Арша́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Ворша.

Аршанскі павет
лац. Aršanski paviet
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет[d]
Адміністрацыйны цэнтар Ворша
Старосты Старосты аршанскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Час існаваньня XVI ст. — 1793
Месцазнаходжаньне Аршанскага павету
Аршанскі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя рэдагаваць

 
Аршанская бітва, пач. XVI ст.

У 1392 годзе ўтварылася Аршанскае (Роскае) намесьніцтва. У пачатку XVI ст. датычна намесьніцтва пачалі ўжывацца найменьні «павет» або «староства»[1].

З утварэньнем Віцебскага ваяводзтва ў 1508 годзе тэрыторыя Аршанскага павету ўвайшла ў ягоны склад. Па падзеньні Смаленску павет прыняў асноўны ўдар ваеннай агрэсіі Маскоўскай дзяржавы. У 1508—1564 гадоў захопнікі 6 разоў бралі штурмам і спусташалі Воршу і ваколіцы, тройчы даходзілі да Друцку, двойчы — да Шклова і Копысі. 8 верасьня 1514 году на рацэ Крапіўне адбылася адна з найбольшых бітваў на тэрыторыі Эўропы ў пачатку XVI ст.

 
Касьцёл і цэрквы ў Дуброўне

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў памеры павету значна павялічыліся. У 1662 годзе ў ягоны склад увайшло Барысаўскае староства. У пачатку XVII ст. найбольшым местам стаў Магілёў[1]. На 1669 год у межах павету дзеялі 17 касьцёлаў.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Аршанскага павету ліцьвінамі (літвой): «приехал к ним из Литвы литвин Илья Григорьев, а привез к ним от оршинского наместника… грамоту» (1562 год)[2], «Литовка <…> Огафьица <…> полонена в Могилеве» (1602 год)[3], «…встретили нас на рубеже 2 литвина оршане, дети боярские, Свирид Пищалов да Юрья Залуский» (1606 год)[4], «…к литвину к оршанину к Грише Полтеву…» (1608 год)[5], «…у литвина у оршенина у Исачка Ермолина…»[6], «литвин… сказался, зовут деи его Оникейком, Грицков, Быхова города»[7], «…привез из Дубровны дубровленин литвин Максимка Хохлик…»[8] (усе 1609 год), «Аршанского повету <…> литвин шляхтич Семен Судовский» (1614 год)[9], «Степанка Борисов… в роспросе сказал: родом де он литвин[a], родился в Белой Руси в Борисове городе… а отец де у него жив в Литве» (1621 год)[11], «литвин Александр Лукомский… Аршанского повету, шляхтич» (1627 год)[12], «литвин Ондрюшка Сидоров… в роспросе сказался: быховец, посадцкого мужика сын» (1628 год)[13], «…в роспросе Микитка [Берников] сказался: родом литвин-белорусец ис Копыси, мещанский сын»[14], «…Федорка в роспросе сказала: <…>, что он [ее муж] родом литвин и в Литве в Шклове племени у него много»[15] (усе 1629 год), «копышенин Гришка Мартинов <…> литвина… отпустили за рубеж» (1631 год)[16][17], «литвин Корнейко Круковский, уроженец Оршанского повету, шляхтич белоруские веры»[18], «литвин — сказался роженец де он Оршанской, а зовут де его Гришкою, прозвище Жакович», «литвин Гришка Романов… Оршанского повету, шляхецкий сын»[19], «литвин Степанко Глинский… шляхтич… Оршанского повету»[20] (усе 1632 год), «…литвин Сенька Иванов в роспросе сказал: из Копоси, посадского человека сын» (1633 год)[21], «Комазов Федор Петров… литвин… Оршанского повета»[22], «Мацулин Яска… литвин… Оршанского повету»[23], «Васильев Якушко… литвин… Быховкого повета»[24], «Кондратьев Левка… литвин… Дубровского повета»[25], «Якимов Якушко… литвин… Могилевского повета»[26], «Федоров Алексей… литва, гайдук, могилевец»[27], «Павлов Григорий Михайлов… литва, гайдук, родом из Кричева», «Горбовский Захар Быховец… литва из города Быхова»[28] (усе 1635 год), «…в роспросе сказались: Игнашко Григорьев, родом он литвин Оршанского повету»[29], «литвин <…> в роспросе сказался: Савастьяном зовут Иванов // Оршанского повету из-ыменья пана Казимеря Сапеги из Белынич»[30] (усе 1636 год), «литвин города Могилева Илья Тимофеяв», «литвин горада Могилева Мосей Мосеев»[31] (усе 1642 год), «…[Федька Оксенов] в роспросе сказался: родом литвин, белорусец, Дубровенского повету» (1645 год)[32], «литвин города Могилева Радион Ильин»[33], «литвин города Могилева Филон Федоров»[34], «литвин города Могилева Филип Евхремов»[35] (усе 1647 год), «Никитка Семенов… в роспросе сказался родом литвин Могилевского уезда села Господова» (1649 год)[36], «литвин мельничной мастер Марчко Иванов сын Ломакин литовского города Могилева» (1651 год)[37], «…а Ивашко Дробный сказался литвин, могилевец, посадский человек» (1654 год)[38], «литвину быховцу Илье Павлову», «…литвину могилевцу Саве Агееву <…> литвину могилевцу Марку Леонтьеву» (усе 1675 год)[39], «литвину быховцу Ивану Митрофанову», «…литвину могилевцу Захарью Алтуфьеву» (усе 1676 год)[40], «…в роспросе один человек сказал: Гришкою зовут, Степанов сын, прозвище Новиков, родом он де литвин, Шкловского повету» (1684 год)[41]. Паводле мэтрыкі Ліпскага ўнівэрсытэту, Dnus Jaroslaus Jaroslaides lituanus de Holowczin (1568 год)[42]. У матрыкуле Ўроцлаўскага ўнівэрсытэту пад 1713 годам значыцца Steph. Skrzebien, Litvanus, Orsensis, а пад 1729 годам — Joh. Boreyko et Stan. Czeczel, Litvani, Orsensis[43]. У запісах мэтрыкі папскай сэмінарыі ў Оламаўцу значыцца Lucas Suttovitz Lithvanus ex districtu Orsensi (1711—1714 гады)[44]. У матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэту пад 1758 годам значыцца Minski de Sarius, Mohilow-Lithuan[us][45]. Паводле каталёгу ордэну трынітарыяў у Рэчы Паспалітай (1785 год), Jesu Ordyniec… Lithuanus, in districtu Orsanensi natus… Maria Wolknaowski… Lithuanus, in districtu Orsensi natus… Trinitate Espmont… Lithuanus, in districtu Orsanensi natus[46].

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) значная частка павету разам з Воршай апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, павятовую адміністрацыю перавялі ў Халопенічы. У 1793 годзе ў выніку другога падзелу пад расейскую ўладу трапіла рэшта тэрыторыі павету.

Сымболіка рэдагаваць

Харугва павету была аднолькавай зь Віцебскай — зялёнага колеру з выявай Пагоні ў цэнтры[47].

Мескія гербы атрымалі Барысаў, Бобр, Бялынічы, Ворша, МагілёўПагоняй), Чавусы, Чэрыкаў, Шклоў.

Геаграфія рэдагаваць

 
Граніца Аршанскага павету і Смаленскага ваяводзтва, 1767 г.

Знаходзіўся на ўсходзе краіны, на поўначы межаваў з Полацкім ваяводзтвам і Віцебскім паветам Віцебскага ваяводзтва, на ўсходзе — з Амсьціслаўскім ваяводзтвам і Смаленскім паветам Смаленскага ваяводзтва, на поўдні — з Рэчыцкім паветам Менскага ваяводзтва, на захадзе — зь Менскім паветам Менскага ваяводзтва.

У склад Аршанскага павету ўваходзіла тэрыторыя Аршанскага гродавава, Бабінавіцкага, Барысаўскага, Вяляціцкага, Любавіцкага, Любашанскага, Магілёўскага, Сьвіслацкага старостваў і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі (Чарэя, Баркулабаў, Буйнічы, Быхаў, Новы Быхаў, Цяцерын, Галоўчын, Княжыцы).

 
Панарама Быхава, XVII ст.

На тэрыторыі павету знаходзіліся месты і мястэчкі: Абольцы, Александрыя, Барань, Баркулабаў, Барысаў, Бобр, Буйнічы, Быхаў, Бялынічы, Ворша, Галоўчын, Гарадзец, Горкі, Дашкаўка, Друцак, Дудаковічы, Дуброўна, Клічаў, Княжыцы, Копысь, Коханаў, Красналукі, Красны Стаў, Круглае, Крупкі, Круча, Лошніца, Лукомаль, Любавічы, Ляды, Магілёў, Нача, Радча, Раманаў, Расасна, Смаляны, Старасельле, Талачын, Халопенічы, Цяцерын, Чавусы, Чарэя, Чэрыкаў, Шапялевічы, Шклоў.

Магдэбурскае права мелі Барысаў (1563), Бобр (1.12.1762), Бялынічы (4.10.1634), Ворша (13.12.1620), Горкі (1619), Копысь (XVI ст.), Магілёў (28.01.1577), Чавусы (11.08.1634), Чэрыкаў (1641), Шклоў (10.04.1762).

Дэмаграфія рэдагаваць

 
Панарама Магілёва, XVIII ст.

У сярэдзіне XVII ст. Аршанскі павет налічваў 67 600 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 540 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 145 тыс. чал.[48]

На 1775 год павет налічваў 8819 дымоў[49].

Ураднікі рэдагаваць

Асноўны артыкул: Старосты аршанскія

Павятовы соймік праходзіў у Воршы, тамака ж месьціліся падкаморскі, земскі і гродзкі суды. Аршанская шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

На Гарадзенскім сойме (12 студзеня 1793 году) дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад Вялікага Княства Літоўскага намінавалі кашталяна аршанскага шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Мікалай Храпавіцкі. Ён атрымаў прывілей 26 кастрычніка 1793 году, але ўжо ў канцы восені таго ж году новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспалітай скасавала аршанскую кашталянію. У выніку, кашталян аршанскі захаваў свой тытул, але ўжо ня меў сэнатарскіх паўнамоцтваў.

Архітэктура рэдагаваць

Драўляная рэдагаваць

Разьвіцьцё рэгіянальнай архітэктуры Аршаншчыны выявілася ў вылучэньні зь віцебскай школы дойлідзтва асобнай аршанскай архітэктурнай школы. Яе адметасьцю было выкарыстаньне цэнтрычна-ярусных і купальна-вежавых кампазыцыяў цэркваў[50].

Мураваная рэдагаваць

У XVII ст. на тэрыторыі Аршанскага павету склалася самабытныя архітэктурная школа магілёўскага барока. Найбольш выразна традыцыі школы ўвасобіліся ў цэрквах, дзе крыжова-цэнтрычная кампазыцыя спалучалася з асымэтрычнай базылікальнай, а 2-вежавы галоўны фасад аздабляўся паярусна разьмешчанымі нішамі рознай формы. Дэкараваныя нішамі ярусныя франтоны выконвалі функцыю сымбалічных вынасных вулічных іканастасаў. У XVIII ст. магілёўскія майстры прынесьлі арыгінальны стыль зь земляў Вялікага Княства Літоўскага на Кіеўшчыну і левабярэжную Ўкраіну, дзе ён стаў асновай мазепінскага барока. У Расейскай імпэрыі архітэктар Барталямэа Растрэлі выкарыстаў матывы магілёўскага дэкору пры будаваньні Прачысьценскай саборнай царквы ў Смаленску. Многія помнікі магілёўскага барока страцілі аўтэнтычнае аблічча ў выніку перабудоваў XIX ст., што праводзіліся ўладамі Расейскай імпэрыі. Аднак большасьць зь іх зьнішчылі за савецкім часам. Адзіны захаваны помнік — царква Сьвятога Мікалая ў Магілёве.

У XVIII ст. на Аршаншчыне пашырылася будаваньне мураваных сакральных будынкаў у стылі віленскага барока.

Глядзіце таксама рэдагаваць

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «бо сей Андрэй родам ліцьвін, сын Гердзенеў, літоўскага князя» (Цьвярскі летапіс 1306 году); «литвин родом» пра Даўмонта Пскоўскага («Пролог», напісаны ў Пскове ў канцы XIV ст.[10]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б Насевіч В.. Аршанскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 252.
  2. ^ Сборник Императорского русского исторического общества. Т. 71. — СПб., 1892. С. 47.
  3. ^ Сын Отечества. Т. 11. — СПб., 1839. С. 93—94.
  4. ^ Памятники дипломатических сношений Московского государства с Польско-Литовским государством. Т. 4. — М., 1912. С. 291.
  5. ^ Акты исторические, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 2. — СПб., 1841. С. 123.
  6. ^ Акты исторические, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 2. — СПб., 1841. С. 259.
  7. ^ Чтения в Императорском Обществе Истории и Древностей Российских при Московском Университете. Кн. 1. — М., 1912. С. 42.
  8. ^ Акты исторические, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 2. — СПб., 1841. С. 172.
  9. ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 99.
  10. ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 200.
  11. ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 171.
  12. ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 215.
  13. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 101.
  14. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 103.
  15. ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 294.
  16. ^ Записки Московского археологического института. Т. 14. — М., 1911. С. 66.
  17. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 107—108.
  18. ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 347.
  19. ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 401.
  20. ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 434.
  21. ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 442.
  22. ^ Белорусы в Сибири. — Новосибирск, 2000. С. 49.
  23. ^ Белорусы в Сибири. — Новосибирск, 2000. С. 56.
  24. ^ Служилые люди Сибири конца XVI — начала XVIII века. — М.; СПб., 2020. С. 149.
  25. ^ Служилые люди Сибири конца XVI — начала XVIII века. — М.; СПб., 2020. С. 428.
  26. ^ Служилые люди Сибири конца XVI — начала XVIII века. — М.; СПб., 2020. С. 974.
  27. ^ Белорусы в Сибири. — Новосибирск: Изд-во Ин-та истории СО РАН, 2000. С. 60.
  28. ^ Белорусы в Сибири. — Новосибирск: Изд-во Ин-та истории СО РАН, 2000. С. 42, 57.
  29. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 131.
  30. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 139.
  31. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 179.
  32. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 191.
  33. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 206.
  34. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 207.
  35. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 210.
  36. ^ Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 3. — СПб., 1861. С. 63.
  37. ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 248.
  38. ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 2. — СПб., 1894. С. 376.
  39. ^ Русско-белорусские связи во второй половине XVII в. (1667—1686 гг.). Сборник документов. — Мн., 1972. С. 158—160.
  40. ^ Русско-белорусские связи во второй половине XVII в. (1667—1686 гг.). Сборник документов. — Мн., 1972. С. 193—195.
  41. ^ Полное собрание законов Российской империи, с 1649 года. Т. 2. — СПб., 1830. С. 589.
  42. ^ Tomkowicz S. Metrica nec non liber nationis Polonicae Universitatis Lipsiensis ab anno 1409 — usque ad 1600. — Kraków, 1881. S. 26.
  43. ^ Oliančyn D. Aus dem Kultur- und Geistesleben der Ukraine // Kyrios. Vierteljahresschrift für Kirchen- und Geistesgeschichte Osteuropas. Bd. 2, 1937. S. 270.
  44. ^ Blažejovskyj D. Ukrainian and Armenian pontifical seminaries of Lviv (1665—1784) (Analecta OSBM. Vol. 29). — Rom, 1975. P. 59.
  45. ^ Die Matrikel der Albertus-Universität zu Königsberg i. Pr. 1544—1829. Bd. 2: Die Immatrikulationen von 1657—1829. — Leipzig, 1911/1912. S. 470.
  46. ^ Asuncion A. Diccionario de escritores Trinitarios de Espana y Portugal. T. 2. — Roma, 1899. P. 531, 546, 567.
  47. ^ Камінскі М., Насевіч В.. Аршанскі павет // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 190.
  48. ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
  49. ^ Jelski A. Powiat orszański // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 342.
  50. ^ Лакотка А. Драўлянае сакральна-манументальнае дойлідства Беларусі. — Менск: Беларусь, 2003.

Літаратура рэдагаваць