Савет міністраў Рэспублікі Беларусь

Каардынаты: 53°53′45″ пн. ш. 27°32′42″ у. д. / 53.89583° пн. ш. 27.545° у. д. / 53.89583; 27.545

Савет міністраў Рэспублікі Беларусь — найвышэйшы орган выканаўчай улады, які ажыцьцяўляе кіраўніцтва сыстэмай падпарадкаваных яму рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня і іншых дзяржаўных установаў, а таксама мясцовых выканаўчых і распараджальных органаў у Беларусі. Паводле Закону, штоквартал падае прэзыдэнту справаздачу аб сваёй дзейнасьці. Забясьпечвае выкананьне Канстытуцыі, законаў і пастановаў прэзыдэнта. З 1994 году прэм’ер-міністар прызначаецца прэзыдэнтам, з 1996 году са згоды Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Намесьнікі прэм’ера, міністры і старшыні дзяржкамітэтаў прызначаюцца прэзыдэнтам[7].

Савет міністраў Рэспублікі Беларусь
Абрэвіятура СМ РБ
Папярэднік Савет міністраў БССР
Дата ўтварэньня 18 верасьня 1991 (28 гадоў таму)
Тып урад
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Штаб-кватэра Маскоўскі раён, вул. Савецкая, д. 11[1]
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларусь
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Прэм’ер-міністар Раман Галоўчанка[2]
Першы намесьнік Мікалай Снапкоў
Намесьнікі Уладзімер Кухараў, Юры Назараў, Ігар Петрышэнка, Аляксандар Субоцін[3]
Міністар эканомікі Аляксандар Чарвякоў
Асноўныя асобы Юры Селівестраў, Уладзімер Макей[4]
Кіроўны орган Прэзыдыюм
Зьвязаныя кампаніі «Белнафтахім», «Беллеспаперапрам»
Сайт government.gov.by
Колішняя назва Кабінэт міністраў Рэспублікі Беларусь (15 сакавіка 1994[5] — 24 лістапада 1996)[6]

Падае ў адстаўку па рашэньні, перавыбраньні і заканчэньні паўнамоцтваў прэзыдэнта, выказе недаверу Палатай прадстаўнікоў. Пры гэтым працягвае ажыцьцяўляць свае паўнамоцтвы да прызначэньня новага складу[8]. Правамоцныя пасяджэньні праводзяцца прынамсі аднойчы на тры месяцы пры ўдзеле прынамсі паловы сябраў. Пастановы ўхваляюцца большасьцю галасоў прысутных. На пасяджэньнях разглядаюцца падрыхтоўка і выкананьне каштарысу, захады разьвіцьця краіны, кірункі дзяржаўнага кіраваньня, падрыхтоўка справаздачы аб дзейнасьці перад прэзыдэнтам. Пастановы могуць касавацца прэзыдэнтам. Распараджэньні прэм’ера выдаюцца на даручэньне Савета міністраў.

ПаўнамоцтвыРэдагаваць

Паводле 106-га артыкула зьмененай Канстытуцыі Беларусі 1994 году, «Выканаўчую ўладу ў Рэспубліцы Беларусь ажыцьцяўляе Ўрад — Савет міністраў Рэспублікі Беларусь — цэнтральны орган дзяржаўнага кіраваньня». Згодна са 107-м артыкулам Канстытуцыі «Урад Рэспублікі Беларусь:

  • кіруе сыстэмай падпарадкаваных яму органаў дзяржаўнага кіраваньня і іншых органаў выканаўчай улады;
  • распрацоўвае асноўныя напрамкі ўнутранай і зьнешняй палітыкі і прымае захады па іх рэалізацыі;
  • распрацоўвае і прадстаўляе прэзыдэнту для ўнясення ў Парлямэнт праект рэспубліканскага бюджэту і справаздачу аб яго выкананьні;
  • забясьпечвае правядзеньне адзінай эканамічнай, фінансавай, крэдытнай і грашовай палітыкі, дзяржаўнай палітыкі ў галіне навукі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, экалёгіі, сацыяльнага забесьпячэння і аплаты працы;
  • прымае захады па забесьпячэньні правоў і свабодаў грамадзянаў, абароне інтарэсаў дзяржавы, нацыянальнай бясьпецы і абараназдольнасьці, ахове ўласьнасьці і грамадзкага парадку, барацьбе са злачыннасьцю;
  • выступае ад імя ўласьніка ў дачыненьні да маёмасьці, якая зьяўляецца ўласнасьцю Рэспублікі Беларусь, арганізуе кіраваньне дзяржаўнай уласнасьцю;
  • забясьпечвае выкананьне Канстытуцыі, законаў і дэкрэтаў, указаў і распараджэньняў прэзыдэнта;
  • адмяняе акты міністэрстваў і іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня;
  • ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй, законамі і актамі прэзыдэнта[6].

СкладРэдагаваць

У склад Савету Міністраў Беларусі ўваходзяць[7]:

  • Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь
  • намесьнікі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
  • кіраўнік Адміністрацыі Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
  • старшыня Кіраваньня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь
  • міністры
  • старшыні дзяржаўных камітэтаў
  • кіраўнік Апарату Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь
  • старшыня Прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
  • старшыня Кіраваньня Беларускага рэспубліканскага саюзу спажывецкіх таварыстваў
  • іншыя службовыя асобы па рашэньні Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь.

ДзейнасьцьРэдагаваць

Савет Міністраў адказвае за працу дзяржаўных органаў, у ліку якіх[9]:

Цяперашні складРэдагаваць

Пасада[11] Імя
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка
Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Іван Тэртэль
Старшыня Ўправы Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь Павал Калавур
Першы намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў
Намесьнікі прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімер Кухараў, Юры Назараў, Ігар Петрышэнка, Аляксандар Субоцін
Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь Віктар Хрэнін
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка
Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь Руслан Пархамовіч
Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Уладзімер Каранік
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Рэспублікі Беларусь Уладзімер Калтовіч
Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Андрэй Хмель
Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь Уладзімер Макей
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Луцкі
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Юры Бондар
Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Віталь Дрожжа
Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімер Вашчанка
Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Сяргей Налівайка
Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь Пётар Пархомчык
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірына Касьцевіч
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Худык
Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня Рэспублікі Беларусь Іван Крупко
Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган
Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь Аляксей Аўраменка
Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь Юры Караеў
Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь Юры Селівестраў
Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Аляксандар Чарвякоў
Міністэрства энэргетыкі Рэспублікі Беларусь Віктар Каранкевіч
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сьліжэўскі
Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Рэспублікі Беларусь[12] Зьміцер Пантус
Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь Аляксей Васільеў
Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналёгіях Рэспублікі Беларусь Аляксандар Шумілін
Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Валянцін Татарыцкі
Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь Юры Сянько
Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь Анатоль Лапо
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь Валеры Вакульчык
Кіраўнік Апарата Савета міністраў Рэспублікі Беларусь Аляксандар Турчын
Старшыня Прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімер Гусакоў
Старшыня Ўправы Беларускага рэспубліканскага саюзу спажывецкіх таварыстваў Валер Іваноў

ПрэзыдыюмРэдагаваць

Правамоцныя пасяджэньні Прэзыдыюма праводзяцца прынамсі штомесяц пры ўдзеле больш як паловы чальцоў. Пастановы ўхваляюцца большасьцю галасоў ад агульнай колькасьці сябраў[9].

Пасада[4] Імя
Прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка
Кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка
Старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь Іван Тэртэль
Першы намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў
Намесьнікі прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Уладзімер Кухараў, Юры Назараў, Ігар Петрышэнка, Аляксандар Субоцін
Міністар эканомікі Рэспублікі Беларусь Аляксандар Чарвякоў
Міністар фінансаў Рэспублікі Беларусь Юры Селівестраў
Міністар замежных справаў Рэспублікі Беларусь Уладзімер Макей

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Кантакты // Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 25 чэрвеня 2020 г.
  2. ^ Прэм'ер-міністар // Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 25 чэрвеня 2020 г.
  3. ^ Намесьнікі // Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 25 чэрвеня 2020 г.
  4. ^ а б Прэзыдыюм // Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 25 чэрвеня 2020 г.
  5. ^ Мечыслаў Грыб. Канстытуцыя 1994 году // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 2003 г. Праверана 25 чэрвеня 2020 г.
  6. ^ а б А. Лукашэнка. Канстытуцыя 1994 году (са зьмяненьнямі і дапаўненьнямі) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 17 кастрычніка 2004 г. Праверана 25 чэрвеня 2020 г.
  7. ^ а б Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь» (Артыкулы 1—8) // Зьвязда : газэта. — 2 жніўня 2008. — № 143 (26256). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
  8. ^ Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь» (Артыкулы 9—12) // Зьвязда. — 5 жніўня 2008. — № 144 (26257). — С. 3.
  9. ^ а б А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь «Аб Савеце міністраў Рэспублікі Беларусь» (Артыкулы 13—42) // Зьвязда. — 6 жніўня 2008. — № 145 (26258). — С. 2 (Мясцовае самакіраваньне).
  10. ^ Падпарадкаваныя арганізацыі // Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 2 ліпеня 2020 г.
  11. ^ Міністэрствы // Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 30 чэрвеня 2020 г.
  12. ^ Дзяржаўныя камітэты // Савет міністраў Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 30 чэрвеня 2020 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць