Наваградзкае ваяводзтва
Навагра́дзкае ваяво́дзтва[a] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім. Плошча 36 920 км²[1]. Сталіца — места Наваградак. Найбольшыя месты: Ваўкавыск, Слонім, Слуцак, Клецак і Нясьвіж
Наваградзкае ваяводзтва | |
![]() | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае |
Статус | ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Наваградак |
Дата ўтварэньня | 1507 |
Дата скасаваньня | 1795 |
Ваяводы | Ваяводы наваградзкія |
Кашталяны | Кашталяны наваградзкія |
Насельніцтва | гл. Дэмаграфія |
Плошча | 36 920 км² |
Час існаваньня | 1507—1795 |
Месцазнаходжаньне Наваградзкаага ваяводзтва | |
![]() | |
![]() |
Гісторыя Рэдагаваць
Утварылася ў 1507 годзе шляхам вылучэньня зь Віленскага ваяводзтва на аснове Наваградзкага намесьніцтва (колішняга Наваградзкага княства). Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў утварылася наноў, складалася з Ваўкавыскага, Наваградзкага і Слонімскага паветаў (дагэтуль тэрыторыя ваяводзтва фактычна адпавядала Наваградзкаму павету).
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Наваградзкага ваяводзтва ліцьвінамі: «литвина Семена волковыйскова» (1614 год)[2], «показывал… тот литвин Федька [Яковлев слутчанин] проезжею память, писана по-литовски» (1621 год)[3], «Белорусцы: Филип Белетцкий, руское имя тож, сказал родом литвин[b], Новгородцкого повету, отец и мать веру держали киевскую…» (1623—1624 гады)[5], «старец Мелетий (литвин Слуцкого уезда)» (1624 год)[6], «…литвин Ивашко Иванов з женою с Роинкою да с сыном с Микулайком да с сестрою з девкою Агафьицею. А сказал, что он родом литвин, католицкие веры из города Несвижа, мещанский сын, а жена де за ним литовка же тово ж города Несвижа» (1631 год)[7], «…литвину слутчанину Василью Павлову <…> литвину слутчанину Илье Павлову» (1675 год)[8], «…сказался Мартинко родом литвин города Слутца» (1684—1685 гады)[9]. Апроч таго, сярод вернікаў некалькі парафіяў ўпамінаецца старалітва, якую крыніцы зьвязваюць з русінамі: Шылавічы, Поразаў (абодва 1645 год), Косаў, Альшэва (абодва 1669 год)[10], Новы Двор (1692 год)[11]. А ў 1732 годзе адзін з жыхароў Капылю — Якаў Кісель — азначаецца як «стараліцьвін»[12].
У 1791 годзе, паводле Канстытуцыі Рэчы Паспалітай, Слуцкае княства пераўтварылася ў Случарэцкі павет[13].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) да Расейскай імпэрыі адыйшла ўсходняя частка ваяводзтва. Таго ж году ўтварыўся Сталавіцкі павет[14].
У 1795 годзе ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай тэрыторыя ваяводзтва апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.
Сымболіка Рэдагаваць
Сьпярша герб ваяводзтва меў наступны выгляд: «срэбны крыж у чырвоным полі»[15]; пазьней — «чорны анёл у чырвоным полі»[16], паводле іншых зьвестак — «белая Пагоня ў чырвоным полі»[17]. Імаверна, герб складаўся зь дзьвюх тарчаў: на адной быў чорны анёл у чырвоным полі з раскінутымі крыламі, што трымаў адну руку ўнізе, а іншай абапіраўся ў бокі; на другой — Пагоня[18].
Ваяводзкая харугва была чырвонага колеру з выяваю гербу ў цэнтры.
- Герб Наваградзкага ваяводзтва Чорны анёл і Пагоня
-
1712 г.
-
каля 1720 г.
-
1794 г.
-
канец XIX ст. (рэканструкцыя)
Дэмаграфія Рэдагаваць
У сярэдзіне XVII ст. налічвала 62,4 тыс. дымоў (каля 375 тысячаў жыхароў)[1].
Паводле сучасных падлікаў, да вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) колькасьць насельніцтва складала каля 437 тыс. чал., па вайне яно скарацілася да 279 тыс. чал.[19]
Геаграфія Рэдагаваць
На поўначы межавала зь Віленскім і Менскім ваяводзтвамі, на ўсходзе — з Мазырскім і Рэчыцкім паветамі Менскага ваяводзтва, на поўдні — зь Пінскім паветам Берасьцейскага ваяводзтва, на захадзе — з Гарадзенскім паветам Троцкага ваяводзтва[17].
- Наваградчына на старых мапах
-
Наваградзкае і Берасьцейскае ваяводзтвы, 1665 г.
-
Наваградзкае, Падляскае і Берасьцейскае ваяводзтвы, 1781 г.
-
Менскае і Наваградзкае ваяводзтвы, 1772 г.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Рэдагаваць
Ваяводзтва падзялялася на тры паветы: Наваградзкі, Ваўкавыскі, Слонімскі. Асобнай часткай Наваградзкага павету гістарычна выступала Слуцкае княства.
Назва | Цэнтар | Плошча, тыс. км² |
Староствы |
---|---|---|---|
Наваградзкі павет | Наваградак | 24,5 | Наваградзкае (гродавае) Клецкае |
Ваўкавыскі павет | Ваўкавыск | 4 | Ваўкавыскае (гродавае) Воўпенскае Жыліцкае Мсьцібаўскае Ялаўскае |
Слонімскі павет | Слонім | 8,5 | Слонімскае (гродавае) Зьдзітаўскае Сакалоўскае |
Ваяводзкі соймік праводзіўся ў Наваградку. У павятовых цэнтрах месьціліся падкаморскія, земскія і гродзкія суды, праходзілі павятовыя соймікі.
Наваградзкая, ваўкавыская і слонімская шляхта абірала шасьцёх паслоў на Вальны сойм Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, а таксама шасьцёх дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.
Ураднікі Рэдагаваць
- Асноўныя артыкулы: ваяводы наваградзкія і кашталяны наваградзкія
У Сэнаце Рэчы Паспалітай Наваградзкае ваяводзтва мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна. За ўвесь час свайго існаваньня ваяводзтва мела 30 ваяводаў і 19 кашталянаў[17].
Ваяводзкі мундзір складаўся з пунсовага кунтуша і чорнага жупана і адваротаў[18].
Заўвагі Рэдагаваць
- ^ Таксама Но́вагаро́дзкае ваяво́дзтва, Наўгаро́дзкае ваяво́дзтва (ст.-бел. Воеводство Новогродское, Новогородское, Новгородское; лац. Palatinatus Novogrodensis, польск. Województwo nowogródzkie)
- ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «бо сей Андрэй родам ліцьвін, сын Гердзенеў, літоўскага князя» (Цьвярскі летапіс 1306 году); «литвин родом» пра Даўмонта Пскоўскага («Пролог», напісаны ў Пскове ў канцы XIV ст.[4]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ а б Гайба М. Новагародскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 359.
- ^ Памятники дипломатических сношений Московского государства с Польско-Литовским государством. Т. 4. — М., 1912. С. 2, 773.
- ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 78.
- ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 200.
- ^ Русская историческая библиотека, издаваемая Археографической комиссией. Т. 2. — СПб, 1875. С. 656—657.
- ^ Малороссийское влияние на великорусскую церковную жизнь. Т. 1. — Казань, 1914. С. 31.
- ^ Русско-белорусские связи: сборник документов : 1570—1667 гг. — Минск, 1963. С. 108.
- ^ Русско-белорусские связи во второй половине XVII в. (1667—1686 гг.). Сборник документов. — Мн., 1972. С. 158—160.
- ^ Труды… Тульской Губернской Учетной Архивной Комиссии. Кн. 1. — Тула, 1915. С. 515.
- ^ Ališauskas V. Baltų religijos ir mitologijos reliktai Lietuvos Didžiojoje Kunigaikštystėje (XIV—XVIII a.). — Vilnius: Lietuvių katalikų mokslo akademija, 2016. P. 26.
- ^ Ališauskas V. Baltų religijos ir mitologijos reliktai Lietuvos Didžiojoje Kunigaikštystėje (XIV—XVIII a.). — Vilnius: Lietuvių katalikų mokslo akademija, 2016. P. 264.
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 1, т. 4. — Киев, 1871. С. 441.
- ^ Насевіч В. Тэрыторыя, адміністрацыйны падзел // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 39.
- ^ Гайба М. Навагрудскае ваяводства // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 257.
- ^ Гербы белорусских воеводств в Великом княжестве Литовском. HERALDICUM. Праверана 1 студзеня 2012 г.
- ^ Пякарскі А. Наваградскія гербы // «Спадчына» №5, 1993.
- ^ а б в Jelski A. Województwo nowogródzkie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 340.
- ^ а б Żmigrodzki J. Nowogródek i okolice. — Nowogródek, 1931.
- ^ Сагановіч Г. Невядомая вайна: 1654—1667. — Менск, 1995.
Літаратура Рэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9