Себеж

горад у Расеі

Се́беж — места ў Расеі, на беразе Себескага возера. Адміністрацыйны цэнтар Себескага раёну Пскоўскай вобласьці. Насельніцтва на 2021 год — 6246 чалавек. Знаходзіцца за 180 км на поўдзень ад Пскова, чыгуначная станцыя на лініі Масква — Рыга.

Себеж
лац. Siebiež
Былы касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Былы касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Герб Себежу
Першыя згадкі: 1414
Магдэбурскае права: 22 сакавіка 1623
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Пскоўская вобласьць
Муніцыпальны раён: Себескі
Плошча:
  • 8 км²
Вышыня: 130 м н. у. м.
Насельніцтва: 6246 чал. (2021)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 81140
Паштовы індэкс: 182250
Нумарны знак: 60
Геаграфічныя каардынаты: 56°17′0″ пн. ш. 28°29′0″ у. д. / 56.28333° пн. ш. 28.48333° у. д. / 56.28333; 28.48333Каардынаты: 56°17′0″ пн. ш. 28°29′0″ у. д. / 56.28333° пн. ш. 28.48333° у. д. / 56.28333; 28.48333
Себеж на мапе Расеі
Себеж
Себеж
Себеж
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://sebezh.reg60.ru/poseleniya/sebezh

Себеж — магдэбурскае места гістарычнай Полаччыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[2], на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі віленскага барока былы касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і Сьвятога Антонія, помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў.

Гісторыя

рэдагаваць

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай

рэдагаваць
 
Герб, 1623 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Себеж датуецца 1414 годам, калі яго здабыў вялікі князь Вітаўт, ідучы ў паход на Пскоў. Згодна з трактатам паміж вялікім князем Казімерам і маскоўскім гаспадаром Васілём Васілевічам Вялікае Княства Літоўскае страціла свой уплыў на Ноўгарад Вялікі і Пскоў, але захавала за сабою Себеж. У 1535 годзе маскоўскія войскі на чале з Васілём Шуйскім захапілі ваколіцы места, На загад ваяводы на беразе Себескага возера збудавалі замак, які атрымаў назву Новы Себеж, або Іван-горад. У 1536 годзе само места трапіла пад уладу Масквы.

 
Плян разбудовы, 1785 г.

Згодна з Дэвулінскім замірэньнем 1618 году Себеж вярнуўся да Вялікага Княства Літоўскага. На 1619 год, паводле інвэнтару, тут было 9 вуліцаў, 6 цэркваў і манастыр[3]. 22 сакавіка 1623 году кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў месту Магдэбурскае права і герб: «у блакітным полі постаць Самсона, які дужаецца з ільвом»[4]. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе маскоўскія войскі зноў захапілі Себеж, але ў 1661 годзе мясцовыя жыхары перадалі места войску Вялікага Княства Літоўскага. Згодна з дамоваю 1676 году Себеж вярнуўся ў склад Рэчы Паспалітай[3]. У канцы ХVІІ ст. тут было 300 будынкаў[3].

У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) двойчы ў 1705 і 1707 гадох Себеж займалі расейскія войскі Пятра I. На 1755 год у месьце было 150 будынкаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Герб, 1843 г.
 
Панарама. Н. Орда, 1875—1876 гг.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Себеж разам з большай часткай Полацкага ваяводзтва апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам павету Полацкага намесьніцтва, з 1796 году Беларускай, з 1802 году Віцебскай губэрні. У пачатку ХІХ ст. тут існавала 5 скарбовых будынкаў (зь якіх 1 мураваны), прыватных — 202 (3 мураваныя), магазынаў — 2, столькі ж цэркваў і касьцёл.

У траўні 1885 году ў Себежы здарыўся страшэнны пажар, які зьнішчыў каля 600 будынкаў. На 1889 год у месьце працавалі 8 гарбарняў, 2 ганчарных заводы, 3 сінелева-набойныя фабрыкі і паравая мукамольня, пазьней адкрыліся цагельня і бровар. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, беларусы складалі 47% жыхароў Себескага павету[5]. У 1908 годзе ў Себежы зьявілася электрычнае асьвятленьне вуліцаў, у 1911 годзе адкрыўся кінатэатар Жаржаўскага.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Себеж занялі войскі Нямецкай імпэрыі[6].

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Себеж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе стаў цэнтрам павету («падраёну») Віцебскага раёну[7]. Аднак 16 студзеня маскоўскія бальшавікі адабралі Себеж разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР, з 1924 году ў Пскоўскай губэрні (з 1957 году ў Пскоўскай вобласьці). У 1926 годзе беларускія бальшавікі прасілі вярнуць Себеж у склад БССР, аднак Масква не задаволіла гэтую просьбу[8]. У Другую сусьветную вайну з 9 ліпеня 1941 да 17 ліпеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Геаграфія

рэдагаваць

Рэльеф узгорысты. Непадалёк ад Себежа знаходзіцца значная гара «Ўздыхалінка»[9].

Клімат пераходны ад мерна марскога да мерна кантынэнтальнага, зь мяккай зімой і цёплым летам. Ападкаў найбольш выпадае ўлетку і рана ўвосень. Сярэдняя хуткасьць ветру — 3,9 м/с, вільготнасьць паветра — 78%.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XVIII стагодзьдзе: 1780 год — 418 чал., зь якіх 361 хрысьціянаў і 57 юдэяў[10]; 1799 год — 1711 чал.[4]
  • XIX стагодзьдзе: 1801 год — 2064 чал.[4]; 1803 год — 45 купцоў і 511 мяшчанаў-хрысьціянаў, 10 купцоў і 398 мяшчанаў-юдэяў; 1825 год — 2627 чал.; 1856 год — 2,8 тыс. чал.; 1867 год — 2909 чал., зь іх 205 каталікоў, 19 пратэстантаў і 1189 юдэяў[10]; 1886 год — 4051 чал., зь іх 1214 праваслаўных, 393 каталікі, 7 стараабрадцаў, 1 пратэстант і 2436 юдэяў[10]; 1894 год — 4344 чал. (2089 муж. і 2255 жан.), зь іх праваслаўныя складалі каля 25%, каталікі 11%, юдэі 61%, іншай веры да 3%; мяшчане складалі 86% ад усяго насельніцтва[11]; 1897 год — 4326 чал., зь іх 988 беларусаў, 618 расейцаў, 122 палякі і 2564 жыдоў[12]
  • XX стагодзьдзе: 1904 год — 5027 чал.; 1910 год — 7561 чал.; 1917 год — 4982 чал.; 1920 год — 4065 чал.; 1926 год — 5543 чал.; 1959 год — 6994 чал.[13]; 1979 год — 10 154 чал.; 1989 год — 9582 чал.; 1993 год — 9,2 тыс. чал.[14]
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 7198 чал.[15]; 2009 год — 6263 чал.; 2010 год — 6375 чал.; 2011 год — 6342 чал.; 2013 год — 5869 чал.; 2014 год — 5660 чал.; 2015 год — 5480 чал.; 2016 год — 5449 чал.; 2017 год — 5452 чал.

Забудова

рэдагаваць

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
7 лістапада вуліца Апоцкая вуліца
Войкава вуліца Серабранка вуліца
Камунальная вуліца Млынавая вуліца
Ленінская вуліца Люцынская вуліца
Люцынскі тракт
Салдацкая Зялёная вуліца
Зялёна-Слабадзкая вуліца[16]
Марго вуліца Пяшчанка вуліца
Набярэжная вуліца Валовая вуліца
Пралетарская вуліца Вялікая вуліца[17] Красная вуліца
Пятра Вялікага вуліца
Розы Люксэмбург вуліца Уланская вуліца
Савецкая вуліца Рыбацкая вуліца
Чалюскінцаў вуліца Дрысенскі тракт
Чырвонаармейская вуліца Кавалерыйская вуліца

З урбананімічнай спадчыны Себежа да нашага часу гістарычныя назвы захавалі вуліцы Замкавая і Ніжняя.

Мясцовасьці

рэдагаваць

У Себежы існавалі гістарычныя мясцовасьці Батарэя, Замкавая і Пятрова горы, Перавалока і Пяшчанка.

Эканоміка

рэдагаваць

Вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў, прадпрыемствы лясной, лёгкай і харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць

У месьце дзее Себескі краязнаўчы музэй.

Славутасьці

рэдагаваць
  • Забудова гістарычная (XIX — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
  • Замчышча (1535)
  • Званіца (XIX ст.)
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і Сьвятога Антонія (1625; цяпер царква Сьвятой Тройцы Маскоўскага патрыярхату)
  • Могілкі старыя каталіцкія

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Сынагога
  • Царква саборная Раства Хрыстова (1854 або 1864; мураўёўка)
  • Царква Прачыстай Багародзіцы
  1. ^ rosstat
  2. ^ Ткачоў М. Замкі і людзі. — Мн., 1991. С. 72.
  3. ^ а б в Варонін В. Себеж // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 561.
  4. ^ а б в Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 231.
  5. ^ Перепись 1897 года. Себежский уезд, Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей
  6. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  7. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
  8. ^ Беларускія тэрыторыі ў 20-м стагодзьдзі: вернутае, Радыё Свабода, 8 сакавіка 2007 г.
  9. ^ Смоліч А. Географія Беларусі. — Вільня: Друкарня «Віленскага Выдавецтва» Б. А. Клецкіна, 1922. С. 291.
  10. ^ а б в Krzywicki J. Siebież // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 484.
  11. ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  12. ^ Перепись 1897 года. Себеж, Демоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей
  13. ^ Всесоюзная перепись населения СССР 1959 года
  14. ^ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  15. ^ Всероссийская перепись населения 2002 года
  16. ^ Лагунин И. И. Историко-градостроительный очерк г. Себежа и его окрестностей // Псков: научно-практический историко-краеведческий журнал. — Псков: Псковский гос. пед. ун-т им. С. М. Кирова, 2000. — № 13. — С. 106.
  17. ^ Лагунин И. И. Историко-градостроительный очерк г. Себежа и его окрестностей // Псков: научно-практический историко-краеведческий журнал. — Псков: Псковский гос. пед. ун-т им. С. М. Кирова, 2000. — № 13. — С. 110.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць