Велікодная пісанка
Веліко́дная піса́нка, таксама пісанка, велікоднае яйка — неад’емны атрыбут сьвяткаваньня Вялікадню. Курынае (радзей качынае ці гусінае) яйка, зваранае ўсьмятку і размаляванае ці аздобленае рознымі росьпісамі (пісанкамі). Найбольш распаўсюджаным лічыцца фарбаваньне яек у чырвоны колер. Аднак у розных краінах сьвету існуюць разнастайныя тэхнікі аздабленьня велікодных яек, іх могуць расьпісваць і ўпрыгожваць разнастайнымі арнамэнтамі, ляпнінай і іншым.
На Вялікдзень гэтыя яйкі дораць адзін аднаму дзеля памінаньня Ўваскрасеньня Ісуса Хрыста. Паводле паданьня, першае велікоднае яйка паднесла рымскаму імпэратару Тыбэрыюсу сьвятая Марыя Магдаліна. Калі яна паведаміла пра Ўваскрасеньне Хрыстовае, ён адказаў, што гэта немагчыма, як і тое, што гэтае яйка стане чырвоным. З гэтымі словамі курынае яйка ў ягоных руках зрабілася чырвонага колеру.