Бе́лы ко́лер — колер у спэктры электрамагнітнага выпраменьваньня роўнай магутнасьці на ўсіх даўжынях хваляў у бачнай частцы. Адзін з ахраматычных колераў (разам з чорным і адценьнямі шэрага).

Адытыўны сынтэз колеру, у зьвязку з асаблівасьцю зроку, дазваляе атрымліваць белы колер зьмешваньнем чырвонага, зялёнага і сіняга. Для субтрактыўнага сынтэзу колеру белы ёсьць пачатковым (фонавым) колерам. Белы колер мае найвышэйшую яскравасьць.

Разам з чырвоным колерам — адзін з нацыянальных колераў беларускага народа[1].

Крыніцы рэдагаваць