Ісус Хрыстос

цэнтральная асоба хрысьціянства
(Перанакіравана з «Хрыстос»)

Ісу́с Хрысто́с ці Езу́с Хрысту́с (па-габрэйску: יֵשׁוּ, па-старажытнагрэцку: Ἰησοῦς Χριστός; паміж 7 і 2 да н. э.; Бэтлеем, Юдэйскае царства, Рымская імпэрыя — паміж 26 і 36 н. э.; Ерусалім, Юдэя, Рымская імпэрыя), яшчэ вядомы як Ісус Назарэйскі — цэнтральная асоба хрысьціянства, шанаваны большасьцю хрысьціян у якасьці ўвасабленьня Бога ў чалавеку. Акрамя гэтага зьяўляецца важнай асобай і ў некаторых іншых рэлігіях. Галоўнай крыніцай інфармацыі пра Хрыста і ягоныя вучэньні зьяўляюцца чатыры Эвангельлі. На погляд стваральнікаў нікейскага хрысьціянскага веравучэньня Хрыстос — другая асоба Тройцы, Бог Сын і чалавек, сумяшчаючы ў сябе прыроду боскую і чалавечую, поўнасьцю Бог і поўнасьцю чалавек, які прыйшоў выратаваць чалавецтва ад грахоў і прымірыць яго з Богам. Монафізыты прызнаюць толькі боскую прыроду Хрыста і не прызнаюць чалавечай.

Ісус
יֵשׁוּ
«Хрыстос нясе крыж», выява аўтарства Эль Грэка, XVI ст.
Род дзейнасьці прапаведнік, Мэсія
Дата нараджэньня не раней за 6 да н. э. і не пазьней за 4 да н. э.[1]
Месца нараджэньня Бэтлеем, Юдэйскае царства, Рымская імпэрыя
Дата сьмерці 7 красавіка 30 або 3 красавіка 33
Месца сьмерці Ерусалім, Юдэя, Рымская імпэрыя
Прычына сьмерці распяцце[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
  • невядома
Занятак прапаведнік, прарок, цясьляр, рабін, цудатворац, рэлігійны лідэр, знахар, мэсія, прапаведнік, настаўнік, заснавальнік рэлігіі, tektōn, pastor
Навуковая сфэра цясьлярства[d] і хрысьціянскае служэньне[d]
Месца працы
  • невядома
Сябра ў Троіца
Жанры прытча[d][3]
Бацька Бог Айцец
Маці Марыя

Артадаксальны юдаізм не прызнае Ісуса ані Прарокам, ані Мэсіяй. Яшчэ некаторыя іншыя рэлігіі шануюць яго па-свойму. Рэлігіязнаўцы і тэолягі, якія прытрымліваюцца пункту гледжаньня, што Ісус зьяўляецца рэальнай гістарычнай асобай, а ня мітам, сьцьвярджаюць што ён нарадзіўся ў пэрыяд прыблізна з 12 року да н. э. па 4 рок да н. э.[4], а памёр у пэрыяд з 26 року н. э. па 36 рок н. э.[5].

Асноўнымі крыніцамі інфармацыі пра жыцьцё Ісуса і ягоныя вучэньні зьяўляюцца чатыры ананімныя тэксты[6] — кананічныя Эвангельлі, тры зь якіх зьяўляюцца сынаптычнымі Эвангельлямі. Большасьць сучасных навукоўцаў пагаджаюцца, што Ісус гістарычна існаваў. Некаторыя біблейскія крытыкі лічаць, што некаторыя часткі Новага Запавету карысныя для вобразнага аднаўленьня жыцьця Ісуса, якая пацьвярджае, што Ісус быў габрэем, якога ўспрымалі як настаўніка і лекара, што ён хрысьціўся ў Яна Хрысьціцеля, і быў укрыжаваны ў Ерусаліме па загадзе рымскага пракуратара Юдэі Понтыюса Пілята[7], па абвінавачваньні ў падбухторваньні да мецяжу супраць Рымскай імпэрыі.

Нараўне з гэтымі некалькімі высновамі, акадэмічныя дэбаты працягваюцца адносна храналёгіі, асноўнай думкі пропаведзяў Ісуса, ягонага сацыяльнага становішча, культурнага асяродзьдзя і рэлігійнай арыентацыі. Навукоўцы вылучаюць канкуруючыя апісаньні Ісуса; як чаканага Мэсію, як лідэра апакаліптычнага руху, як вандроўнага мудраца, як харызматычнага лекара і як заснавальніка незалежнага рэлігійнага руху. Аб дзейнасьці Ісуса ў рымскай правінцыі Юдэя паведамляюць таксама нехрысьціянскія аўтары I—II стагодзьдзяў. Каталіцкая традыцыя на Беларусі выкарыстоўвае напісаньне Езус Хрыстус (ад лац. Iesus Christus).

У ісламе Ісус, які звычайна згадваецца як Іса, лічыцца адным з важных прарокаў Бога[8]. Для мусульманаў Ісус прыносіць Пісаньні й ёсьць дзіцяці бязгрэшнага засьнітку, але ня мае чароўных здольнасьцяў і не зьяўляецца ахвярай расьпяцьця. Пісаньні багаі амаль ніколі не спасылаецца на Ісуса як на Мэсію, але называе яго Боскай праявай[9].

Значэньне імя

рэдагаваць

Імя «Ісус» уяўляе сабой беларускае вымаўленьне грэцкага Ἰησοῦς (Iēsous), якое ў сваю чаргу зьяўляецца грэцкай формай жыдоўскага יהושע (Yehoshua) ці арамэйскага ישו (Yeshua), азначаючага «Гасподзь ратуе». У Каране імя Ісус падаецца як Іса (араб. عيسى‎).

Этымалёгія імя Ісуса ў кантэксьце Новага Запавета звычайна падаецца як «Гасподзь выратоўвае» ці «Яхвэ ёсьць выратаваньне». Імя Ісус шырока ўжывалася ў Юдэі падчас нараджэньня Ісуса. У I стагодзьдзі ад раства Хрыстова гісторык Ёсіф Флявіюс называе па меншай меры 20 розных людзей зь імем Ісус. Гэтае імя таксама выкарыстоўвалася за межамі Юдэі. У Новым Запавеце, паводле Лукі, анёл Гаўрыіл паведамляе Марыі, што тая павінна назваць свайго дзіцяці імём Ісус (Лк 1:26-33), але Матфэй паведамляе, гэтыя словы анёл сказаў Язэпу (Мц 1:21).

Слова «Хрыстос» не зьяўляецца імем у чыстым выглядзе, а ўяўляе сабой эпітэт — «Памазаньнік», ці «Мэсія». Яно пайшло з грэцкага Χριστός (Christós), якое зьяўляецца перакладам зь іўрыту משׁיח (Машы́ах) і з арамэйскага משיחא (Мэшы́ха). Эпітэт «Памазаньнік» выкарыстоўваўся ў дачыненьні да цароў ці сьвятароў. Пастанова першых на сталец і другіх на сьвятарства праводзілася ў Ізраілі праз ўрачыстае памазаньне ялеем.

Храналёгія

рэдагаваць
 
Галілея й Юдэя ў часы Ісуса

Большасьць навукоўцаў згодны, што Ісус быў габрэем з Галілеі, нарадзіўся прыкладна ў пачатку I стагодзьдзя й памёр паміж 30 і 36 рокамі н. э. у Юдэі[10][11]. Прафэсар Эмі-Джыл Левайн сьцьвярджае, што агульным навуковым кансэнсусам зьяўляецца тое, што Ісус быў сучасьнікам Яна Хрысьціцеля й быў укрыжаваны рымскім намесьнікам Понтыюсам Пілятам, які кіраваў Юдэяй ад імя рымскага імпэратара з 26 па 36 рокі н. э.[12] Большасьць навукоўцаў лічаць, што Ісус жыў у Галілеі й Юдэі й не прапаведаваў у іншых месцах[13].

У Эвангельлях ёсьць некалькі ключоў, якія тычацца року нараджэньня Ісуса. Гэтак Матфэй зьвязвае нараджэньне Ісуса з часамі валадараньня Ірада Вялікага (Мц 2:1), які памёр каля 4 року да н. э. Згодна з запісамі Лукі Ірад быў на стальцы незадоўга да нараджэньня Ісуса (Лк 1:5)[14], хоць гэтае ж Эвангельле таксама зьвязвае нараджэньне зь перапісам Квірыну, якое адбылася празь дзесяць гадоў[15]. Тамака ідзе гаворка аб тым, што Ісусу было каля трыццаці гадоў у пачатку свайго служэньня (Лк 3:3), што папярэднічала пачатку служэньня Яна, якое пачалося ў 15 рок панаваньня імпэратара Тыбэрыюса (Лк 3:1—2), то бок у 28 або 29 роке н. э. Шляхам супастаўленьня Эвангельляў з гістарычнымі дадзенымі й з выкарыстаньнем розных іншых мэтадаў, большасьць навукоўцаў прыйшлі да даты нараджэньня Ісуса паміж 6 і 4 рокамі да н. э.[16] Некаторыя прапануюць больш шырокі дыяпазон, ад 7 да 2 рокаў да н. э.

Рокі служэньня Ісуса былі ацэненыя з выкарыстаньнем розных падыходаў[17]. Адзін зь іх датычыцца спасылкі на Эвангельле паводле Лукі (3:1—2) й Дзеі Сьвятых Апосталаў (10:37-38) і датаў кіраваньня, якія добра вядомыя, каб вызначыць дату пачатку служэньня Ісуса каля 28 або 29 рокамі падчас валадараньня Тыбэрыюса[18]. Іншы падыход выкарыстоўвае заяву пра храм у Эвангельлі паводле Яна, дзе гаворыцца, што храму ў Ерусаліме было 46 рокаў ад пачатку ягонага будаўніцтва, калі Ісус пачаў сваі пропаведзі (Ян 2:13—20). Разам з тым вядома, што рэканструкцыя храма было распачата Ірадам на 18 роке ягонага кіраваньня, такім чынам можна ацаніць, што Ісус пачаў сваё служэньне каля 27 або 29 року. Яшчэ адзін спосаб выкарыстоўвае дату сьмерці Яна Хрысьціцеля й шлюб Ірада Анціпы зь Ірадыядай (Мц 14:4, Мк 6:18), заснаванай на працах Язэпа й Эвангельлях паводле Матфэя й Марка. Улічваючы, што большасьць навукоўцаў датуюць шлюб Ірада й Ірадыяду паміж 28 і 35 рокамі, гэта дае дату ў 28 або 29 рокі[17].

Шэраг падыходаў былі выкарыстаныя для ацэнкі року ўкрыжаваньня Ісуса. Большасьць навукоўцаў згодна, што ён памёр паміж 30 і 36 рокамі н. э. У Эвангельлях гаворыцца, што падзея адбылося падчас дзейнасьці Пілята, рымскага кіраўніка Юдэі з 26 па 36 рокі. У адпаведнасьці з шматлікія навукоўцам, укрыжаваньне адбылося да зьвяртаньня Паўла ў хрысьціянства й ацэньваецца прыкладна ў прамежку паміж 33 і 36 рокамі[19]. Астраномы з часоў Ісака Ньютана спрабавалі ацаніць дакладную дату ўкрыжаваньня на выснове аналізу руху Месяца й разьліку гістарычных датаў Вялікадня. Найбольш шырока распаўсюджаныя даты атрыманыя гэтым мэтадам ёсьць 7 красавіка 30 року й 3 красавіка 33 року.

Жыцьцеапісаньне

рэдагаваць

Нараджэньне

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Божае Нараджэньне
 
«Пахвала ад пастухоў», 17 стагодзьдзе

Божае Нараджэньне зьяўляецца прыкметнай падзеяй у Эвангельлі паводле Лукі. Яна ўключае ў сябе больш за 10% тэксту, што ў тры разы перавышае даўжыню апавяданьня пра Раство ў Эвангельлі паводле Матфэя. Лука апавядае ў асноўным да нараджэньня Ісуса й факусуе ўвагу на Марыі, у той час як Матфэй разглядае ў асноўным падзеі пасьля нараджэньня Ісуса й факусуе ўвагу па Язэпе. Пасьля сваёй заручыны з Марыяй, Язэп даведваецца, што Марыя цяжарная, але ў першым з трох сноў ён атрымлівае ад анёла загад не баяцца прыняць Марыю ў жонку, таму што ейнае дзіцяці было засьнітана ад Сьвятога Духа (Мц 1:19-20)[20].

Паводле тэкстаў Лукі й Матфэя, Ісус нарадзіўся, калі Язэп і Марыя, ягоная нявеста, знаходзіліся ў Бэтлееме. Туды бацькі Ісуса накіраваліся каб узяць удзел у перапісе Квірына. З-за таго, што ў горадзе не было вольных пакояў у гасьцёўні, народжанага Ісуса бацькі паклалі ў ясьлях (Лк 2:1-7). Абодва апавяданьні падтрымліваюць дактрыну пра беззаганны засьнітак, у якім Ісус быў засьнітаны цудоўным чынам ва ўлоньні маці Сьвятым Духам (Мц 2:1), калі ягоная маці была яшчэ нявіньніцай. Пасьля Нараджэньня Ісуса першымі зь людзей яму прыйшлі пакланіцца пастухі, які атрымалі паведамленьне аб гэтай падзеі зьявай анёла (Лк 2:22). Згодна з Эвангельлем паводле Матфэя, на небе была паказана цудоўная зорка, якая прывяла да немаўля Ісуса біблейскіх вешчуноў, якія прынесьлі падарункі да Ісуса, як таму, хто ў будучыні будзе Юдэйскім царом. Пасьля прадстаўленьня Ісуса ў храме, Язэп і Марыя вярнуліся дадому ў Назарэт[21][22]. Ірад Вялікі пазнае аб нараджэньні Ісуса й загадвае забіць усіх немаўлятаў у Бэтлееме. Але ў сьне Анёл папярэджвае аб гэтым Язэпа, і той разам зь сям’ёй бяжыць у Эгіпет (Мц 2:14), пасьля чаго ўсе разам вяртаюцца й селяцца ў Назарэце.

Паводле хрысьціянскага веравызнаньня, зьяўленьне Ісуса ёсьць выкананьне даўняга прароцтва пра Мэсію — Сына Боскага. Большасьць хрысьціянскіх канфэсіяў спавядае беззаганны засьнітак Хрыста (ад Сьвятога Духа) і лічыць звышнатуральным не адзін засьнітак, але й нараджэньне Ісуса, цалкам бязбольнае, пры якім не была парушаная цнатлівасьць Панны Марыі. Дата нараджэньня Ісуса Хрыста не зьяўляецца агульнапрынятай, але вызначаная прыкладна. Найранейшым звычайна называецца 12 рок да н. э., то бок рок мінаньня камэты Галея, якая, паводле некаторых меркаваньняў, магла быць г. зв. Бэтлеемскай зоркай) а самым позьнім лічыцца 4 рок да н. э., які адпавядае рок сьмерці Ірада Вялікага.

Абразаньне й Стрэчаньне

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Стрэчаньне
 
Стрэчаньне. Фрагмэнт з Маэсты працы Дучча. 1308—1311

Паводле Эвангельля Лукі, у адпаведнасьці са старазапаветнай традыцыяй, на восьмы дзень ад нараджэньня немаўляці абрэзалі й далі яму імя Ісус, як наказаў анёл яшчэ да ягонага засьнітку ва ўлоньні Марыі.

40-дзённым дзіцем Ісус быў прынесены бацькамі ў Ерусалімскі храм для правядзеньня абраду ахвярапрынашэньня дзьвюх галубак або двух галубіных птушанятаў, якія азначалі, што паводле закону Майсеевага кожны першынец-немаўля мужчынскага полу прысьвячаецца Госпаду (Лк 2:22-24). Панна Марыя, як Багародзіца, не была абавязаная да абраду ачышчэньня, бо была асьвечана Хрыстовымі Калядамі. Але яна, усё ж паводле прадпісаньня закону, прынесла ў ахвяру дзьвюх галубак (Лк 2:23-24). Насустрач выйшаў стары Сымон, які сустрэў Марыю й Язэпа з Ісусам на руках, зьвярнуўся да іх з прарочымі словамі. Сымон доўга чакаў сустрэчы са Збавіцелем, як яму было нарочана анёлам, і гэтая сустрэча нарэшце дала яму векавісты спакой.

Пасьля таго, як Сымон Богапрымец вымавіў блаславеньні, старая Ганна Прарочыца, што знаходзілася ля храму, таксама славіла Госпада й казала пра Яго ўсім, хто чакаў збавеньня ў Ерусаліме (Лк 2:38).

Дзяцінства і прафэсія

рэдагаваць

У Эвангельлях ад Лукі і ад Мацвея, дзяцінства Ісуса вызначаецца як горад Назарэт у Галілеі. Язэп згадваецца ў сувязі з апісаньнем дзяцінства Ісуса, у далейшым няма ніякіх згадак пра яго. У кнігах Новага Запавету: Эвангэльлі ад Мацьвея, Марка і Галатаў згадваюцца браты і сёстры Ісуса, але грэцкае слова «адэлфас», якое выкарыстоўваецца ў гэтых вершах, адначасова перакладаецца як брат ці сваяк.

У Лк. 2:41-52 апісваецца інцыдэнт зь дзяцінства Ісуса, калі ён быў знойдзены бацькамі ў храме, вучачы сьвятароў, пасьля таго, як Яго страцілі на шляху ў Назарэт. Пошукі ў Храме зьяўляюцца апошняй падзеяй з раньняга дзяцінства Ісуса і да хрышчэньня Ён ня згадваецца ні ў адным з кананічных Эвангельляў.

У Эвангельлі паводле Марка 6:3 Ісус названы «тэктон» (грэц. τέκτων), што, як правіла, разумеецца цесьляром. Мацьв. 13:55 кажа, што Ен быў сынам тэктона, што традыцыйна перакладаецца як «цясьляр», але гэта даволі абагульненае слова (ад таго ж кораня, што прыводзіць да «тэхнічны» і «тэхналёгія»), якое магло б ахопліваць стваральнікаў аб’ектаў з розных матэрыялаў, нават будаўнікоў.

Акрамя Новага Запавету, асацыяцыя прафэсіі Ісуса з дрэваапрацоўкай шмат разоў зьяўляецца ў традыцыйнай літаратуры першага і другога стагодзьдзяў. Яўсьцін Пакутнік (памер каля 165) піша, што Ісус рабіў ярма і плугі.

Хрышчэньне

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Хрышчэньне Гасподняе
 
Абраз «Хрышчэньне Гасподняе» з сюжэтамі спакушэньняў. Палех, XIX стагодзьдзе

Паводле Эвангельля, прыкладна ў 30-гадовым узросьце (Лк. 3:23) Ісус выйшаў на грамадзкае служэньне, якое пачаў з прыняцьця хрышчэньня ад Яна Хрысьціцеля на рацэ Ярдан.

Пасьля хросту (Марк у сваім Эвангельлі ставіць акцэнт, што гэта адбылося неадкладна пасьля хросту) Ісус Хрыстос пад кіраваньнем Духам выдаліўся ў пустэльню, каб у адзіноце, малітве і посьце падрыхтавацца да выкананьня місіі, зь якой прыйшоў на зямлю.

Цягам сарака дзён Ісус быў спакушаны д’яблам і нічога ня еў, а па сканчэньні гэтага тэрміну згаладаў. Тады да Ісуса прыступіў д’ябал і трыма спакушэньнямі паспрабаваў падбухторыць на грэх. Вытрымаўшы ўсе спакусы, Ісус пачаў свае пропаведзі і служэньне.

Пропаведзь

рэдагаваць
Асноўныя артыкулы: Дабравесьце, Нагорная казань і Цуды Хрыстовыя

Ісус выступіў з пропаведьдзю пра пакаяньне перад фактам набліжэньня Каралеўства нябеснага (Мц 4:13). Ён пачаў вучыць, што Сыну Божаму наканавана жорстка пакутаваць і памерці на крыжы, і што Ягоная ахвяра — ёсьць ежа, неабходная ўсім для жыцьця вечнага.

Акрамя таго, Хрыстос пацьвердзіў і пашырыў закон Майсея: патрабаваў ад усіх найперш усёю існасьцю сваёй любіць Бога (у пастаянным пакаяньні (Лк. 15:1—32, Лк. 18:10—14); пасьля любіць блізкіх сваіх (усіх людзей) як самога сябе (у дзеях літасьцівасьці (Мц. 25:31—46); і, урэшце, любіць сябе як стварэньне Боскае і Ягонае падабенства (шляхам прычасьця (Ян. 6:48—58). Пры гэтым не любіць сьвет і ўсё, што ёсьць у сьвеце (то бок занадта не прызвычайвацца да вартасьцяў матэрыяльнага сьвету) і «не баяцца тых, якія забіваюць цела ваша, а душы забіць ня могуць» (Мц. 10:28).

Нягледзячы на тое, што цэнтрам пропаведзі Хрыста быў Ерусалім, Ён даўжэй за ўсё з казаньнямі падарожнічаў па Галілеі, дзе Яго прымалі больш радасна. Таксама Ісус наведваў і Самарыю, Дзесяціградзьдзе, бываў у межах Ціра і Сідона.

Вакол Хрыста сабралася мноства прыхільнікаў, зь якіх Ён абраў сьпярша 12 бліжэйшых вучняў — апосталаў (Лк. 6:13-16), пасьля яшчэ 70 (Лк. 10:1-17) ужо менш набліжаных, якіх таксама называюць апосталамі. Некаторыя зь іх, зрэшты, неўзабаве пакінулы Хрыста (Ян. 6:66). Апостал Павал паведамляе, што на момант крыжовай сьмерці і ўваскрэсеньня Хрыста Ён меў болей за 500 пасьлядоўнікаў (1Кар. 15:6).

Сваё вучэньне Ісус падмацоўваў разнастайнымі дзівосамі і праслаўлёны як прарок і ацаляльнік невылечных хвароб. Ён уваскрашаў мёртвых, заспакойваў буру, пераўтвараў ваду ў віно, некалькімі хлябамі насычаў тысячы чалавек і шмат іншага.

У Эвангельлі паводле Яна зазначана, што Ісус 4 разы быў у Ерусаліме на штогадовым сьвяткаваньні Пасхі. З гэтага можна зрабіць выснову, што грамадзкае служэньне Хрыста працягвалася прыкладна тры з паловаю гады.

Рэлігійныя адносіны

рэдагаваць

Акрамя ўласных вучняў і пасьлядоўнікаў, габрэі ў часы Ісуса наогул не прынялі яго як Мэсію, як гэта робяць і на сёньня. Хрысьціянскія тэолягі, Сусьветныя саборы, рэфарматары й іншыя пісалі пра Ісуса на працягу стагодзьдзяў. Хрысьціянскія сэкты й раскольныя плыні часьцяком па-свайму вызначаюць або характарызуюць апісаньня Ісуса. Між тым, маніхэі, гностыкі, мусульмане, багаі й іншыя рэлігійныя плыні знайшлі бачные месцах для Ісуса ў сваіх рэлігійных поглядах[23][24][25].

Хрысьціянскае бачаньне

рэдагаваць
 
Ісус разам зь дзецьмі. Бэрнгард Плёкгорст

Хрысьціяне вераць, што Ісус зьяўляецца Сынам Божым, Сынам чалавечым, як ён сам сябе называў, паводле эвангелістаў, Ягнём міру, абяцаным Мэсіяй, грунтуючыся на розных прароцтвах Старога Запавету. З пункту гледжаньня хрысьціянскага багаслоўя, гэтыя прароцтвы кажуць пра час прыхода Мэсіі, пра ягоную місію, сьмерць і ўваскрэсеньне. Напрыклад, лічыцца што Быцьцё указвае на тое, што Мэсія прыйдзе да зьнішчэньня дзяржаўнасьці Юдэі (Быц 49:10), лічыцца таксама, што ў Дзеях Сьвятых Апосталаў указваецца дакладны час прыйсьця Хрыста, лічачы ад указу аб аднаўленьні Ерусаліму (Дз 9:25), а ў наступных двух вершах прадказваецца зруйнаваньне Ерусаліму й храму пасьля сьмерці Мэсіі. Кніга прарока Ісаі тлумачыцца як прароцтва аб Мэсіі, уключаючы нараджэньне ад Дзевы Марыі, пакутнай сьмерці й аб другім прышэсьці. Разьдзел 53 кнігі найбольш вядомы. Ён распавядае пра пакуты й сьмерць Мэсіі. Згодна з гэтым, у Новым Запавеце жыцьцё Ісуса Хрыста апісана як спаўненьне гэтых прароцтваў і прыводзяцца шматлікія цытаты зь іх як эвангелістамі, гэтак і самім Хрыстом.

Згодна з пастановай IV сусьветнага сабору, ува Хрысьце Бог зьяднаўся з чалавечай прыродай, то бок ува Хрысьце прызнаюцца дзьве прыроды (боская і чалавечая), але адна Асоба (Бог-Сын). Пры гэтым ані прырода Бога, ані прырода чалавечая ня зьведалі ніякага зьмяненьня, але засталіся па-ранейшаму паўнавартаснымі. Распусная звычайная чалавечая існасьць, уключаючы ў сябе дух, душу й цела, Хрыстос сваімі хрэснымі пакутамі аднавіў і вярнуў у спракаветны райскі стан, загоіў і абогатварыў, бясконца наблізіў да Бога. Хрыстос роўны Богу Айцу й Духу Сьвятому па Боскасьці й, пры гэтым, роўны ўсім людзям па чалавечай прыродзе.

Сам жа Хрыстос характарызаваў сябе так: «Я — і шлях, і праўда, і жыцьцё» (Ян. 14:6), а таксама — «альфа і амэга, пачатак і канец» (Ад. 1:8), хлеб нябесны, сьвет міру, пастыр добры, судзьдзя і іншымі тытуламі.

Юдэйскае бачаньне

рэдагаваць

Клясычныя тэксты рабінскага юдаізму адхіляюць любыя паняткі аб антрапаморфным Богу. Трактат Тааніт у Ерусалімскім Талмудзе прама гаворыць, што «калі чалавек прэтэндуе на тое, што ён Бог, то ён ілгун». Акрамя таго біблейскі верш: «Я першы й Я апошні, і акрамя Мяне няма Бога» (Іс 44:6) інтэрпрэтуецца наступным чынам: «Я першы, у мяне няма бацькі, Я апошні, у мяне няма брата, акрамя Мяне няма Бога, няма ў мяне сына…»

Юдаізм адхіляе ідэю, што Ісус ёсьць Бог, або асоба Тройцы, або пасярэднік Бога. Юдаізм таксама лічыць, што Ісус не зьяўляецца Мэсіяй, сьцьвярджаючы, што Ён ня выканаў мэсіянскіх прароцтваў запісаных у Танаху й не ўвасобіў асабістых якасьцяў Мэсіі. Згодна габрэйскай традыцыі, не было ніякіх прарокаў пасьля Малахіі, які пакінуў свае прароцтва каля 420 року да н. э.

Талмуд уключае ў сябе апавяданьні, якія некаторыя лічаць, што ў іх апавядаецца пра Ісуса, тым ня менш многія сучасныя тлумачы Талмуду разглядаюць гэтыя камэнтары хутчэй як узаемаадносіны паміж юдаізмам і хрысьціянствам, а не як камэнтары пра гістарычнага Ісуса.

Мішнэ Тора, аўтарытэтная праца па габрэйскаму закону, падае адзінадушныя меркаваньні габрэйскай абшчыны аб тым, што Ісус зьяўляецца «каменем перапоны», які прымушае «большасць краін сьвету памыляцца, каб служыць боскасьці, па-за межамі Бога».

Паводле меркаваньняў кансэрватыўнага юдаізму, габрэі якія вераць, што Ісус ёсьць Месія «перасёклі лінію й апынуліся па-за межамі габрэйскай абшчыны». Рэфармаваны юдаізм, ягоныя сучасныя прагрэсіўныя плыні, сьцьвярджаюць, што «для нас у габрэйскай суполцы кожны, хто сьцьвярджае, што Ісус зьяўляецца іх Збаўцам ўжо ня ёсьць габрэй і зьяўляецца адступнікам».

Ісламскае бачаньне

рэдагаваць
 
Мухамад вядзе Ісуса, Абрама й Майсея й іншых да малітвы. Сярэднявечная пэрсыдзкая мініятура

У ісламе Ісус (араб. عيسى‎, Іса) лічыцца Пасланцам Бога і Мэсіяй, які быў дасланы, каб весьці дзяцей Ізраіля з новым пісаньнем, Інджыл або Эвангельле. Ад мусульманаў патрабуецца вера ў Ісуса й усіх іншых пасланцаў Бога. Каран згадвае Ісуса 25 разоў, часьцей за іншыя імёны, нават Мухамада.

У Каране няма аніякай згадкі пра Язэпа, але ёсьць эпізод з Дабравешчаньнем Марыі Анёлам, што яна павінна нарадзіць Ісуса, застаючыся нявінніцай, цудоўная падзея, якая адбылася па волі Бога. Падрабязнасьці засьнітку Дзевы Марыі не абмяркоўваўся ў ходзе візыту Анёла, але ў іншых месцах у Каране гаворыцца (21:91 і 66:12), што Бог удыхнуў «Яго Духа» у Марыю. У ісламе Ісус названы «Духам Божым», таму што Ён нарадзіўся пад дзеяньнем Духу, але гэтая вера не ўключае ў сябе вучэньне пра Ягонае перадіснаваньне, як гэта ёсьць ў хрысьціянстве.

Ісусу ў ісламскай літаратуры дадзены шматлікія іншыя тытулы, найбольш распаўсюджанымі зь якіх зьяўляюцца аль-Масіх («Мэсія»). Ісус часам таксама называецца «Пячатка Прарокаў ізраільскіх» таму што паводле агульнамусульманскай веры, Ісус быў апошнім прарокам, пасланым Богам, каб накіроўваць дзяцей Ізраіля. Ісус разглядаецца ў ісламе як папярэднік Мухамада, і, на думку мусульманаў, прадказваваў прышэсьце апошняга. Для дапамогі ў Ягоныя служэньні габрэйскаму народу, Ісусу была дадзена магчымасьць тварыць цуды, але з дазволу Бога, а не па Ягонай уласнай уладзе.

Каран падкрэсьлівае, што Ісус быў сьмяротным чалавекам, Які, як і ўсе іншыя прарокі, быў абраны небам, каб распаўсюджваць пасланьне Бога. Ісламскія тэксты забараняюць аб’яднаньне партнэраў з Богам (Шырк), падкрэсьліваючы строгі панятак монатэізму. Лічыцца, што як і ўсе прарокі ў ісламе, Ісус быў мусульманінам, таму што Ён прапаведаваў, што Ягоныя пасьлядоўнікі павінны прыняць «прамы шлях», як загадаў Бог.

Іслам адхіляе хрысьціянскае меркаваньне, што Ісус быў увасобленым Богам ці сынам Бога, што Ён калі-небудзь быў укрыжаваны й уваскрос, як і тое, што Ён ніколі не выкупіў грахі чалавецтва. Каран кажа, што сам Ісус ніколі не прэтэндаваў на гэтыя рэчы; і, больш за тое, паказваецца, што Ісус будзе адмаўляць заявы аб сваёй Боскасьці на Страшэнным судзе, калі Бог будзе судзіць Яго. Паводле мусульманскай традыцыі лічыцца, што Ісус ня быў укрыжаваны, але замест гэтага Ён быў забраны Богам на нябёсы, пры гэтым разумеецца празь цялеснае ўзяцьце. Мусульмане вераць, што Ісус вернецца на зямлю падчас Суднага дню, каб аднавіць справядлівасьць.

У XIX стагодзьдзі Мірза Гулам Ахмад, заснавальнік руху Ахмадытаў, пісаў, што Ісус перажыў выпрабаваньне на крыжы. Па словах Ахмада Ісус пакінуў Палестыну пасьля сваей сьмерці й уваскрэшэньня й міграваў на ўсход, дасягнуўшы Індыі, каб у далейшым вучыць Эвангельлю.

Зьнешні выгляд

рэдагаваць
 
Уяўленьні этнічнай прыналежнасьці Ісуса знаходзяцца пад уплывам розных культурных умоваў

Самыя раньнія хрысьціянскія пісьменьнікі не апісвалі зьнешнасьць Ісуса Хрыста. Вядучы багаслоў II стагодзьдзя Ірэнэй Ліёнскі, цытуючы апостала Яна, гэтак выказаў ўяўленьне Айцоў Царквы пра ролю ўвасабленьня Хрыста:

  Слова Божае сталася целам… каб разбурыць сьмерць і ажывіў чалавека[26].  

Варта заўважыць, што рымскі філёзаф II стагодзьдзя Цэльс у сваім творы «Праўдзівае слова» сярод крытычных выказваньняў у адрас хрысьціянства бегла згадваў і пра зьнешнасьць Ісуса:

  З таго ў целе [Ісуса] быў дух божы, то яно павінна было б рэзка адрозьнівацца ад іншых ростам, прыгажосьцю, сілай, голасам, здольнасьцю уражваць або пераконваць; бо немагчыма, каб нешта, у чым заключана больш чароўнае, нічым не адрозьнівалася ад іншага; а між тым [цела Ісуса] нічым не адрозьнівалася ад іншых і, як кажуць, не вылучалася ростам, прыгажосьцю, складнасьцю.  

Бацька царкоўнай гісторыі Эўсэбіюс Кесарыйскі, на мяжы III—IV стагодзьдзяў, распавядаючы пра бачаную бронзавую статуі Хрыста, няўхвальна адклікаецца аб малюнках Хрыста й апосталаў:

  Я ж расказваў, што захаваліся выявы Паўла, Пятра й самога Хрыста, напісаныя фарбамі на дошках. Натуральна, што старажытныя прывыклі, асабліва не задумваючыся, па паганскім звычаі, шанаваць гэткім чынам сваіх выратавальнікаў.  

У IV стагодзьдзі хрысьціянства стала дзяржаўнай рэлігіяй Рымскай імпэрыі, ейная ідэалёгія зрушылася ў бок ад старазапаветнага канону, які апісвае Мэсію Хрыста, як таго, хто прыняў на сябе, у тым ліку вонкава, усё язвы чалавецтва, у бок праслаўленьня адухоўленага прыгожага ладу Збавіцеля. Зьявіліся творы з падрабязным апісаньнем аблічча Хрыста, у тым ліку датаваныя часам ягонага жыцьця, як то ліст Публіюса Лентула), якія рушылі як у рамках іканаграфічнай традыцыі.

У Бібліі

рэдагаваць

У Новым Запавеце многія ўспрымаюць Хрыста як звычайнага чалавека, вандроўніка, сына простага цесьляра: «ці не Язэпаў гэта сын?» (Лк 4:22). «Ці не цясьляр Ён, сын Марыі, брат Якава, Ёсіі, Юды й Сымона?» (Мк 6:3). «Юдэі сказалі Яму ў адказ: не за добры ўчынак хочам пабіць Цябе камянямі, але за блюзьнерства й за тое, што Ты, чалавек, робіш Сябе Богам» (Ян 10:33). «Таму Яго абвінавачваюць у блюзьнерстве за тое, што Ён назваў Сябе Сынам Божым» (Мк 14:61-62, Ян 10:33).

У Адкрыцьцях даецца апісаньне пераўтворанага ладу Хрыста: «Я ўбачыў падобнага на Сына Чалавечага, апрануты ў падыр і на грудзях апярэзанага залатым поясам. Галава ў Яго й валасы белыя, як белая воўна, як сьнег; і вочы ў Яго — як полымя вогненае… і аблічча ў Яго — як сонца, што зьзяе ў сіле сваёй» (Адкр 1:12—16). У Старым Запавеце, у прароцтве Ісаі пра будучыню Мэсіі, закліканым прыняць на сябе грахі чалавецтва й зьнявечыў гэтым, гаворыцца: «Няма ў Ім ні выгляду, ні велічы; і мы бачылі Яго, і не было ў Ім выгляду, які прыцягваў бы нас да Яго.» (Іс 53:2). Гэтыя словы цытаваў для апісаньня ня толькі зьнешнасьці, колькі сымбалічнага аблічча пакутуючага Ісуса Юстын Пакутнік у II стагодзьдзі.

У масавай культуры

рэдагаваць
  1. ^ https://archive.org/details/jesusrememberedc00jame
  2. ^ Pellegrino C. R. The Jesus Family Tomb
  3. ^ Сынаптычныя Эвангельлі
  4. ^ Когда и где родился Иисус // Руслан Хазарзар. Сын Человеческий. — М.:ПринТерра-Дизайн, 2004. — 560 с ISBN 5-98424-005-X
  5. ^ Вопрос о времени рождества и смерти Христа // В. В. Болотов. Собрание церковно-исторических трудов., т. 2, М. 2000.
  6. ^ Harris, Stephen L., Understanding the Bible. Palo Alto: Mayfield. 1985.
  7. ^ Dunn 2003. С. 339.
  8. ^ Houlden 2006. С. 184.
  9. ^ Cole, Juan (1982). «The Concept of Manifestation in the Bahá'í Writings». Bahá'í Studies 9 (1): 1-38.
  10. ^ Maier 1989. С. 124.
  11. ^ Köstenberger, Kellum & Quarles 2009. С. 114.
  12. ^ Levine 2006. С. 4.
  13. ^ Green, Joel B.; McKnight, Scot; Marshall, I. Howard (1992). Dictionary of Jesus and the Gospels. InterVarsity Press. p. 442. ISBN 978-0-8308-1777-1.
  14. ^ Maier 1989. С. 115–118.
  15. ^ Köstenberger, Kellum & Quarles 2009. С. 137–138.
  16. ^ Dunn 2003. С. 324.
  17. ^ а б Köstenberger, Kellum & Quarles 2009. С. 140.
  18. ^ Maier 1989. С. 113–129.
  19. ^ Köstenberger, Kellum & Quarles 2009. С. 77–79.
  20. ^ Talbert 2010. С. 29–30.
  21. ^ Marsh, Clive; Moyise, Steve (2006). Jesus and the Gospels. Clark International. p. 37. ISBN 978-0-567-04073-2.
  22. ^ Jeffrey, David L. (1992). A Dictionary of biblical tradition in English literature. Wm. B. Eerdmans Publishing. pp. 538—540. ISBN 978-0-85244-224-1.
  23. ^ Watson, Francis (2001). «The quest for the real Jesus». In Bockmuehl, Markus N. A. Cambridge companion to Jesus. Cambridge University Press. pp. 156—157. ISBN 978-0-521-79678-1.
  24. ^ Evans, C. Stephen (1996). The historical Christ and the Jesus of faith. Oxford University Press. p. v. ISBN 978-0-19-152042-6.
  25. ^ Delbert, Burkett (2010). The Blackwell Companion to Jesus. John Wiley & Sons. p. 1. ISBN 978-1-4443-5175-0.
  26. ^ Ириней Лионский, «Доказательство апостольской проповеди», 37

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць