На́цыя (па-лацінску: natio — «племя», «народ») — полісэмантычнае паняцьце, якое застасоўваецца для характарыстыкі вялікіх сацыякультурных супольнасьцяў індустрыяльнай эпохі. Існуюць два асноўныя значэньні тэрміну:

  • Палітычная супольнасьць грамадзян пэўнай дзяржавы — палітычны народ. Часта ўжываецца як сынонім тэрміну дзяржава, калі маецца на ўвазе яе насельніцтва, напрыклад для спасыланьня на «нацыянальныя» ўнівэрсытэты, банкі ды іншыя ўстановы.
  • Этнічная супольнасьць (этнас) з адзінай мовай і самасьвядомасьцю (як асабістым пачуцьцем «нацыянальнай ідэнтычнасьці» так і калектыўным усьведамленьнем сваёй еднасьці і адменнасьці ад іншых). У гэтым значэньні фактычна ёсьць сынонімам тэрміну народнасьць.

Літаратура

рэдагаваць