Дольск
Дольск (укр. Дольськ) — вёска ва Ўкраіне, на рацэ Прыпяці. Цэнтар сельскай рады Камень-Кашырскага раёну Валынскай вобласьці. Насельніцтва на 2001 год — 791 чалавек. Знаходзіцца за 17 ад Любяшова, каля граніцы зь Беларусяй, на аўтамабільнай дарозе Р14.
Дольск лац. Dolsk | |
укр. Дольськ | |
Дата заснаваньня: | 1650 |
Краіна: | Украіна |
Вобласьць: | Валынская |
Раён: | Камень-Кашырскі |
Плошча: |
|
Вышыня: | 142 м н. у. м. |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | 3362 |
Паштовы індэкс: | 44232 |
КОАТУУ: | 0723184801 |
Нумарны знак: | AC, КС / 03 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°53′35″ пн. ш. 25°31′2″ у. д. / 51.89306° пн. ш. 25.51722° у. д.Каардынаты: 51°53′35″ пн. ш. 25°31′2″ у. д. / 51.89306° пн. ш. 25.51722° у. д. |
Дольск | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дольск або Стары Дольск — даўняе мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны, на захадзе Палесься), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Дольск упамінаецца ў XV ст. як мястэчка, цэнтар староства. У гэты час тут знаходзілася рэзыдэнцыя князёў Дольскіх, якія збудавалі ў паселішчы замак.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Дольск увайшоў у склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У XVII ст. празь мястэчка прайшоў гандлёвы тракт зь Літвы на Валынь і Падольле. Зь пераносам княскай рэзыдэнцыі ў Новы Дольск (Любяшоў), Стары Дольск пачаў занепадаць.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Стары Дольск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пінскім павеце Менскай губэрні. З 1843 году мястэчка знаходзілася ў валоданьні Палеалогаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дольск занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць20 лістапада 1917 году абвяшчалася Ўкраінская Народная Рэспубліка з прэтэнзіяй на Пінскі павет, у тым ліку на Дольск. 25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай гэтая тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Пінскі павет увайшоў у склад Беларускай ССР[1]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Дольск апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Пінскім павеце Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе ўлады СССР перадалі Дольск у склад УССР.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1881 год — 173 чал.[2]
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 791 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Дольску працуюць сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Царква Покрыва Багародзіцы
Страчананя спадчына
рэдагаваць- Замак (XV ст.)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 103.
Літаратура
рэдагаваць- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881.