Шумячы
Шумячы — мястэчка ў Расеі, на рацэ Шумячцы. Адміністрацыйны цэнтар Шумяцкага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 3975 чалавек. Знаходзяцца за 105 км на поўдзень ад Смаленску, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Панятоўка (лінія Рослаў — Крычаў); на аўтамабільнай дарозе Крычаў — Малаяраславец.
Шумячы лац. Šumiačy | |
Першыя згадкі: | 1569 |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Смаленская вобласьць |
Муніцыпальны раён: | Шумяцкі |
Насельніцтва: | 4399 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | 48133 |
Паштовы індэкс: | 216410 |
Нумарны знак: | 67 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°51′0″ пн. ш. 32°25′0″ у. д. / 53.85° пн. ш. 32.41667° у. д.Каардынаты: 53°51′0″ пн. ш. 32°25′0″ у. д. / 53.85° пн. ш. 32.41667° у. д. |
Шумячы |
Шумячы — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Міхала, помнік архітэктуры XVII ст., да непазнавальнасьці перабудаваны пад царкву Маскоўскага патрыярхату.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Шумячы («зямля пустовская волости замку Крычевского») датуецца 1569 годам[1], калі яны ўваходзілі ў склад Амсьціслаўскага ваяводзтва. У XVII ст. Шумячы мелі статус сяла. Пад 1719 годам яны ўпершыню ўпамінаюцца як мястэчка, уладаньне Казімера Галынскага. У раскладзе падатку значыцца, што мястэчка выплачвала 600 злотых чопавага.
У 1757 годзе Шумячы атрымалі прывілей на два таргі на тыдзень і на два кірмашы (на Сьвятога Юрыя ўвесну і ўвосень). У гэты час яны знаходзіліся ў валоданьні падстаросты амсьціслаўскага Юрыя Галынскага. Мястэчка мела квартальны плян, аснову якога складаў Рынак з сакральным будынкам у цэнтры. Ад Рынку ў розныя бакі адыходзілі 6 вуліц[2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Шумячы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1784 годзе яны сталі цэнтрам воласьці Клімавіцкага павету Магілёўскай губэрні. У гэты час у мястэчку існавалі царква Сьвятога Духа, касьцёл і капліца[1].
На 1892 год у Шумячах было 423 дамы (197 хрысьціянскіх і 226 юдэйскіх), дзеялі 2 царквы і 4 малітоўныя дамы, працавалі валасная ўправа, расейская народная вучэльня, аптэка і 3 гарбарні. Штогод 23 красавіка ў мястэчку праходзіў кірмаш.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шумячы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Шумячы не вярнулі БССР і перадалі ў Рослаўскі павет РСФСР.
У 1929 годзе Шумячы сталі цэнтрам раёну. У 1938 годзе статус паселішча панізілі да сяла. У 1965 годзе Шумячы атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.
31 сакавіка 2014 году на сайце Avaaz.com(en) была створана пэтыцыя аб вяртаньні Шумяцкага раёну ў склад Беларусі. Гэта была ўжо другая спроба: першая была праведзеная актывістамі ў пачатку 2000-х гадоў[Крыніца?].
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1861 год — 2306 чал., зь іх 1003 праваслаўныя, 22 каталікі і 1281 юдэі; 1892 год — 4551 чал., зь іх 2049 хрысьціянаў і 2502 юдэі[3]
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 4258 чал.; 1979 год — 5170 чал.; 1989 год — 5724 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 4731 чал.; 2009 год — 4399 чал.; 2012 год — 4123 чал.; 2013 год — 4055 чал.; 2014 год — 3991 чал.; 2015 год — 4007 чал.; 2016 год — 3975 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Шумячах працуюць 2 дашкольныя ўстановы, сярэдняя і пачатковая школы, лякарня.
Эканоміка
рэдагавацьІльнозавод, цагельня, масларобны, крухмальна-патачны, асфальтабэтонны заводы, хлебакамбінат.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьДзее Шумяцкі краязнаўчы музэй.
Славутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Сьвятога Міхала (1618[4]; цяпер царква Сьвятога Ільлі Прарока Маскоўскага патрыярхату)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Капліца (XVIII ст.)
- Кляштар бэрнардынаў (XVII ст.)
- Царква Сьвятога Духа (XVIII ст.; Сьвяты Пасад)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Мяцельскі А. Шумячы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 416.
- ^ Мяцельскі А. Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства XVI—XVIII стст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. Менск, 2008. № 23.
- ^ Krzywicki J. Szumiacze // Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 73
- ^ Ковалева В. Православные храмы Шумячской земли. — Шумячи, 2017?. С. 13. [1](недаступная спасылка)
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XII: Szlurpkiszki — Warłynka. — Warszawa, 1892.
- Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003. — 624 с.