Песьня пра зубра
«Песьня пра зубра» (па-лацінску: «Carmen de statura feritate ac venatione bisontis» — «Песьня пра аблічча, дзікасьць зубра і паляваньне на яго[1][2]») — паэма беларускага[3] паэта-лацініста Міколы Гусоўскага. Першы вялікі вершаваны твор, напісаны на лацінскай мове для заходнеславянскага чытача[4]. Напісаны ў 1522 годзе, па замове Папы Льва X Медычы, выдадзены ў Кракаве ў 1523 годзе.
«Песьня пра зубра» | |
па-анґельску: A Song about the Appearance, Savagery and Hunting of the Bison па-польску: Pieśń o wyglądzie, dzikości i polowaniu na żubra | |
![]() «Песьня пра зубра» аркуш 1-га кракаўскага выданьня (1523) | |
Жанр: | паэма |
---|---|
Аўтар: | Мікола Гусоўскі |
Мова арыгіналу: | Лацінская |
Год напісаньня: | 1522 |
Публікацыя: | 1523 |
Электронная вэрсія |
Паэма лічыцца непераўзыдзенай у эпічным паказе Беларусі і беларускага народу да зьяўленьня паэмы «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча[5] .
Сюжэт Рэдагаваць
У паэме выразна гучыць патрыятычны заклік да яднаньня і сяброўства розных па веры і культуры эўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсьця, услаўленьне свабоднай і мужнай асобы, ідэя патрыятызму і антываенны патас, узаемадачыненьня чалавека, грамадзтва і прыроды, міждзяржаўныя адносіны[5].
Аўтар імкнуўся ўславіць усё тое, з чым у яго сьвядомасьці асацыіруецца вобраз яго роднай зямлі, яе прыгажосьць і непаўторнасьць. Ён апісвае беларускія лясы, багатыя на свае дары (ягады, мёд, куніцу). Як адзначыў Віктар Дарашкевіч: «Для Гусоўскага прырода — усенародны здабытак і крыніца здароўя, радасьці, выхаваньня высокіх патрыятычных і эстэтычных пачуцьцяў»[4]. Гусоўскі, апроч апісаньня хараства беларускай прыроды паказвае і забабоны свайго народу (вера ў ведзьмакоў, русалак), грамадзкую пасіўнасьць і пакорнасьць лёсу.
Адзін з галоўных герояў паэмы, яе цэнтральны вобраз — князь Вітаўт. Яго аўтар падае як ідэальнага валадара, сапраўднага патрыёта, вернага традыцыям, праўдзівага і справядлівага, выдатнага кіраўніка дзяржавы.
Гісторыя стварэньня Рэдагаваць
«Песьня пра зубра» была напісаная Міколам Гусоўскім ў 1522—1522 гадах, пад час, калі ён знаходзіўся ў Рыме ў складзе дыпляматычнай місіі Вялікага княства Літоўскага. Гусоўскі не аднойчы прысутнічаў на нацыянальнай гішпанскай забаве — карыдзе. І ён падзяліўся з Папам Рымскім Львом X Медычы забавай беларускіх князёў і магнатаў — паляваньнем на зубра. Гэтая гісторыя зацікавіла Папу, і ён папрасіў дыплямата ВКЛ напісаць яму пра гэта. Мікола Гусоўскі, сын вялікакняскага лесьніка, здолеў падрабязна і дэталёва апісаць постаць, звычкі і паводзіны зубра, як і само паляваньне на яго, у высокамастацкай вершаванай форме.
Ў 1523 паэма была выдадзена ў Кракаве ў складзе зборніка, які таксама ўтрымліваў 11 вершаў і празаічнае прысьвячэньне каралеве Боне Сфорцы[2].
Вобраз Вітаўта ў паэме Рэдагаваць
Князь Вітаўт выступае ў паэме, як ідэал дзяржаўнага ўладара.
...Вітаўт апекаваў тых, каму дазваляў уладарыць,
|
||
Вітаўт, як ніхто да яго, узвысіў мясцовую шляхту, і заручыўшыся яе падтрымкай, скарыў гардыню ўдзельных князёў і дабіўся цэнтралізацыі ўлады. Ў паэме княжаньне Вітаўта паўстае як час гераічных спаборніцтваў, у якіх кожны чалавек меў прастору для подзьвігаў і сьцьвярджэньня сваёй годнасьці, і гэтыя паляваньні-спаборніцтвы ўслаўляюцца, як сапраўдная школа вайсковага вайсковага выхаваньня.
Гусоўскі апісвае і набажныя рысы князя, зьвяртаючы ўвагу на тое, што «ён быў набожны і першы з народамі княства сам ахрысьціўся», «цэрквы Богу адзінаму скрозь будаваў».
Вітаўт ў паэме паўстае мудрым дзеячам, які заахвочваў падданых сьцьвярджаць сваю грамадзянскую прыдатнасьць удзелам у вайсковых спаборніцтвах і сумленным выкананьнем даручаных абавязкаў. Можна заўважыць, як аўтар параўноўвае мужнага і моцнага духам князя з самім зубрам[6] .
Памяць Рэдагаваць
25 верасьня 2008 году, да 485-годзьдзя першай публікацыі паэмы, у Беларусі была выпушчана аднабаковая паштовая картка з арыгінальнай маркай.
Паэма тройчы перакладзена на беларускаю мову: Язэпам Семяжонам, Натальляй Арсеньневай і Ўладзімерам Шатонам.
У 2007 годзе выдавецтва «Мастацкая літаратура» выдала кнігу на беларускай мове[7].
Менскі рок-гурт «Сузор’е» ў 2008 годзе выпусьціў музычны альбом «Песьня пра зубра»[8] . Беларускі гурт сярэднявечнай музыкі Стары Ольса ў сваім альбоме «Verbum» (2002 г.) запісала песьню на словы Мікалая Гусоўскага «Песьня пра зубра»[9].
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ Асветнікі зямлі беларускай Х- пачатак ХХ стагоддзя, Энцыклапедычны даведнік. Мн., „Беларуская энцыклапедыя“, 2001, С.127.
- ^ а б Мікола Гусоўскі (1523) Песьня пра зубра. Беларуская Палічка. Праверана 25 лютага 2013 г.
- ^ Советский энциклопедический словарь. 4-е издание, Москва, «Советская энциклопедия», 1988, С.353.
- ^ а б Водгук на паэму Міколы Гусоўскага "Песня пра зубра". Сучаснасць і мінуўшчына Праверана 25 лютага 2013 г.
- ^ а б Песня пра зубра. Мастацкая літаратура. Праверана 25 лютага 2013 г.
- ^ Вобраз Князя Вітаўта ў паэме М. Гусоўскага “Песня пра зубра” Праверана 25 лютага 2013 г.
- ^ Гусоўскі, М. Песня пра зубра Насустрач слову. Прэзідэнцкая Бібліятэка РБ. Праверана 25 лютага 2013 г.
- ^ Сузор'е - Песня пра зубра Праверана 25 лютага 2013 г.
- ^ Verbum Дыскаграфія. Стары Ольса. Праверана 25 лютага 2013 г.
Літаратура Рэдагаваць
- Гусоўскі М. Песня пра зубра: Паэма / З лац., Мн. 1973. Перакладчык Язэп Семяжон
- Гусоўскі М. Песня пра зубра: Паэма / З лац., «Запісы беларускага інстытута навукі й мастацтва», Нью-Ёрк, 1996. Перакладчык Натальля Арсеньнева. Рукапіс перакладу 1978-82.