Ліпск (Польшча)
Ліпск (польск. Lipsk) — места ў Польшчы, на рацы Бобры. Цэнтар меска-сельскай гміны Аўгустоўскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2016 год — 2411 чалавек.
Ліпск лац. Lipsk | |||||
польск. Lipsk | |||||
Агульны выгляд | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 8 сьнежня 1580 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Аўгустоўскі | ||||
Гміна: | Ліпск | ||||
Плошча: | 4,97 км² | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 2520 чал. (2004) | ||||
шчыльнасьць: | |||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 16-315 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°44′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 53.73333° пн. ш. 23.4° у. д.Каардынаты: 53°44′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 53.73333° пн. ш. 23.4° у. д. | ||||
Ліпск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.lipsk.pl/ |
Ліпск — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на беларускай этнічнай тэрыторыі. Колішняе галоўнае рускае (праваслаўнае) места на землях яцьвягаў[1].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра вёску пад назвай Воля Ліпская датуецца 1533 годам. У гэты час яна ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.
8 сьнежня 1580 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Ліпску Магдэбурскае права і герб: у блакітным полі ладзьдзя з надзьмутым ветразем[2]. У XVII ст. тут дзеялі касьцёл і царква.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ліпск апынуўся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні. На 1827 год у месьце было 253 будынкі, на 1861 год — таксама 253.
У 1875 годзе расейскія ўлады з мэтай адабраньня царквы ў Сьвятога Пасаду даслалі ў Ліпск карную казацкую сотню, якая забіла дзьвюх тутэйшых вернікаў і скалечыла больш за дзесяць зь іх[3]. У 1880 годзе ў месьце збудавалі мураваную царкву-мураўёўку. У 1908 годзе ў зьвязку з масавым пераходам тутэйшых праваслаўных у рымскае каталіцтва рэлігійны прыход Урадавага сыноду Расейскай імпэрыі спыніў сваё існаваньне[4]. У 1906—1914 гадох вялося будаваньне новага мураванага касьцёла, куды з старой драўлянай царквы перанесьлі абраз Маці Божай Базылянкі XVII ст.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ліпск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ліпск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў склад Беларускай ССР[5]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ліпск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1937 годзе царкву-мураўёўку разабралі на будаўнічыя матэрыялы.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Ліпск акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Ліпск увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. У чэрвені 1941 — верасьні 1944 году места зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Ліпск Польскай Народнай Рэспубліцы.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1483 чал.; 1861 год — 1716 чал.[6]
- XXI стагодзьдзе: 2016 год — 2411 чал.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Дом парафіяльны (1-я палова XX ст.)
- Касьцёл Маці Божай Анёльскай (1906—1914)
- Могілкі: хрысьціянскія, юдэйскія
Страчаная спадчыан
рэдагаваць- Царква Раства Багародзіцы (XVIII ст.; Сьвяты Пасад)
- Царква Раства Багародзіцы (1880, мураўёўка)
Галерэя
рэдагаваць-
Касьцёл
-
Дом парафіяльны
-
Музэй
-
Парк
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Вашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага краю. — Менск, 2014. С. 65.
- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998.
- ^ Вашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага краю. — Менск, 2014. С. 66.
- ^ Вашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага краю. — Менск, 2014. С. 67.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Chlebowski B. Lipsk // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 294.
Літаратура
рэдагаваць- Вашкевіч А. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя праваслаўных прыходаў Сапоцкінскага краю. — Менск: ЮрСаПрынт, 2014. — 90 с.: іл. ISBN 978-985-99335-4-9.
- Вашкевіч А., Нарэль Д. Паміж Ласоснай і Чорнай Ганчай: Гісторыя каталіцкіх парафій у паўднёва-ўсходняй частцы Аўгустоўскай пушчы. — Менск: Зміцер Колас, 2006. — 128 с.: іл. ISBN 985-6783-18-6.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.