Берасьцейскі павет

Берасьце́йскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Падляскага, пазьней Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Берасьце.

Берасьцейскі павет
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет[d]
Адміністрацыйны цэнтар Берасьце
Дата ўтварэньня 1513
Дата скасаваньня 1795
Старосты Старосты берасьцейскія
Насельніцтва гл. Дэмаграфія
Час існаваньня 1565/66—1795
Месцазнаходжаньне Берасьцейскага павету
Берасьцейскі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя Рэдагаваць

Утварыўся ў 1513 годзе ў складзе Падляскага ваяводзтва[1]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў перайшоў да Берасьцейскага ваяводзтва. Адначасна ў ягоны склад увайшла тэрыторыя скасаваных Кобрынскага і Камянецкага паветаў.

У 1616 годзе ад Берасьцейскага павету Вялікага Княства Літоўскага да Мельніцкага павету Падляскага ваяводзтва Каралеўства Польскага далучылі маёнткі Бокавічы, Вітулін, Гарадзішча, Казерады , Міжрэчча, Палюбічы, Росаш, Яблань ды іншыя[2].

Захавалася сьведчаньне азначэньня жыхароў Берасьцейскага павету ліцьвінамі: «литвин… Мартишка з города с Кобрина» (1609—1610 гады)[3]. Апроч таго, сярод вернікаў некалькі парафіяў ўпамінаецца старалітва, якую крыніцы зьвязваюць з русінамі: Чарнаўчыцы (1721 год)[4]Камянец (1726 год)[5][6], Равяцічы (1746 год)[7].

У 1791 годзе, згодна з Канстытуцыяй Рэчы Паспалітай, з складу Берасьцейскага вылучылі Кобрынскі павет з цэнтрам у месьце Кобрынь[8].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) большая частка павету апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, заходнія рэгіёны — у Аўстрыі.

Сымболіка Рэдагаваць

Павятовая харугва была блакітнага колеру з выяваю Пагоні ў чырвоным полі[9].

Мескія гербы атрымалі Белая, Берасьце, Высокае, Гарадзец, Камянец, Кобрынь, Кодань, Малеч, Мілейчыцы, Пяшчатка, Пружаны, Славатычы, Шарашоў, Янаў Падляскі.

Геаграфія Рэдагаваць

 
Аблога Берасьця, 1657 г.

На поўначы межаваў зь Мельніцкім паветам Падляскага ваяводзтва і Ваўкавыскім паветам Наваградзкага ваяводзтва, на ўсходзе — з Слонімскім паветам Наваградзкага ваяводзтва і Пінскім паветам Берасьцейскага ваяводзтва, на поўдні і захадзе — з Каралеўствам Польскім.

У склад Берасьцейскага павету ўваходзіла тэрыторыя Берасьцейскага гродавага, Зёлаўскага, Камянецкага, Кобрынскага, Шарашоўскага старостваў (дзяржаўных воласьцяў) і прылеглыя прыватнаўласьніцкія маёнткі.

Найбольш значныя месты і мястэчкі: Белая, Бяроза Картуская, Вішніцы, Воўчын, Высокае, Ганна, Дывін, Дакудаў, Камянец, Кобрынь, Кодань, Міжрэчча, Пішчац, Пружаны, Ражанка, Славатычы, Уладава, Чарнаўчыцы, Шарашоў, Янаў Падляскі[9]. Таксама на тэрыторыі павету знаходзіліся месты і мястэчкі Антопаль, Воінь, Гарадзец, Дамачава, Ламазы, Малеч, Мілейчыцы, Сялец, Тэрэспаль. Магдэбурскае права мелі Белая (1.06.1621), Берасьце (15.08.1390), Вішніцы (XVI ст.), Высокае (1494), Ганна (1546), Гарадзец (10.12.1589), Дакудаў (1504), Дывін (1642), Камянец (26.06.1503), Кобрынь (10.12.1589), Кодань (1511), Ламазы (1568), Малеч (6.06.1645), Міжрэчча (XV ст.), Мілейчыцы (1516), Пішчац (1530), Пружаны (6.05.1589), Славатычы (1577), Уладава (1534), Чарнаўчыцы (1718), Шарашоў (1726).

Дэмаграфія Рэдагаваць

 
Кляштар у Бярозе Картускай

У сярэдзіне XVII ст. налічваў 40 455 дымоў. Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 283 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 147 тыс. чал.[10]

На 1775 год павет налічваў 32 554 дымы[11].

Ураднікі Рэдагаваць

Асноўны артыкул: Старосты берасьцейскія

Павятовы соймік праходзіў у Берасьці, тамака ж месьціліся падкаморскі,земскі, гродзкі суды. Берасьцейская шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Архітэктура Рэдагаваць

Драўляная Рэдагаваць

На тэрыторыі Берасьцейшчыны склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва.

Мураваная Рэдагаваць

У XVII ст. у мураваную архітэктуру Берасьцейшчыны прыйшла стылістыка барока, у XVIII ст. — віленскага барока і клясыцызму.

Глядзіце таксама Рэдагаваць

Крыніцы Рэдагаваць

  1. ^ Камінскі М. Брэсцкі павет // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 105.
  2. ^ Спірыдонаў М. Агляд працы: Michaluk, Dorota. Ziemia mielnicka wojwództwa podlaskiego w XVI—XVII w: Osadnictwo, własność ziemska i podziały kościelne. Torn, 2002. 220, 11 map. // Беларускі гістарычны агляд. Том 9, сшытак 1—2 (16—17), снежань 2002 г.
  3. ^ Мальцев В. П. Записки о смерти «тюремных сидельцев» в смоленских тюрьмах в 1609—1610 гг. // Исторический архив. № 5, 1960.
  4. ^ Ališauskas V. Baltų religijos ir mitologijos reliktai Lietuvos Didžiojoje Kunigaikštystėje (XIV—XVIII a.). — Vilnius: Lietuvių katalikų mokslo akademija, 2016. P. 301.
  5. ^ Constitutiones synodales diaecesis Luceoriensis & Brestensis. — Varsaviae, 1726. P. C1.
  6. ^ Historya Kościoła polskiego: Przez x. Melchiora Bulińskiego. T. 3. — Kraków, 1874. S. 266.
  7. ^ Акты Виленской археографической комиссии. Т. 3. Акты Брестского городского суда XVI—XVIII вв. — Вильна, 1870. С. 202.
  8. ^ Насевіч В. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 34—39.
  9. ^ а б Пазднякоў В. Берасцейскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 321.
  10. ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
  11. ^ Jelski A. Powiat brzeski // Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1894. S. 341.

Літаратура Рэдагаваць