Вітаўт Чаропка
беларускі пісьменьнік
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Чаропка.
Ві́таўт (Ві́ктар) Кузьмі́ч Чаро́пка (21 жніўня 1961, места Менск) — беларускі гісторык[1] і пісьменьнік.
Працаваў у часопісах «Спадчына», «Хрысьціянская Думка», «Беларуская мінуўшчына» (з 1994 — загаднік аддзелу), з 1998 — у «Беларускім гістарычным часопісе».
Творчай працай займаецца з 1982. Першая публікацыя пабачыла сьвет у 1988. Аўтар шматлікіх артыкулаў па гісторыі Беларусі, гістарычнага раману «Храм бяз бога» (1992), які ўвайшоў у сьпіс Сто беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя паводле газэты Наша Ніва.
У кнігах «Імя ў летапісе» (1994) і «Уладары Вялікага княства» (1996) ўваскрашае панараму гістарычных падзей на Беларусі з X да XVII ст. і распавядае пра найбольш знакамітых беларускіх дзеячаў гэтага часу.
БібліяграфіяРэдагаваць
- Імя ў летапісе / В.Чаропка. — Мн.:Полымя, 1994. — 559 с. ISBN 5-345-00656-3.
- Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. / В.Чаропка. — Мн.: Полымя, 1995. — 96 с. — (Б-ка часопіса «Маладосць»).
- Уладары Вялікага княства / В.Чаропка. — Мн.: Полымя, 1996,2002,2007. — 638 с. ISBN 985-07-0034-3.
- Перамога ценю: Аповесьці. Апавяданьні. Эсэ / В.Чаропка. — Мн.: Маст. літ., 1996. — 270 с. ISBN 985-02-0017-0.
- Лёсы ў гісторыі: нарысы / В.Чаропка. — Мн.: Беларусь, 2005. — 558 с. ISBN 985-01-0601-8.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Чаропка Вітаўт // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 739.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Менск: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.