Салечнікі

горад у Летуве

Сале́чнікі (лет. Šalčininkai) — места ў Летуве, на рацэ Сольчы. Адміністрацыйны цэнтар Салечніцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2018 год — 6609 чалавек. Знаходзяцца за 45 км ад Вільні, каля беларуска-летувіскай граніцы, на аўтамабільнай дарозе Вільня — Ліда; чыгуначная станцыя на лініі Вільня — Ліда.

Салечнікі
лет. Šalčininkai
Віленская вуліца
Віленская вуліца
Salcininkai COA.gif
Герб Салечнікаў
Першыя згадкі: 1311
Места з: 1956
Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Мэр: Леанард Тальмант
Плошча: 2,98 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 6609 чал.
шчыльнасьць: 2217,79 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 380
Паштовы індэкс: LT-17001
Геаграфічныя каардынаты: 54°18′40″ пн. ш. 25°22′50″ у. д. / 54.31111° пн. ш. 25.38056° у. д. / 54.31111; 25.38056Каардынаты: 54°18′40″ пн. ш. 25°22′50″ у. д. / 54.31111° пн. ш. 25.38056° у. д. / 54.31111; 25.38056
Салечнікі на мапе Летувы
Салечнікі
Салечнікі
Салечнікі
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.salcininkai.lt

Вялікія Салечнікі — даўняе мястэчка гістарычнай Віленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся капліца Маці Божай аўтарства Лаўрына Гуцэвіча і палацава-паркавы ансамбль Вагнэраў, помнікі архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагодзьдзяў.

НазваРэдагаваць

Тапонім Салечнікі ўтварыўся ад ракі Сольчы[1].

ГісторыяРэдагаваць

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Салечнікі датуецца 1311 годам (у прускіх хроніках упамінаецца пад назвай Salsniken або Saletzniken), калі іх захапіла і зруйнавала крыжацкае войска з 150 рыцараў і 2 тыс. пяхоты пад камандаю ордэнскага камтура Генрыха. Крыжакі захапілі вялікую здабычу і 700 палонных. Напады на паселішча Тэўтоўскі ордэн учыняў у 1378, 1382 і 1394 гадох.

З XIV стагодзьдзя Салечнікі знаходзіліся ў валоданьні Глябовічаў. У 1410 годзе тут збудавалі першы касьцёл. У 1523 годзе Глябовічы перадалі Салечнікі мясцовай каталіцкай парафіі. У гэты час ў мястэчку існавала пратэстанцкая капліца і юдэйскі малітоўны дом. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе Салечнікі захапіла і зьнічала маскоўскае войска.

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Салечнікі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. Мястэчка пацярпела ў вайну 1812 году. Увосень 1821 году ў Салечніках гасьцяваў Адам Міцкевіч, які назіраў на мясцовых могілках беларускі абрад Дзядоў. Абрад зрабіў на паэта вялікае ўражаньне і паслужыў штуршком да напісаньня паэмы «Дзяды»[2]. Жыхары мястэчка ўзялі актыўны ўдзел у вызвольным паўстаньні 1830—1831 гадоў. Паўстанцы з Салечнікаў змагаліся з расейскімі войскамі пад камандаю Людвіка Нарбута.

Па ліквідацыі прыгоннага права ў 1861 годзе Салечнікі пачалі хутка разьвівацца. На 1866 год тут быў 31 будынак. Асаблівы штуршок у разьвіцьці Салечнікаў адбыўся ў 1882 годзе, калі празь мястэчка прайшла чыгунка.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Салечнікі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы часРэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Салечнікі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Віленскім павеце Віленскага ваяводзтва.

З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году Салечнікі занялі савецкія войскі, у лістападзе таго ж году мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР. 1—2 кастрычніка 1940 году ўлады СССР перадалі Салечнікі Летувіскай ССР. У 1941—1944 гадох мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

У 1956 годзе Салечнікі атрымалі статус места, а ў 1972 годзе сюды з Эйшышак перанесьлі цэнтар раёну.

НасельніцтваРэдагаваць

ДэмаграфіяРэдагаваць

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 459 чал., зь іх 316 каталікоў, 9 праваслаўных і 134 юдэі[3]
  • XX стагодзьдзе: 1929 год — 587 чал.; 1939 год — 844 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2018 год — 6609 чал.

Турыстычная інфармацыяРэдагаваць

ІнфраструктураРэдагаваць

Помнікі: Адаму Міцкевічу; Кастусю Каліноўскаму і паўстанцам 1863—1864 гадоў (аўтар — Валяр'ян Янушкевіч), пастаўлены зь ініцыятывы Беларускага цэнтру культуры ў Салечніках[2]

СлавутасьціРэдагаваць

  • Капліца прыдарожная Маці Божай (канец XVIII ст.)
  • Могілкі каталіцкія
  • Сядзіба Вагнэраў (1840-я)

Страчаная спадчынаРэдагаваць

  • Капліца-пахавальня Вагнэраў (XIX ст.)
  • Касьцёл Сьвятога Пятра (XVIII ст.)
  • Сынагога (XIX ст.)

ГалерэяРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 205.
  2. ^ а б Пазьняк З. Тэрра Дэй. — Варшава — Нью Ёрк — Вільня: «Беларускія Ведамасьці», Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, 2014. С. 395.
  3. ^ Wierzbowicz J. Soleczniki // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 49.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць