Аляксандар Чыжэўскі

Аляксандар Леанідавіч Чыжэўскі (1897, места Цеханавец Гарадзенскай губэрні, цяпер Польшча — 20 сьнежня 1964) — біяфізык, адзін з заснавальнікаў геліябіялёгіі.

Аляксандар Чыжэўскі
па-расейску: Александр Леонидович Чижевский
Дата нараджэньня 26 студзеня (7 лютага) 1897
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 20 сьнежня 1964(1964-12-20)[1][2] (67 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак вынаходнік, фізык, філёзаф, хімік, мэтэароляг
Навуковая сфэра касьмічная біялёгія, біяфізыка, геліябіялогія[d], касмічнае надвор'е[d] і іянізатар паветра[d]
Вучні V. N. I︠A︡godinskiĭ[d]
Бацька Leonid Chizhevsky[d]

Скончыў Маскоўскі археалягічны інстытут (1917) і Маскоўскі камэрцыйны інстытут (1918), вучыўся на фізыка-матэматычным (1915—1919) і мэдычным факультэтах Маскоўскага ўнівэрсытэту, дзе і працаваў у 19171927 у Лябараторыі зоапсыхалёгіі Наркамату асьветы Расеі (з 1925, загаднік Цэнтральнай навукова-дасьледчай лябараторыі іянізацыі з 1931), загаднік лябараторыі Упраўленьня будаўніцтвам Палаца Саветаў.

У 1939 абраны ганаровым прэзыдэнтам на Першым Міжнародным кангрэсе па біялягічнай фізыцы і касьмічнай біялёгіі ў Нью-Ёрку. Быў накіраваны Мэмарандум пра навуковыя працы Чыжэўскага ад імя кангрэсу ў Нобэлеўскі камітэт, але навуковец адмовіўся ад вылучэньня на Нобэлеўскую прэмію «з этычных матываў».

У 1942 быў рэпрэсаваны, знаходзіўся ў лягерах Сьвярдлоўскай вобласьці Расеі і Казахстану. Рэабілітаваны ў 1958, пасьля чаго вярнуўся ў Маскву.

Навуковыя працы па дасьледаваньні ўплыву касьмічных фізычных фактараў і ўзьдзеяньня паветраных іёнаў (аэронаў) на жывыя арганізмы. Усталяваў залежнасьць паміж цыкламі сонечнай актыўнасьці і многімі зьявамі ў біясфэры.

Аўтар успамінаў «Усё жыцьцё» (1947) і зборніка «Вершы» (1987).

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Чижевский Александр Леонидович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ Alexander Leonidovich Chizhevsky // Who Named It? (анг.)

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць