Белая (горад)
Белая (польск. Biała Podlaska) — места ў Польшчы, на рацэ Кросьне. Адміністрацыйны цэнтар павету і сельскай гміны Люблінскага ваяводзтва, мае правы павету. Знаходзіцца за 36 км ад беларуска-польскай граніцы, каля пагранічных пераходаў у Тэрэспалі і Карошчыне.
Белая лац. Biełaja | |||||
польск. Biała Podlaska | |||||
Замак Радзівілаў | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1522 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Прэзыдэнт места: | Дарыюш Стэфанюк | ||||
Плошча: | 49,46 км² | ||||
Вышыня: | 137 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 59 047 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1193,83 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 83 | ||||
Паштовы індэкс: | 21-500 | ||||
Нумарны знак: | LB | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°2′0″ пн. ш. 23°8′0″ у. д. / 52.03333° пн. ш. 23.13333° у. д.Каардынаты: 52°2′0″ пн. ш. 23°8′0″ у. д. / 52.03333° пн. ш. 23.13333° у. д. | ||||
Белая | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://bialapodlaska.pl/ |
Белая — магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Побач зь местам праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі барока аўстэрыя, замкавы комплекс Радзівілаў, кальвінскі збор, базылянская царква Раства Багародзіцы, комплекс кляштару рэфарматаў з касьцёлам Сьвятога Антонія і ратуша, помнікі архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзі. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Радзівілаў, помнік архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваны расейскімі ўладамі. У наш час у месьце працуе консульства Беларусі.
Назва
рэдагавацьТрадыцыйная гістарычная беларуская назва места — Белая. Дзеля адрозьненьня ад паселішчаў з такой жа назвай у іншых мясцовасьцяў часам насіла дадатковыя азначэньні — Белая Радзівілаўская[1] (паводле роду Радзівілаў, якія валодалі ёй да атрыманьня Магдэбурскага права) або Белая Літоўская[2][3].
Па Рыскай мірнай дамове 1921 году, у выніку якой Белая апынулася ў Польскай Рэспубліцы, атрымала ўдакладненьне Падляская — ад назвы ваяводзтва, у склад якога ўвайшла. У афіцыйных крыніцах сустракаюцца варыянты назвы Белая Падляска[4][5] і Бяла Падляска.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Белую як места датуецца 1522 годам[6]. Яе першымі ўладальнікамі былі Ільлінічы, а заснавальнікам лічыцца Пётар Янавіч Белы[7] — ваявода троцкі, гетман Вялікага Княства Літоўскага. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва. У 1569 годзе памёр апошні прадстаўнік роду Ільлінічаў Юры, які пакінуў асноўныя свае маёнткі (у тым ліку Белую) стрыечнаму брату Мікалаю Радзівілу «Сіротку». За Радзівіламі яна дасягнула вялікага росквіту. У канцы XVI ст. у месьце дзеялі царква і кальвінскі збор. У 1622 годзе сын Мікалая «Сіроткі» Аляксандар Людвік Радзівіл збудаваў тут замак. Пры замку існаваў зьвярынец, дзе ўтрымлівалася шмат розных ня толькі мясцовых, але і экзатычных жывёлаў.
У канцы XVI ст. у Белай, як і ў Слуцку, пачала працаваць кальвінская гімназія. 1 чэрвеня 1621 году места атрымала Магдэбурскае права[6], а таксама герб у чырвоным полі постаць Арханёла Міхала, па нагамі якога — забіты цмок[7]. У 1628 годзе Крыштап Цыбаровіч-Вільскі заснаваў Бельскую акадэмію, якая ад 1633 году існавала як філія Кракаўскай акадэміі.
У 1655—1660 гадох Белая значна пацярпела ад швэдаў і казакаў. Аднак дзякуючы наступнаму ўладальніку Міхалу Казімеру Радзівілу і ягонай жонцы Кацярыне Сабескай (сястра Яна Сабескага) места хутка аднавілася. У 1671—1678 гадох тут збудавалі касьцёл і кляштар рэфарматаў. У XVII стагодзьдзі места стала цэнтрам вытворчасьці сукна і фаянсу (фаянсавая мануфактура зьявілася ў 1738 годзе), пазьней — дрэваперапрацоўкі.
За часамі Вялікай Паўночнай вайны ў 1706 годзе Белую на загад Карла XII захапіла і спустошыла швэдзкае войска. У 1720 годзе Ганна Кацярына Радзівіл распачала будаваньне вежы і ўязной брамы, а таксама перабудавала палац у стылі ракако. У 1747—1749 гадох у Белай збудавалі царкву і манастыр базылянаў, дзе захоўваліся мошчы полацкага і віцебскага япіскапа Язафата Кунцэвіча.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Белая апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам павету Седлецкай губэрні. Гэта адарвала места ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. Апошні спадкаемца Белай Дамінік Радзівіл, палкоўнік войска Варшаўскага княства, памёр у Францыі 11 лістапада 1813 году. На 1827 год у месьце было 309 будынкаў, на 1858 год — 323, зь якіх 57 мураваных, на 1878 — 380[7].
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Белай ліцьвінамі: у 1829 годзе ў матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэтуту адзначыўся Hoppe Frdr. Guilielm., Bialla Lithuan[us][8].
У Бельскай мужчынскай гімназіі навучаўся пісьменьнік і публіцыст Юзэф Ігнацы Крашэўскі. У 1883 годзе расейскія ўлады разабралі палац Радзівілаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Белую занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
-
Рынак. М. Якімовіч, 1777 г.
-
Замак. К Странчынскі, 1840-я гг.
-
Замак. К Странчынскі, 1840-я гг.
-
Замак, 1855 г.
-
Замак, XIX ст.
-
Касьцёл і кляштар рэфарматаў, 1871 г.
-
Кальвінскі збор, 1872 г.
-
Капліца ў Голі, 1883 г.
Найноўшы час
рэдагавацьЗгодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Белая апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам павету Беластоцкага ваяводзтва. У гэты час тут паўстала фабрыка Raabego, меская электрастанцыя, а ў 1923—1939 гадох існавала Падляская фабрыка самалётаў (польск. Podlaska Wytwórnia Samolotów — PWS), зруйнаваная савецкімі войскамі па 17 верасьня 1939 году.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Белую занялі войскі Трэцяга Райху, па чым прыбылыя сюды ўкраінскія дзеячы пачалі гвалтоўную ўкраінізацыю мясцовага насельніцтва[9]. У 1940 годзе ў Белай пачаў працаваць аддзел Беларускага камітэту[10], які дамогся адкрыцьця ў шасьці валасьцёх беларускіх школаў, а таксама беларускай мовы ў мясцовых цэрквах[9]. У 1941 годзе мову жыхароў Белай і ваколіцаў дасьледаваў беларускіх лінгвіст Ян Станкевіч, які азначыў гэтую мову як беларускую: Як колькасьцю сваіх рысаў, так і важнасьцяй яна беларуская; адно пачынаючы км 10—15 на паўдня ад Белае Падляскае ўкраінскія рысы ў мове пераважаюць, але й тут ё ў мове ладне беларускіх асаблівасьцяў[11].
У 1944 годзе Белую занялі савецкія войскі, па чым яе зноў перадалі Польшчы. У 1975 годзе места стала цэнтрам ваяводзтва, што прывяло да ўзросту колькасьці яго жыхароў у два разы за 20 гадоў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1999 году Белая атрымала статус мескага павету Люблінскага ваяводзтва.
-
Замак, 1882 г.
-
Замак, 1883 г.
-
Замак, 16.10.1916 г.
-
Замкавая капліца, 1916 г.
-
Царква базылянаў па маскоўскай перабудове, да 1915 г.
-
Збор, 16.10.1916 г.
-
Брама збору, 16.10.1916 г.
-
Касьцёл рэфарматаў па маскоўскай перабудове, 1915—1918 гг.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 3386 чал.[7]; 1841 год — 3,5 тыс. чал.; 1858 год — 3756 чал., у тым ліку 2394 юдэяў[1]; 1878 год — 7112 чал.[1]; 1890 год — 1029 чал., зь іх 2080 каталікоў, 1013 праваслаўных, 6864 юдэяў, 65 лютэранаў, 7 іншай веры[12]; 1897 — 13,1 тыс. чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 13,0 тыс. чал.; 1931 год — 10,7 тыс. чал.; 1939 год — 19,3 тыс. чал.; 1946 год — 15,0 тыс. чал.; 1950 год — 13,3 тыс. чал.; 1955 год — 15,7 тыс. чал.; 1960 год — 20,1 тыс. чал.; 1965 год — 22,6 тыс. чал.; 1970 год — 26,5 тыс. чал.; 1975 год — 31,8 тыс. чал.; 1985 год — 47,0 тыс. чал.; 1995 год — 56,5 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 59,3 тыс. чал.; 2007 год — 57,8 тыс. чал.; 2009 год — 57,9 тыс. чал.
Адукацыя
рэдагавацьУ Белай працуюць філія Акадэміі фізычнага выхаваньня ў Варшаве, Дзяржаўная вышэйшая школа імя Папы Яна Паўла II, рамесны тэхнікум, 6 ліцэяў, 9 гімназіяў і 11 школ.
Культура
рэдагавацьДзеюць 8 бібліятэк, тэатар і 3 кінатэатры.
Спорт
рэдагавацьУ месьце ёсьць 4 стадыёны і 2 басэйны.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьУ Белай працуюць музэй Паўднёвага Падляшша, галерэі — Падляская Бельскага цэнтру культуры і аўтарская Януша Максімюка.
Славутасьці
рэдагаваць- Акадэмія (XIX ст.)
- Аўстэрыя (1777)
- Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагмэнты)
- Замкавы комплекс Радзівілаў (XVI—XVIII стагодзьдзі)
- Кальвінскі збор (1572; цяпер касьцёл Сьвятой Ганны)
- Касьцёл Сьвятога Антонія і кляштар рэфарматаў (XVII ст.)
- Могілкі: вайсковыя часоў 1-й сусьветнай вайны, каталіцкія з капліцай Сьвятога Роха, праваслаўныя, юдэйскія
- Ратуша (1835)
- Царква Раства Багародзіцы пры манастыры базылянаў (XVIII ст.)
- Чыгуначная станцыя (1920-я)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Манастыр базылянаў (XVIII ст.)
- Палац Радзівілаў (XVI—XVIII стагодзьдзі)
- Сынагога (XIX ст.)
Галерэя
рэдагаваць-
Замак Радзівілаў
-
Кальвінскі збор
-
Званіца пры зборы
-
Царква базылянаў
-
Касьцёл і кляштар рэфарматаў
-
Гістарычны Рынак
-
Акадэмія
-
Чыгуначная станцыя
Месты-сябры
рэдагавацьПералік местаў-сяброў Белай |
---|
Асобы
рэдагаваць- Станіслаў Мікалаеўскі (XVIII ст.) — прыдворны мастак Радзівілаў
- Геранім Флярыян Радзівіл (1715—1760) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, падчашы і харунжы вялікі літоўскі
- Дамінік Геранім Радзівіл (1786—1813) — вайсковы дзяяч Рэчы Паспалітай, палкоўнік войска Княства Варшаўскага і гвардыі Напалеона.
- Ядзьвіга Разьдзялоўская (1902—1992) — малярка
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Chlebowski B. Biała // Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 168
- ^ Gorczak B. Katalog rękopisów Archiwum x.x. Sanguszków w Sławucie. — Sławuta, 1902. S. 380.
- ^ Bałaban M. Dzieje Żydów w Krakowie i na Kazimierzu, 1304—1868: Historja Żydów w Krakowie i na Kazimierzu, 1304—1868. — Kraków, 1936. S. 764.
- ^ Атлас Рэспублікі Беларусь. Вучэбны дапаможнік для 9 класа агульнаадукацыйнай школы. Дапушчаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. — Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь, 2000. ISBN 985-6494-03-6. С. 4, 42.
- ^ Рэспубліка Беларусь. Палітыка-адміністрацыйная карта. Маштаб 1 : 400 000. 1999 г.
- ^ а б Пазднякоў В. Белая // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 306.
- ^ а б в г Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 116.
- ^ Die Matrikel der Albertus-Universität zu Königsberg i. Pr. 1544—1829. Bd. 2: Die Immatrikulationen von 1657—1829. — Leipzig, 1911/1912. S. 771.
- ^ а б Найдзюк Я., Касяк І. Беларусь учора і сяньня. — Менск: Навука і тэхніка, 1993.
- ^ Беларускі нацыяналізм: Даведнік. — Менск: Голас Краю, 2001.
- ^ Станкевіч Я. Этнографічныя й гісторычныя тэрыторыі й граніцы Беларусі. — Нью-Ёрк, 1953. С. 8—9.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Уладзімер Міхневіч, Белая Падляская, Беларуская служба Польскага радыё, 1 жніўня 2009 г.