Павал Церашковіч
Павал Усеваладавіч Церашковіч (нар. 25 ліпеня 1958, Севастопаль) — беларускі гісторык, этноляг і культурны антраполяг. Кандыдат гістарычных навук (1988), дацэнт.
Павал Церашковіч лац. Pavał Cieraškovič | |
Дата нараджэньня | 25 ліпеня 1958 (66 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | гісторык, этноляг, культурны антраполяг |
Навуковая сфэра | культурная антрапалёгія[1], этналёгія[1] і гісторыя[1] |
Месца працы | |
Сябра ў | Каардынацыйная рада трэцяга складу[d] |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d][2] (1988) |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1980 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, у 1986 годзе — асьпірантуру Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі.
Працаваў у Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту, Дзяржаўным музэі Беларусі, Міністэрстве культуры БССР, з 1988 году — навуковы супрацоўнік Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР.
З 1991 годзе працаваў у БДУ[3]. Праходзіў стажыраваньне ў Пітсбурскім (1996) і Оксфардзкім унівэрсытэтах (1999). У 1995 годзе чытаў курсы лекцыяў у Хэльсынскім унівэрсытэце, у 1999—2004 гадох — у Люблінскім унівэрсытэце імя Марыі Складоўскай-Кюры. Узначальваў катэдру этналёгіі, музэялёгіі і гісторыі мастацтваў БДУ з часу яе стварэньня 30 чэрвеня 2001 году да сакавіка 2008 году.
З 2008 году да студзеня 2014 году выкладаў у Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце, быў (з 2 траўня 2009 году) старшынём сэнату ЭГУ скліканьня 2009—2012 гадоў. Пазьней быў прарэктарам у навуцы прыватнага Ўнівэрсытэту імя Ніла Гілевіча і сябрам Грамадзкага Балёнскага камітэту ў Беларусі.
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьДасьледуе пытаньні тэорыі нацыянальных працэсаў, этнічную гісторыю Беларусі XIX — пачатку XX стагодзьдьзяў, сучасныя нацыянальныя працэсы. Аўтар разьдзелу «Фармаваньне і разьвіцьцё беларускай нацыі» (з Васілём Бандарчыкам) у кнізе «Этнаграфія беларусаў: гістарыяграфія, этнагенэз, этнічная гісторыя» (1985), адзін з аўтараў разьдзелаў у кнізе «Палесьсе. Матэрыяльная культура» (Кіеў, 1988)[4].
Аўтар звыш 100 навуковых працаў, манаграфіі «Этнічная гісторыя Беларусі XIX — пачатку XX стагодзьдзяў».
Бібліяграфія
рэдагаваць- Этническая история Беларуси XIX — начала XX в.: В контексте Центрально-Восточной Европы. — Минск: БГУ, 2004. — 223 с.
- Польшча: краіна і людзі (Геаграфія Польшчы). — Менск: Зміцер Колас, 2016. — 144 с.
- Глабальныя праблемы чалавецтва. Нарысы эканамічнай і сацыяльнай геаграфіі сучаснасці. — Менск: Зміцер Колас, 2017. — 176 с.
- Культурная геаграфія. Нарысы. — Менск: Зміцер Колас, 2018. — 188 с.
Сям’я
рэдагавацьЖонка — беларускі палітоляг Роза Турарбекава.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Ceraškovìč, Pavel Usevaladavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні — С. 106.
- ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 106.
- ^ Суднік Л. Церашковіч Павел Усеваладавіч // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. С. 520.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
- Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Менск: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9.