Мечыслаў Карловіч
Мечыслаў Карловіч (11 сьнежня 1876, Вішнева, Сьвянцянскі павет, Віленская губэрня — 8 лютага 1909, горы Татры) — кампазытар і дырыгент. Вядомасьць атрымаў дзякуючы сваім песьням і сымфанічным кампазыцыям. Творчасьць адносяць да плыні позьняга рамантызму. Аматар Татраў, фатограф і публіцыст.
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 11 сьнежня 1876![]() |
Памёр | 8 лютага 1909 горы Татры, Аўстра-Вугоршчына |
Пахаваны | Павонзкаўскія могілкі |
Род | Карловічы |
Бацькі | Ян Аляксандар Карловіч Ірэна Сулістроўская |
Рэлігія | рыма-каталік |
Дзейнасьць | дырыгент, кампазытар, журналіст і фатограф |
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзіўся ў Вішневе (цяпер у Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці). Вішнева ў той час належала яго бацькам. Быў сынам Ірэны Сулістроўскай і Яна Аляксандра Карловіча, выбітнага этноляга і мовазнаўцы. Шэсьць гадоў ад нараджэньня пражыў на радзіме. У 1882 Карловічы прадалі маёнтак і пераехалі спачатку ў Гайдэльбэрг, потым у Прагу і Дрэздэн, а ў 1887 пасяліліся ў Варшаве. Мечыслаў зь дзяцінства выхоўваўся ў музычнай атмасфэры, з шасьці гадоў навучаўся ігры на скрыпцы. Падчас побыту ў Празе і Дрэздэне пазнаёміўся з сымфанічнай музыкай і опэрай. У Варшаве ён працягваў навучацца музыцы, а таксама паступіў у Варшаўскі ўнівэрсытэт (натуральныя навукі), а потым вывучаў філязофію ў Бэрліне. Ужо падчас навучаньня пачаў пісаць музыку. Таксама займаўся музычнай публіцыстыкай і напісаньнем нарысаў па альпінізму. Па вяртаньні ў Варшаву ў 1901 закончыў унівэрсытэт. У 1903 у рамках Варшаўскага музычнага таварыства заснаваў скрыпкавы аркестар. Апошнія гады жыцьця правёў у мястэчку Закапанэ. Сымфанічная паэма Карловіча пад назвай «Літоўская рапсодыя» цалкам заснаваная на матэрыяле беларускіх народных сьпеваў. Мэлёдыя беларускай жалобнай песьні таксама была скарыстана ім у сымфанічнай паэме «Адвечныя песьні». Трагічна загінуў у Татрах падчас раптоўнага сыходу лавіны. Пахаваны на Павянзкоўскіх могілках ў Варшаве.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Мечыслаў Карловіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119406772 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000
- ^ а б International Music Score Library Project — 2006.
- ^ а б Discogs — 2000.