Наша гісторыя
Наша гісторыя — беларускі гістарычны навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. Выдаецца адзін раз на месяц. Галоўны рэдактар Андрэй Дынько.
Наша гісторыя | |
Тэматыка | гісторыя |
---|---|
Пэрыядычнасьць | 1 раз на месяц |
Краіна | Беларусь |
Адрас | вул. Энгельса, 34а, Менск, 220030 |
Заснавальнік | Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Суродзічы» |
Галоўны рэдактар | Андрэй Дынько |
Дата заснаваньня | 17 жніўня 2018 |
Мова | беларуская |
Аб’ём | 11,16 друкаваных аркушаў |
Наклад | 7000 |
ISSN | 2617-2305 |
Першы нумар часопіса выйшаў 17 жніўня 2018 году[1]. Выдаўцом яго выступіла рэдакцыя інтэрнэт-праталу «Наша Ніва»[2]. Першы наклад у 2000 асобнікаў быў раскуплены за некалькі дзён, таму было выдадзена два дадатковых наклады, агульнай колькасьцю 5000 асобнікаў. Наклад на студзень 2019 — 7000 асобнікаў.
Сярод рубрык першага нумару часопіса: Адкуль наш род, Біяграфія, Палітыка, Рэч Паспалітая, Вайсковая слава, СССР, Народы Беларусі, Пра-сьвет, Турыстычныя кірункі, Наша страва, Кухонныя гісторыі, Простыя рэчы, Гаспадарка, Анекдоты, Комікс. Аўтарамі артыкулаў выступілі: Вячаслаў Насевіч, Сяргей Палехаў, Вольга Бабкова, Дзяніс Лісейчыкаў, Алесь Казакоў, Сяргей Токць, Зьміцер Дрозд, Уладзіслаў Іваноў, Сяргей Богдан, Варвара Кухарэнка, Алесь Белы, Андрэй Кіштымаў[3].
У сакавіку 2021 году ў аднабаковым парадку «Белсаюздрук» спыніў распаўсюд часопіса «Нашае Нівы», «Белкніга», даччыная сетка крамаў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, таксама адмовілася яго прадаваць, у красавіку гэтак жа зрабіла «Акадэмкніга», якая належыць Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, таксама стала вядома, што «Белпошта» скасуе дамову зь ягоным выдаўцом зь ліпеня 2021 году[4].
8 ліпеня 2021 году разам зь іншымі журналістамі «Нашай Нівы» быў арыштаваны Андрэй Дынько нібыта за арганізацыю пратэстаў[5][6]. 12 ліпеня 2021 году сумеснай заяваю дзесяці арганізацыяў, у тым ліку «Вясны», Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага Хэльсынскага камітэту, Беларускага ПЕН-цэнтру, галоўны рэдактар быў прызнаны палітычным вязьнем[7][8].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Такога яшчэ не бывала: у продажы з’явіўся новы ілюстраваны часопіс «Наша гісторыя»
- ^ «Наша Ніва» выдала ілюстраваны гістарычны часопіс: «Нават расейцы і ўкраінцы такога ня маюць», [Радыё Свабода], 24-08-2018
- ^ «Наша Ніва» пачала выдаваць часопіс «Наша гісторыя»
- ^ «Акадэмкніга» адмовілася прадаваць часопіс пра беларускую гісторыю (бел.). Новы час (2021-04-14). Праверана 2021-04-23 г. Архіўная копія ад 2021-04-23 г.
- ^ Massive crackdown on independent media throughout Belarus (анг.). Белсат (2021-07-08). Праверана 2021-07-08 г.
- ^ Силовики пришли в издание «Наша Ніва»: у сотрудников и в офисе провели обыски, сайт недоступен (обновляется) (рас.). ZERKALO.IO (2021-07-08). Праверана 2021-07-08 г.
- ^ Илья Коваль. (2021-07-13) В Беларуси ряд сотрудников издания "Наша Нива" признали политзаключенными (рас.). Нямецкая хваля. Праверана 2021-07-13 г. Архіўная копія ад 2021-07-13 г.
- ^ Праваабаронцы прызналі палітвязнямі чатырох супрацоўнікаў "Нашай Нівы" (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі (2021-07-12). Праверана 2021-07-13 г. Архіўная копія ад 2021-07-12 г.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |