Карыцін
Карыцін (польск. Korycin) — вёска ў Польшчы, на рацэ Кумялцы. Цэнтар сельскай гміны Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2006 год — 530 чалавек. Знаходзіцца за 39 км на захад ад Саколкі, за 44 км на поўнач ад Беластоку.
Карыцін лац. Karycin | |||||
польск. Korycin | |||||
Агульны выгляд, удалечыні касьцёл | |||||
| |||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Сакольскі | ||||
Гміна: | Карыцін | ||||
Насельніцтва: | 530 чал. (2006) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 16-140 | ||||
Нумарны знак: | BSK | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°26′42.47″ пн. ш. 23°5′26.48″ у. д. / 53.4451306° пн. ш. 23.0906889° у. д.Каардынаты: 53°26′42.47″ пн. ш. 23°5′26.48″ у. д. / 53.4451306° пн. ш. 23.0906889° у. д. | ||||
Карыцін | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Карыцін — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню ўпамінаецца ў XVI ст. пад назвай Дуброўка як вёска Комельскага ключу Сакольскага лясьніцтва. У 1571 годзе тут збудавалі касьцёл. Вёска ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва.
15 студзеня 1671 году кароль і вялікі князь Міхал Карыбут Вішнявецкі надаў Карыціну мескія правы паводле Холмскага права (пацьверджаны 21 студзеня 1677 году каралём і вялікім князем Янам Казімерам). Згодна з прывілеем жыхары мястэчка таксама атрымалі права на два бясмытныя кірмашы ўвосень і ўвесну на дзень Сьвятога Крыжа. У 1661 году тут збудавалі новы драўляны касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Карыцін апынуўся ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй, места апынулася ў Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі. 20 лютага 1875 году зьявіўся праект мескага гербу: у чырвоны полі залаты нарог, з абодвух бакоў якога такія ж каласы[1].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Карыцін занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Карыцін абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Карыцін апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводзтве.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Карыцін акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень вёску перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Карыцін увайшоў у склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году вёска зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Карыцін Польскай Народнай Рэспубліцы.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: ~1883 год — 631 чал. (258 муж. і 373 жан.), зь іх 169 каталікоў, 1 праваслаўны і 461 юдэяў[3]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 530 чал.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Адшуканьня і Ўзвышэньня Сьвятога Крыжа (1899—1905)
- Могілкі: каталіцкія, юдэйскія
Галерэя
рэдагаваць-
Касьцёл
-
Плябанія
-
Ветраны млын
-
Адміністрацыя гміны
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 168.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 425.
Літаратура
рэдагаваць- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.