьвіжы адкрылася павятовая падакруговая школа. У 1792 годзе расейскія войскі зноў акупавалі места.
- Старая графіка Нясьвіжу
Альтанка ў Альбе, XVIII ст.
Калегіюм езуітаў, 1797 г.
Ратуша, 1820-я гг.
Касьцёл і кляштар дамініканаў, да 1873 г.
Слуцкая брама. Д. Струкаў, 1863 г.
Замак Радзівілаў, 1882 г.
Фарны касьцёл, 1882 г.
Замкавая вежа, 1882 г.
Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Нясьвіж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1795 годзе стаў цэнтрам павету Менскай губэрні (з 1796 году пазаштатнае места Слуцкага павету). У вайну 1812 году места як уладаньне Дамініка Радзівіла, які з аддзелам дзейнічаў у складзе войскаў Напалеона, занялі царскія войскі. Улады Расейскай імпэрыі канфіскавалі каштоўнасьці замка: калекцыі мэдалёў і манэтаў адправілі ў Харкаўскі ўнівэрсытэт, сакральныя прадметы — у Маскву, іншыя старажытнасьці — у розныя расейскія музэі і зборы[5]. У 1813 годзе зь сьмерцю Д. Радзівіла спынілася ў мужчынскім пакаленьні тутэйшая галіна роду.
У аповесьці 1840 году беларускамоўны селянін, які прыехаў зь Нясьвіжу «ад нашага князя Радзівіла», называе сябе ліцьвінам («ja Lićwin»)[13]. У гэтай жа аповесьці адзначаецца, што іншыя народы пазнаюць ліцьвінаў паводле іх «сьпеўнай мовы»[14].
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1835 годзе расейскія ўлады закрылі дамініканскую школу. У 1875 годзе ў яе будынках адкрылася Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Нясьвіжы дзейнічалі 2 касьцёлы, царква, сынагога, 7 юдэйскіх малітоўных дамоў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Нясьвіж занялі нямецкія войскі.
- Нясьвіж на малюнках Напалеона Орды, 1876 год
Найноўшы часРэдагаваць
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Нясьвіж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У месьце ўтварылася Беларуская рада, а жыхары Нясьвіжу атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР і накіроўвалі ў Народны Сакратарыят скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў[15]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі места ўвайшло ў склад Беларускай ССР[16]. 6 жніўня 1919 году Нясьвіж занялі польскія войскі, у ліпені 1920 году — бальшавікі[5]. З кастрычніка 1920 году места знаходзілася пад польскай уладай. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Нясьвіж апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час адкрыліся беларуская гімназія, мескі музэй у будынку ратушы, дзе захоўваліся старажытныя пэргамэнтныя дакумэнты, залатыя ключы ад мескіх брамаў і інш. У кастрычніку 1926 году тут адбылася сустрэча маршала Юзэфа Пілсудзкага з буйнымі зямянамі.
У 1939 годзе Нясьвіж увайшоў у БССР, ад гэтага часу радзівілаўская ардынацыя спыніла сваё існаваньне. У 1940 годзе места стала цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 2—4 ліпеня 1944 году Нясьвіж знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1944 годзе савецкая ўлада пераўтварыла колішні замак Радзівілаў у санаторыю.
У 1993 годзе ўтварыўся гістарычна-культурны музэй-запаведнік «Нясьвіж», у 1995 годзе адкрыўся Нясьвіскі гістарычна-краязнаўчы музэй. У 1996 годзе адбыўся першы Фэст камэрнай музыкі «Музы Нясьвіжу». У 1997 годзе ў Нясьвіжы прайшло сьвята — Дзень беларускага пісьменства. У 2006—2011 гадох праводзілася рэканструкцыя замка Радзівілаў, якую беларускія архітэктары крытыкуюць за недастатковую навуковасьць і прафэсіяналізм, вынікам чаго стаўся разбуральны характар «рэстаўрацыйных» працаў[17].
- Места на старых здымках
Кляштар бэнэдыктынак да зьнішчэньня вежы касьцёла. Ю. Барэці, 1894 г.
Ратуша па руйнаваньні верхніх ярусаў вежы
Касьцёл Сьвятога Яна па частковым руйнаваньні расейскімі ўладамі
Школьны Двор. Сынагога
НасельніцтваРэдагаваць
ДэмаграфіяРэдагаваць

- XVII стагодзьдзе: 1673 год — 2,4 тыс. чал.[4]
- XVIII стагодзьдзе: 1800 год — 2,7 тыс. чал.[5]
- XIX стагодзьдзе: 1880 год — 8177 чал., зь іх каля 5 тыс. юдэяў і 1 тыс. каталікоў[18]; 1 студзеня 1896 году — 10 237 чал. (5448 муж. і 4789 жан.), зь іх паводле веры: праваслаўных 2890, каталікоў 1545, пратэстантаў 32, юдэяў 5692, іншых 78; паводле стану: шляхты 165, духоўнага стану 59, ганаровых грамадзянаў і купцоў 63, мяшчанаў 7885, вайсковага стану 791, сялянаў 1180, іншых 94[19].
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 6840 чал.; 1939 год — 8,5 тыс. чал.; 1959 год — 6,7 тыс. чал.[5]; 1973 год — 9,6 тыс. чал.[20]; 1989 год — 14,0 тыс. чал.; 1991 год — 15 тыс. чал.; 1998 год — 15,1 тыс. чал.[5]; 2000 год — 14,6 тыс. чал.[21]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 14,3 тыс. чал.; 2007 год — 12 684 чал.; 2008 год — 14,3 тыс. чал.; 2009 год — 14 033 чал. (перапіс)[22]; 2015 год — 15 271 чал.[23]; 2016 год — 15 434 чал.[24]; 2017 год — 15 557 чал.[25]; 2018 год — 15 808 чал.[1]
АдукацыяРэдагаваць
У Нясьвіжы працуюць 4 сярэднія, вячэрняя, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 7 дашкольных установаў.
- Нясьвіская дзяржаўная беларуская гімназія
- Нясьвіскі дзяржаўны раённы агульнаадукацыйны ліцэй
- Нясьвіскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа
МэдыцынаРэдагаваць
Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць меская лякарня, паліклініка і радзільны дом.
КультураРэдагаваць
Дзейнічаюць цэнтральная раённая, дзіцячая і меская бібліятэкі, кінатэатар, дзіцячая школа мастацтваў.
- Нясьвіскі народны тэатар імя Ўршулі Радзівіл; рэжысэр — Валеры Мароз
- Народны ансамбль песьні «Млечны шлях» Нясьвіскага раённага Цэнтру культуры
- Народны вакальна-інструмэнтальны ансамбль «Нясьвіж» Нясьвіскага раённага Цэнтру культуры
- Народны ансамбль песьні «Ліра» Нясьвіскага РТМА
ЗабудоваРэдагаваць
Вуліцы і пляцыРэдагаваць
Афіцыйная назва | Гістарычная назва | Былыя назвы |
1 мая вуліца (з 16.01.1940) | Задамініканская вуліца[26] | |
Гейсіка вуліца | Фарная вуліца (частка[b]) Злотніцкая вуліца[27] Бэрнардынская вуліца[28] (частка) |
17 верасьня вуліца (частка) |
Дзяржынскага вуліца | Альбянская вуліца | |
Карла Лібнэхта вуліца (з 16.01.1940) | Міхаліская вуліца[29] | Сьвятога Міхала вуліца[28] |
Карла Маркса вуліца (з 16.01.1940) | Млынарская вуліца[30] Бульварная вуліца |
Тадэвуша Галуўкі вуліца |
Максіма Горкага вуліца (з 16.01.1940) | Сэнатарская вуліца | |
Ленінская вуліца | Студэнцкая вуліца (частка[c][27]) Мірская вуліца (частка) |
Юзэфа Пілсудзкага вуліца |
Пушкіна вуліца (з 16.01.1940) | Шпітальная вуліца | Эдварда Рыдз-Сьміглы вуліца |
Савецкая вуліца (з 16.01.1940) | Віленская вуліца | Уладзіслава Сыракомлі вуліца |
Цэнтральная плошча | Рынак пляц | |
Чапаева вуліца (з 16.01.1940) | Дамініканская вуліца | Сэмінарская вуліца |
Чкалава вуліца (з 16.01.1940) | Паненская вуліца[27] Бэнэдыктынская вуліца |
|
Шымко вуліца | Сьвержанская вуліца |
З урбананімічнай спадчыны Нясьвіжу да нашага часу гістарычную назву захавала толькі вуліца Слуцкая. Паводле перапісу 1874 году, у месьце таксама існавалі завулак Віленскі, вуліцы Завальная, Могілкавая, Навамеская і Цырульніцкая[31]. У перапісу ўласьнікаў 1905—1906 гадоў у Старым Месьце таксама ўпамінаюцца Гарадзейская, Нямецкая, Падвальная, Паштовая, Царкоўная і Школьная вуліцы, Паштовы і Школьны завулкі, у Новым Месьце — Броварная, Загуменная, Зарэцкая, Ізыдорская, Калодзезная, Лазарная, Рынкавая, Слаўкаўская, Сьвіная, Сьвятакрыская і Сэнатарская вуліцы[32].
МясцовасьціРэдагаваць
Гістарычныя мясцовасьці Нясьвіжу: Старое Места, Новае Места, Альба, Беразблота, Заазер’е, Загуменьне, Казімер, Ліпа, Міхалішкі, Пагулянка, Прасмыкаўшчына, Фальварак, Школішча[32].
ЭканомікаРэдагаваць
Прадпрыемствы мэдычнай (завод мэдычных прэпаратаў), харчовай, швацкай прамысловасьці.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Нясьвіжу |
---|
|
Турыстычная інфармацыяРэдагаваць
ІнфраструктураРэдагаваць
Нясьвіж — пэрспэктыўны цэнтар турызму міжнароднага значэньня. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Нясьвіж», турыстычныя паслугі надае сядзіба «Нясьвіская».
У месьце працуе Нясьвіскі гістарычна-краязнаўчы музэй. У 1996 годзе ўтварыўся Нацыянальны гістарычна-культурны музэй-запаведнік «Нясьвіж». З 1995 году ў месьце праводзіцца нацыянальны фэстываль старажытнай і камэрнай музыкі «Музы Нясвіжа».
- Помнікі: С. Буднаму; бюст кн. Ю. Нясьвіскага (1990-я); бюст кн. М. К. Радзівіла Сіроткі; Уладзіславу Сыракомлі; Д. М. Бэрнардоні; Т. Макоўскаму; Якубу Коласу, скульптуры «Дама ў чорным», «Русалка» і інш.; вазы з надпісамі «1794», «За нашу і вашу свабоду», «1410. Грунвальд», «Gloria victoria».
СлавутасьціРэдагаваць
- Дом рамесьніка на Рынку (1721)
- Забудова гістарычная (канец XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
- Замкавая вежа (XVI ст.)
- Капліца Булгарына (1747)
- Касьцёл Сьвятой Яўхіміі і кляштар бэнэдыктынак (1593—1596)
- Кляштар бэрнардынаў (1598)
Памятныя манэты «Замак Радзівілаў. Нясьвіж» і «Фарны касьцёл. Нясьвіж»
|
- Могілкі: старыя каталіцкія; юдэйскія
- Палацава-замкавы комплекс Радзівілаў (XVI—XVIII стагодзьдзяў)
- Паркі: «Альба» (XVII ст.); Стары (1874)
- Плябанія (XVI—XIX стагодзьдзі)
- Ратуша і гандлёвыя рады (1586)
- Слуцкая брама (XVI ст.)
- Фарны касьцёл (1587—1593)
Страчаная спадчынаРэдагаваць
- Калегіюм езуітаў (XVI ст.)
- Капліца Сьвятога Ізыдора (1626)
- Каплічка (XIX—XX стагодзьдзі)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (XVІІI ст.)
- Касьцёл Сьвятога Кацярыны (1598)
- Касьцёл Сьвятога Крыжа і кляштар бэнэдыктынаў (1673)
- Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1593—1598)
- Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў (1680)
- Палацавы комплекс Альба (XVI ст.)
- Сынагога Вялікая (XVII ст.)
- Царква Раства Багародзіцы (XV ст.)
- Царква Сьвятога Спаса (XVII ст.)
ГалерэяРэдагаваць
Замак РадзівілаўРэдагаваць
- Інтэр'ер замка
Фарны касьцёлРэдагаваць
Барэльеф Мікалая Радзівіла «Сіроткі»
Іншыя славутасьціРэдагаваць
Ратуша і гандлёвыя рады
Дом рамесьніка на Рынку
Расейскія кашары, збудаваныя замест езуіцкага калегіюма
Месты-сябрыРэдагаваць
Нясьвіж усталяваў сяброўскія дачыненьні зь местамі Азэрбайджану, Армэніі, Італіі, Летувы, Нямеччыны, Польшчы, Расеі, Турэччыны і Ўкраіны.
Пералік местаў-сяброў Нясьвіжу |
---|
|
АсобыРэдагаваць
- Род Радзівілаў
- Мікалай Радзівіл «Руды» (1512—1584) — ваявода віленскі, гетман і канцлер вялікі літоўскі
- Мікалай Радзівіл «Чорны» (1515—1565) — канцлер вялікі літоўскі і ваявода віленскі
- Жыгімонт Караль Радзівіл (1591—1642) — падчашы вялікі літоўскі і ваявода наваградзкі
- Міхал Казімер Радзівіл (1635—1680) — ваявода віленскі, падканцлер вялікі літоўскі і гетман польны літоўскі
- Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку» (1734—1790) — ваявода віленскі
- Міхал Геранім Бжастоўскі (1762—1806) — староста менскі, апошні чашнік вялікі літоўскі
- Адольф Янушкевіч (1803—1857) — беларускі і польскі паэт, этнограф, пісьменьнік
- Міхал Вітушка (1907—2006) — палітычны дзяяч, кіраўнік беларускага антысавецкага руху
- Зьміцер Касмовіч (1909—1991) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, выдавец
ЗаўвагіРэдагаваць
- ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «бо сей Андрэй родам ліцьвін, сын Гердзенеў, літоўскага князя» (Цьвярскі летапіс 1306 году); «литвин родом» пра Даўмонта Пскоўскага («Пролог», напісаны ў Пскове ў канцы XIV ст.[10]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
- ^ ад Фарнага касьцёла да кляштару бэрнардынаў
- ^ ад калегіюму езуітаў да скрыжаваньня з вуліцай Сьвержанскай
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Кірпа С. Скарбы Нясвіжа: гісторыя стварэння і рабавання // Туризм и отдых. № 39 (724), 8 кастрычніка 2009 г.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 257.
- ^ а б в г Пазднякоў В. Нясвіж // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 368.
- ^ а б в г д е Пазднякоў В. Нясвіж // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 342.
- ^ Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London, 1998. P. 166.
- ^ Страчаная спадчына. — Менск, 2003.
- ^ Лахманенка Л. Варыяцыі на тэму нясвіжскай цытадэлі(недаступная спасылка) // Звязда. № 119 (26983), 28 чэрвеня 2011 г.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 208.
- ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 200.
- ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 108.
- ^ Пазднякоў В. Нясвіж // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 369.
- ^ Tygodnik Literacki. Nr. 51, 1840. S. 403.
- ^ Tygodnik Literacki. Nr. 52, 1840. S. 416.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Бабіна Н. Гутарка з Уладзімерам Папругам: Што зь Нясьвіжам вырабілі // Наша Ніва. 15 траўня 2008 г.
- ^ Jelski A. Nieśwież // Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 118.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
- ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 412.
- ^ Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Ціхонка І. Нясвіжская тапаніміка: гісторыя, загадкі, парадоксы // Нясвіжскія навіны. № 144—147 (10097—10100)
- ^ а б в Плян Нясьвіжу 1806 году
- ^ а б Плян міжваеннага Нясьвіжу. Karty.by. Праверана 24 красавіка 2015 г.
- ^ Дзядзюля А. Некаранаваная сталіца // «Звязда» № 35 (27150), 22 лютага 2012.
- ^ Шкрабина О. Изучаем историю Несвижа с новой рубрикой «Город на старых фотографиях», Нясвіжскія навіны, 23 сакавіка 2018 г.
- ^ Place Names in the 1874 List of Jewish Males in Lyakhovichi
- ^ а б Records of Real Estate Possessors, 1905-6, Nesvizh, Slutsk Uezd, Minsk Gubernia, Belarus
ЛітаратураРэдагаваць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886.
- Bolesław Taurogiński. Z dziejów Nieświeża. Z 70 ilustracjami. — Warszawa: Archiwum Ordynacji Nieświeskiej, 1937. — 219 с.
- Россія. Полное географическое описаніе. / В. П. Семеновъ, М. В. Довнаръ-Запольскій, Д. З. Шендрикъ, А. К. Кабановъ, А. П. Сапуновъ. — С.-Петербургъ: Изданіе А. Ф. Девріена, 1905. — Т. 9. — С. 430—434.(рас.)
- Чантурия В. А. История архитектуры Белоруссии. — издание третье, перпработаное и дополненое]. — Менск: Вышэйшая школа, 1985. — Т. 1. — С. 42—45, 74—79, 103—108, 110, 127, 128, 138, 143, 184, 194. — 295 с. — 3600 ас.(рас.)