Узбэкістан
Узбэкістан (па-ўзбэцку: O‘zbekiston), афіцыйны назоў Рэспубліка Ўзбэкістан (O‘zbekiston Respublikasi) — анкляўная дзяржава ў цэнтральнай частцы Сярэдняй Азіі. Мяжуе на поўначы і захадзе з Казахстанам, на поўдні з Туркмэністанам і Аўганістанам, на ўсходзе з Таджыкістанам і Кыргыстанам.
Узбэкістан лац. Uzbekistan O‘zbekiston Respublikasi | |||||
| |||||
Дзяржаўны гімн: «Дзяржаўны гімн Узбэкістану» | |||||
Афіцыйная мова | узбэцкая | ||||
Сталіца | Ташкент | ||||
Найбуйнейшы горад | Ташкент | ||||
Форма кіраваньня | Прэзыдэнцкая рэспубліка Шаўкат Мірзіяеў Шаўкат Мірзіяеў | ||||
Плошча • агульная • адсотак вады |
56 месца ў сьвеце 447 400 км² 4,9 | ||||
Насельніцтва • агульнае (2009) • шчыльнасьць |
45 месца ў сьвеце 27 606 007 61,4/км² | ||||
СУП • агульны (2008) • на душу насельніцтва |
74 месца ў сьвеце $71,618 млрд $2634 | ||||
Валюта | Узбэцкі сом (UZS) | ||||
Часавы пас | UZT (UTC+5) | ||||
Незалежнасьць — ад СССР |
1 верасьня 1991 году | ||||
Дамэн верхняга ўзроўню | .uz | ||||
Тэлефонны код | +998 | ||||
Гісторыя
рэдагавацьУзбэкістан атрымаў незалежнасьць у 1991 годзе. Дэклярацыя аб незалежнасьці прынятая 31 жніўня 1991 году.
Унутраная палітыка
рэдагавацьПаводле Канстытуцыі, Узбэкістан — сьвецкая дэмакратычная дзяржава. Галава дзяржавы — прэзыдэнт. Заканадаўчы орган — Алій Мажліс, які дзеліцца на Ніжнюю, або Заканадаўчую, палату і Верхнюю, або Сэнат.
У 2005 годзе ў асяродзьдзі кіраўніцтва Ўзбэкістану абвастрылася барацьба за ўладу. У Ташкенце распаўсюдзіліся чуткі аб хваробе прэзыдэнта Іслама Карымава і аб гатовасьці яго найбліжэйшага асяродзьдзя пачаць змаганьне за яго «спадчыну».
Доўгі час асноўнай апорай рэжыму лічыліся Міністэрства ўнутраных справаў (міністар Закір Алматаў) і Служба нацыянальнай бясьпекі (Рустам Інаятаў). У 2005 годзе, аднак, Алматаў сышоў з палітычнай сцэны — неўзабаве пасьля падушэньня андыжанскага паўстаньня Іслам Карымаў вывеў унутраныя войскі з падпарадкаваньня МУС, перадаўшы іх СНБ. Закір Алматаў выехаў у Нямеччыну на лячэньне, а ў сьнежні 2005 году, ў сувязі з пагрозай судовага перасьледу, вярнуўся на радзіму і сышоў на пэнсію. Гэта парушыла балянс сілавых структур і падвысіла ўразьлівасьць прэзыдэнта — тым больш, што, па адной з наяўных вэрсіяў, андыжанскія падзеі былі справакаваныя адной з канкуруючых спэцслужбаў.
Вонкавая палітыка
рэдагавацьЯшчэ зь лета 2005 году Іслам Карымаў стаў усё часьцей выказвацца пра неабходнасьць стварэньня міжнародных сілаў хуткага рэагаваньня, якія бы можна была б выкарыстоўваць для падушэньня антыўрадавых выступаў у той ці іншай краіне. Менавіта гэтая думка лягла ў аснову дамовы аб хаўрусьніцкіх стасунках, падпісанай у кастрычніку 2005 году Расеяй і Ўзбэкістанам.
Узбэцкія ўлады таксама выступілі з праектам стварэньня міжнародных «антырэвалюцыйных»-карных сілаў на постсавецкай прасторы ў рамках АДКБ. Рыхтуючыся да ўступу ў гэтую арганізацыю, Узбэкістан падрыхтаваў пакет прапановаў па яе ўдасканаленьні, уключаючы стварэньне ў яе рамках выведвальнай і контарвыведніцкай структураў, а таксама распрацоўку мэханізмаў, якія б дазвалялі АДКБ даваць дзяржавам Цэнтральнай Азіі гарантыі ўнутранай бясьпекі.
Дачыненьні зь Беларусьсю
рэдагаваць21 студзеня 1993 году ўрады Беларусі і Ўзбэкістану ўсталявалі дыпляматычныя дачыненьні і заключылі Пагадненьне «Аб гандлёвых дачыненьнях». 1 жніўня 2019 году падпісалі міжуравадае Пагадненьне «Аб узаемным заахвочваньні і ахове ўкладаньняў».
Геаграфія
рэдагавацьАдміністрацыйна-тэрытарыяльна Ўзбэкістан падзяляецца на 1 аўтаномную рэспубліку (respublika) — Каракалпакстан, 1 горад (shahar) — Ташкент і 12 вілаятаў (viloyatlar, у ад. л. — viloyat) — Андыжанскі вілаят, Бухарскі вілаят, Фэрганскі вілаят, Джызацкі вілаят, Харэзмскі вілаят, Наманганскі вілаят, Наваіскі вілаят, Кашкадар’інскі вілаят, Самаркандзкі вілаят, Сырдар’інскі вілаят, Сурхандар’інскі вілаят, Ташкенцкі вілаят.
Асноўныя гарады: Андыжан, Бухара, Газлі, Каракуль, Каршы, Каканд, Наваі, Наманган, Нукус, Самарканд, Ташкент, Тэрмэз, Ургенч, Учкудук, Фэргана.
Эканоміка
рэдагавацьУ структуры СУП значная вага сельскай гаспадаркі — 38%, на прамысловасьць прыходзіцца 26%, на сфэру паслуг — 36%. У 2004 годзе СУП вырас на 4,4%. Інфляцыя працягвае расьці з-за нядосыць высокай актыўнасьці эканомікі пры яе вялікшым патэнцыяле і недастатковых рынках збыту высокатэхналягічнай прадукцыі.
Найважнейшай сельскагаспадарчай прадукцыяй Узбэкістану, апроч бавоўны, зьяўляюцца садавіна, гародніна і збожжа (пшаніца, рыс і кукуруза).
Краіна займае другое месца ў сьвеце па экспарце бавоўны. Таксама Ўзбэкістан экспартуе золата, мінэральныя ўгнаеньні, мэталы, прадукцыю тэкстыльнай і харчовай прамысловасьці, аўтамабілі. Імпартуе пераважна прамысловае абсталяваньне і тэхніку, а таксама прадукты харчаваньня, мэталы і хімікаліі. Аб’ём экспарту ў 2004 склаў 3,7 млрд даляраў ЗША, імпарту — 2,8 млрд дал.
Узровень беспрацоўя па афіцыйных дадзеных складае 0,6%, (па ацэнках міжнародных незалежных экспэртаў — 20%). Значная частка працоўнай нелегальнай міграцыі прыходзіцца на Расею. 44% працаздольнага насельніцтва занятыя ў сельскай гаспадарцы, у прамысловасьці — 20%, у сфэры паслуг — 36%.
Асноўным энэргетычным рэсурсам зьяўляецца прыродны газ і вугаль.
Дэмаграфія
рэдагаваць37% — гарадзкое, 63% — сельскае.
Рэлігія
рэдагавацьВернікі пераважна мусульмане — суніты. Ёсьць праваслаўныя, каталікі, адвэнтысты, юдэі, будысты.
Культура
рэдагавацьГрамадзкае жыцьцё
рэдагавацьВа Ўзбэкістане шырока распаўсюджаны суседзкія грамады — махальлі. На іх ускладзеныя абавязкі па арганізацыі ўсяго паўсядзённага жыцьця мікрараёну або кішлака. Сьвяты — таксама іх клопат, бо мала якім бацькам пад сілу без староньняй дапамогі наладзіць, напрыклад, вясельле — на гэтую ўрачыстасьць тут запрашаюць па некалькі сотняў чалавек. У сучасным Узбэкістане махальля прызнаная адміністрацыйнай адзінкай і зь ліку махальлі ўладамі прызначаецца хакіміятам — кіраўнік махальлі, адказны за ўсё, што адбываецца ў ёй.
Сьвяты
рэдагавацьНацыянальнае сьвята: Дзень Незалежнасьці — 1 верасьня.