Любавічы

вёска ў Смаленскай вобласьці Расеі

Любаві́чы — вёска ў Расеі, каля ракі Малой Бярэзіны. Цэнтар сельскага паселішча Руднянскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 460 чалавек. Знаходзяцца за 15 км на паўднёвы захад ад Рудні, за 8 км ад граніцы зь Беларусьсю.

Любавічы
лац. Lubavičy
Прачысьценская царква
Прачысьценская царква
Дата заснаваньня: 1654
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Смаленская вобласьць
Муніцыпальны раён: Руднянскі
Плошча:
  • 1,44 км²
Насельніцтва: 460 чал. (2007)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +7 48141
Паштовы індэкс: 216774
Нумарны знак: 67
Геаграфічныя каардынаты: 54°50′2″ пн. ш. 30°57′29″ у. д. / 54.83389° пн. ш. 30.95806° у. д. / 54.83389; 30.95806Каардынаты: 54°50′2″ пн. ш. 30°57′29″ у. д. / 54.83389° пн. ш. 30.95806° у. д. / 54.83389; 30.95806
Любавічы на мапе Расеі
Любавічы
Любавічы
Любавічы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Любавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася царква Прачыстай Багародзіцы ў стылі віленскага барока, помнік архітэктуры XVIII ст.

Асноўны артыкул: Люб

Імя Люба (Leubo, Lubo, Liuba) можа мець як славянскае, так і германскае паходжаньне[1].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Рынак. А. Адам, 1812 г.

Упершыню Любавічы ўпамінаюцца ў 1642 годзе як мястэчка Аршанскага павету ВКЛ[2]. Паселішча значыцца ў лісьце маскоўскага гаспадара Аляксея Міхайлавіча ад 30 красавіка 1655 году. Пазьней ім валодалі князі Любамірскія, якія збудавалі тут мураваную царкву.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Любавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні. На 1784 год тут было 243 двары, зь іх 178 належалі хрысьціянам, 65 — юдэям[3]. У 1798 годзе адбыўся вялікі пажар, па якім мястэчка адбудавалі на тым жа месцы[4]. У Вайну 1812 году ў Любавічах 2 тыдні стаяў корпус маршала напалеонаўскага войска Груні. У XIX — пачатку XX стагодзьдзяў у мястэчку праходзіў найбольшы ў ваколіцах Хрышчанскі кірмаш[5] з абарачэньнем больш за 1,5 млн рублёў. На 1860 год — 1 мураваны і 312 драўляных будынкаў, працавалі скарбовая жыдоўская вучэльня (16 вучняў) і гарбарня.

У XIX ст. Любавічы сталі буйным рэлігійным цэнтрам: тут паўстала новая плынь у юдаізьме — Хабад (Хабад-Любавіч, Любавіцкі хасідызм). У мястэчку дзеялі 3 малітоўныя школы і велізарная бібліятэка, якую за часамі Першай сусьветнай вайны пераправілі ў Маскву, у Румянцаўскі музэй (цяпер Расейская дзяржаўная бібліятэка). У Другую сусьветную вайну 4 лістапада 1941 году нацысты зьнішчылі ў Любавічах 483 жыды.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Любавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Любавіцкую воласьць (разам з Руднянскай і Мікулінскай) не вярнулі БССР. Статус паселішча панізілі да вёскі.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XVIII стагодзьдзе: 1784 год — 8595 чал.[6]
  • XIX стагодзьдзе: 1857 год — 2,5 тыс. чал.; 1860 год — 1516 чал., зь 978 юдэяў[7]
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 1592 чал.[8]; 1998 год — 545 чал.[9]
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 460 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Любавічах працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя школа, бібліятэка, дом культуры.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Старыя юдэйскія могілкі
 
А. Наліваеў, 1988 г.

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Сынагога
  • Царква
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1019.
  2. ^ НГАБ, ф. 1775, воп. 1, спр. 1, с. 365
  3. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 429.
  4. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 310.
  5. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 118.
  6. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 58.
  7. ^ Kuściński M. Lubawicze // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 392.
  8. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 124.
  9. ^ Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць