Этнонім

назва этнічнай групы

Этно́нім (ад грэц. έθνος 'этнас' і грэц. όνυμα 'імя, назва') — назва нацыі, народу, народнасьці, племені ды іншых этнічных супольнасьцяў. Часта абумоўлівае адпаведную назву дзяржавы або нацыянальна-тэрытарыяльнага ўтварэньня[1].

Адрозьніваюць макраэтнонімы (пазначаюць вялікія этнічныя супольнасьці) і мікраэтнонімы (пазначаюць малыя этнічныя супольнасьці); эндаэтнонімы (саманазвы, якія прысвойваюць сабе выхадцы з народа або этнічнай супольнасьці) і экзаэтнонімы (назвы, якімі яны называюцца ў навуковай літаратуры або ў навакольным асяродзьдзі)[2].

  1. ^ БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1. С. 182.
  2. ^ Етнічність: енциклопедичний довідник / В. Б. Євтух; Нац. пед. ун-т імені М. П. Драгоманова, Центр етноглобалістики. — К., 2012. С. 98—99.

Літаратура

рэдагаваць