Чэрыкаў

горад у Беларусі

Чэ́рыкаў — места ў Беларусі, на правым беразе Сажа. Адміністрацыйны цэнтар Чэрыкаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 8144 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 77 км на паўднёвы ўсход ад Магілёва, за 32 км ад чыгуначнай станцыі Крычаў; на скрыжаваньні аўтамабільных шляхоў Магілёў — Касьцюковічы, Бабруйск — Крычаў.

Чэрыкаў
лац. Čerykaŭ
Царква ў старой камяніцы
Царква ў старой камяніцы
Герб Чэрыкава Сьцяг Чэрыкава
Першыя згадкі: 1578
Магдэбурскае права: 1641
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Чэрыкаўскі
Плошча: 10,7 км²
Вышыня: 167 м н. у. м.
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 8144 чал.[1]
шчыльнасьць: 761,12 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2243
Паштовы індэкс: 213533
СААТА: 7256501000
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°34′0″ пн. ш. 31°22′0″ у. д. / 53.56667° пн. ш. 31.36667° у. д. / 53.56667; 31.36667Каардынаты: 53°34′0″ пн. ш. 31°22′0″ у. д. / 53.56667° пн. ш. 31.36667° у. д. / 53.56667; 31.36667
Чэрыкаў на мапе Беларусі ±
Чэрыкаў
Чэрыкаў
Чэрыкаў
Чэрыкаў
Чэрыкаў
Чэрыкаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Чэрыкаў — магдэбурскае места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XIX ст.

Існуе некалькі меркаваньняў пра паходжаньне тапоніму Чэрыкаў. Паводле першага зь іх, ён утварыўся ад словаў «чартала», «чарціць» і мае зьвязкі з прымітыўнымі працамі земляробства — «аратым»[2]. Другая вэрсія зьвязвае назву места з старажытнымі плямёнамі, якія абралі правы бераг ракі Сож для стаянак сваіх лодак — «чырыкаў».

Таксама існуе народнае паданьне, паводле якога на месцы сучаснага Чэрыкава рэзалі авечак каб аплаціць даніну татарам. Надалей адбылася наступная трансфармацыя назвы паселішча: «чырык авечак» — Чырыкавец — Чэрыкаў[3].

Гісторыя

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Гісторыя Чэрыкава

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Чэрыкаў датуецца 1460 годам[3]. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў ён увайшоў у склад Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва. У 1578 годзе мястэчка стала цэнтрам староства Магілёўскай эканоміі.

У пачатку XVII стагодзьдзя Чэрыкаў атрымаў статус места[4]. У 1641 годзе кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза надаў месту Магдэбурскае права[4] і герб: «у блакітным полі срэбны мур з трыма вежамі, у цэнтральнай — брама з збройным рыцарам зь дзідай у руцэ»[5].

У кастрычніку 1648 году казакі на чале з Крывашапкай занялі Чэрыкаў, адкуль рабілі набегі на шляхецкія маёнткі Амсьціслаўскага ваяводзтва. Неўзабаве казакоў разьбіў аддзел полацкай шляхты на чале з князем Лукомскім. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) места спустошылі маскоўскія захопнікі[4]. У 1678 годзе Чэрыкаў стаў цэнтрам воласьці (павету) Амсьціслаўскага ваяводзтва[4].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Герб, 1843 г.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Чэрыкаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1773 годзе Чэрыкаў зноў атрымаў статус места і стаў цэнтрам павету Амсьціслаўскай правінцыі (у 1796—1802 гадох — Беларускай, пазьней — Магілёўскай губэрні). У 1781 годзе расейскія ўлады даравалі яму новы герб. На 1787 год у месьце было 300 дамоў, дзеялі 2 царквы, працавала школа. У 1789 годзе адкрылася 2-клясная вучэльня. У канцы XVIII стагодзьдзя праз Чэрыкаў прайшоў тракт Магілёў — Чавусы — Крычаў — Амсьціслаў, у ХІХ стагодзьдзі — Маскоўска-Варшаўская шаша. У гэты час на Сажы існавалі тры прыстані; праводзіліся конныя кірмашы, працаваў цукровы завод. На 1811 год у месьце было 364 двары, на 1839 год працавалі 2 плісавыя, 1 палатняная, 1 гарбарная, 1 паташная і 2 медзеплавільныя мануфактуры. У пачатку 1840-х гадоў — 380 драўляных і 2 мураваныя будынкі, працавалі 39 крамаў, на 1848 год — 407 дымоў.

За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) Я. Жукоўскі сфармаваў у Чэрыкаве паўстанцкі аддзел, які пазьней злучыўся з Горацкім аддзелам Л. Зьвяждоўскага. На 1865 год у месьце было 15 мураваных (астрог, 2 адміністрацыйныя будынкі, паштовая станцыя, застаўны шашэйны дом, 9 крамаў і 2 жылыя дамы) і 566 драўляных будынкаў (царква, касьцёл, 4 малітоўныя школы, 54 крамы, мескі млын, 505 жылых дамоў). Плян складаўся з 4 пляцаў, 12 вуліцаў, 13 завулкаў, частка зь якіх была брукаванай. На 1880 год у Чэрыкаве было 564 будынкі. У 1904 годзе ў месьце працавалі 23 дробныя прадпрыемствы, 162 рамесьнікі, лякарня на 20 ложкаў. У 1913 годзе працавалі вінны завод, лесапільна-мукамольны завод, млыны.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Чэрыкаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Беліцкай воласьці Чэрыкаўскага павету атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[6]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Чэрыкаў увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Чэрыкаў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну Калінінскай, у 1927—1930 гадох Магілёўскай акругі, з 1938 году — у Магілёўскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 17 ліпеня 1941 да 1 кастрычніка 1943 году места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 1959—1962 і 1965—1966 гадох Чэрыкаў уваходзіў у склад Крычаўскага раёну, у 1962—1965 гадох — у склад Краснапольскага раёну. У 2002 годзе афіцыйна зацьвердзілі гістарычны мескі герб[7].

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XVII стагодзьдзе: 1649 год — 2 тыс. чал.[4]
  • XVIII стагодзьдзе: 1777 год — 906 чал.[8]; 1787 год — больш за 3 тыс. чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1811 год — 355 муж.[9]; 1861 год — 3877 чал.; 1880 год — 3853 чал.[10]; 1897 год — 5,2 тыс. чал.
  • XX стагодзьдзе: 1910 год — 6198 чал.[11]; 1939 год — 6,4 тыс. чал.; 1959 год — 4,9 тыс. чал.; 1965 год — 5 тыс. чал.[12]; 1970 год — 5,4 тыс. чал.; 1991 год — 8,3 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2002 год — 8,6 тыс. чал.[13]; 2006 год — 8,5 тыс. чал.; 2008 год — 8,5 тыс. чал.; 2015 год — 8184 чал.[14]; 2016 год — 8149 чал.[15]; 2017 год — 8165 чал.[16]; 2018 год — 8144 чал.[1]

Адукацыя

рэдагаваць

У Чэрыкаве працуюць 2 сярэднія, пачатковая, спартовая школы, школа мастацтваў.

Культура

рэдагаваць

Дзеюць дом культуры, гістарычна-краязнаўчы музэй, бібліятэкі.

Забудова

рэдагаваць

У сучасным пляне места галоўныя вуліцы зьяўляюцца працягам аўтамагістраляў. У цэнтры ўтварылася 3—5-павярховая забудова. У цэлым жа пераважаюць будынкі сядзібнага тыпу. Вядзецца будова 5-павярховых дамоў.

Вуліцы і пляцы

рэдагаваць
Афіцыйная назва Гістарычная назва Былыя назвы
Болдзіна вуліца Красная вуліца
Магілёўская вуліца
Камсамольская вуліца

Эканоміка

рэдагаваць

Прадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, лесанарыхтоўчай прамысловасьці.

Пералік прамысловых прадпрыемстваў Чэрыкава
  • ПУП «Камбінат каапэратыўнай прамысловасьці Чэрыкаўскага раённага спажывецкага таварыства»
  • ДУКДВП «Чэрыкаўскі дрэваапрацоўчы камбінат»
  • Чэрыкаўскі лесапункт ААТ «Магілёўлес»

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Інфраструктура

рэдагаваць

Дзее Чэрыкаўскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Працуе база юных турыстаў. Спыніцца можна ў мескай гасьцініцы[17].

Славутасьці

рэдагаваць

Геалягічнае агаленьне «Чэрыкаў» — помнік прыроды дзяржаўнага значэньня.

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 401.
  3. ^ а б История, Чериковский районный исполнительный комитет
  4. ^ а б в г д ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 748.
  5. ^ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 252.
  6. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  7. ^ Геральдика, Чериковский районный исполнительный комитет
  8. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 7. Кн. 3. — Менск, 2009. С. 334.
  9. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 7. Кн. 3. — Менск, 2009. С. 335.
  10. ^ Chmara A. Czeryków // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 850.
  11. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 7. Кн. 3. — Менск, 2009. С. 337.
  12. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 7. Кн. 3. — Менск, 2009. С. 339.
  13. ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 335.
  14. ^ Статистический бюллетень «Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа»
  15. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  16. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  17. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць