Смаленскі павет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага

Смале́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Смаленск.

Смаленскі павет
лац. Smalenski paviet
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет[d]
Адміністрацыйны цэнтар Смаленск
Старосты Старосты смаленскія
Час існаваньня 16251667
Месцазнаходжаньне Смаленскага павету
Смаленскі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Месты: Белы, Дарагабуж, Ельня, Красны, Рослаў, Сярпейск.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Смаленск, да 1750 г.

У 1613 годзе Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводзтва ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала Маскоўская дзяржава пры складаньні Дэвулінскага замірэньня (1618 год)[1]. У 1625 годзе ўтварыліся Старадубскі і Смаленскі паветы, у склад апошняга ўвайшлі Смаленскі, Вельскі, Дарагабускі, Рослаўскі, Сярпейскі, Невельскі, Себескі і Краснагорскі «ўезды» (колішнія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Маскоўскай дзяржавы)[2].

У 1633 годзе з Смаленскага вылучыўся Невельскі павет, скасаваны аднак у 1634 годзе. Паводле ўмоваў Палянаўскага міру (1634 год), у складзе Маскоўскай дзяржавы апынулася Сярпейская воласьць. У 1638 годзе Невельская, Себеская і Краснагорская воласьці перайшлі да Полацкага ваяводзтва.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскія войскі захапілі Смаленшчыну. Згодна з Андрусаўскім замірэньнем (1667 год) тэрыторыя павету апынулася пад уладай Масквы. Аднак у Вялікім Княстве Літоўскім працягвалі існаваць намінальныя павятовыя пасады, смаленская шляхта-выгнанцы зьбіралася на павятовыя соймікі ў Вільні.

Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Смаленскага павету ліцьвінам (літвой): «многие люди Серпейского уезда, литва и русские, в розъезде» (1632 год)[3], «а из Смоленска были два литвины Мачионский да Островский» (1648 год)[4], «старец Манасия сказал: родом литвин[a], Смоленского уезду, государевы волости Ельни» (1674 год)[7], таксама пра смаленскіх баяраў Барадзіных — «…что было в поместье за литвином за Ондреем Бородиным» (Мажайская пісцовая кніга, 1626—1627 гады), тым часам сын Андрэя Ждан Барадзін значыўся сярод літвы дваровай у Мядыні (1550-я гады)[8]. У матрыкуле Інгальштацкага ўнівэрсытэту пад 1577 годам значыцца Eustachius Tissknowicz palatinides Smolienscensis Lituanus[9].

У 1734 годзе маскоўская гаспадыня Ганна Іванаўна выдала таемны загад «Аб шлюбах маларосаў(uk)», дзе азначыла смаленскае насельніцтва «замежнымі жыхарамі» (рас. «…с Смоляны и с поляки и з другими зарубежными жителями»). У 1764 годзе маскоўская гаспадыня Кацярына II дала наступнае заданьне датычна Смаленшчыны і іншых захопленых Расейскай імпэрыяй земляў[b]:

Гэтыя правінцыі, а таксама Смаленскую трэба найлягчэйшымі спосабамі прывесьці да таго, каб яны абмаскаліліся ["обрусели"] і перасталі б глядзець, як волкі да лесу.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
Сии провинции, также Смоленскую надлежит легчайшими способами привести к тому, чтоб они обрусели и перестали бы глядеть, как волки к лесу.

— Собственноручное наставление Екатерины ІІ князю Вяземскому при вступлении им в должность генерал-прокурора (февраль 1764 г.).

Выдадзены ў 1832 годзе расейскім літаратарам і перакладнікам Іванам Гур'янавым(ru) навучальны дапаможнік падаваў наступныя зьвесткі пра насельніцтва Смаленскай губэрні: «апроч расіянаў, частка літоўцаў»[10]. У 1846 годзе нямецкі гісторык прафэсар Дэрпцкага ўнівэрсытэту Фрыдрых Крузэ(ru) зазначаў[11]:

  Сапраўдныя літоўцы жывуць у былых Віленскім і Троцкім, Наваградзкім, Берасьцейскім Літоўскім, Менскім, Полацкім, Віцебскім, Амсьціслаўскім і Смаленскім ваяводзтвах.
Арыгінальны тэкст  (ням.)
«Die eigentlichen Lithauer wohnen im ehemaligen Palatinate Wilna und Troki, Nowogrodek, Brzest Litowsk, Minsk, Polozk, Witepsk, Mscislaw und Smolensk»
 

У 1860 годзе ўкраінскі этнограф Міхайла Леўчанка(uk) сьведчыў паводле ўласных назіраньняў, што «калі рухацца далей на поўнач [ад ракі Дзясны] праз Старадуб, Мглін да Рослава, вы паўсюль заўважыце адзін строй і адзіную гаворку — беларускую», адзначаючы пры тым наступныя асаблівасьці адзеньня: «шапка белая (яламок, мадзерка, мардзелка) лямцавая, у мужчыны, белая хустка (але не намітка) у жанчыны — гэта ліцьвіны або беларусы»[12]. Паводле дзёньніку Алены Скірмунт, часткова апублікаванага ў 1876 годзе пад назвай «3 жыцьця літвінкі, 1827—1874»: «Рослаў. Павінна быць Смаленская губэрня, адна з складных частак Вялікарасеі? О, не! Гэта наша Смаленскае ваяводзтва! Людзі такога ж самага тыпу, з той жа мовай і ўборамі. Праўда, сядзібы ў многім сталі больш брыдкія, хаця і зараз вялікія»[13]. Апроч таго, тоеснасьць жыхароў Смаленшчыны зь ліцьвінамі засьведчыў выдадзены ў 1865 годзе «Тлумачальны слоўнік жывой вялікарускай мовы» расейскага навукоўца і пісьменьніка Ўладзімера Даля[14]: «литвин нацокает, что и не разберешь его; поколе жив смолянин не нацокается»[15]. Паводле этнаграфічнага дасьледаваньня пачатку XX стагодзьдзя, жыхароў правабярэжжа ракі Ўгры (бярэ пачатак у вёсцы Бабічах за 25 км на паўднёвы ўсход ад Ельні) называлі «літвой»[c][17]. У 1924 годзе адзін з пачынальнікаў Беларускага нацыянальнага адраджэньня Вацлаў Ластоўскі пакінуў сьведчаньне, што беларусы на Смаленшчыне працягвалі называць сябе ліцьвінамі: «дагэтуль народ наш называе сябе Літвінамі (прыкладам, у Чарнігаўшчыне, ва ўсходняй Магілёўшчыне і Смаленшчыне[18].

Ураднікі

рэдагаваць

Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал.

Архітэктура

рэдагаваць

Драўляная

рэдагаваць

На тэрыторыі Смаленшчыны склалася даўняя традыцыя драўлянага дойлідзтва.

Мураваная

рэдагаваць

У XVII ст. у мураваную архітэктуру Смаленшчыны прыйшла стылістыка барока, у XVIII ст. — клясыцызму.

  1. ^ Ранейшыя сьведчаньні ўжываньня канструкцыі «родам ліцьвін (літоўка)»: «сіи Андрѣи бяше родомъ Литвинъ, сынъ Ерденевъ, Литовскаго князя»[5] (Траецкі летапіс пад 1289 годам); «литвин родом» (жывот Даўмонта Пскоўскага першай трэці XIV стагодзьдзя[6]); «родом литовка, а прозвище ей бысть литовское Августа» пра дачку вялікага князя літоўскага Гедзіміна (Ніканаўскі летапіс 1526—1530 гадоў, адкуль перайшло ў Ліцавы летапісны звод 1568—1576 гадоў)
  2. ^ Сборник Императорского Русского Исторического Общества. Т. 7: Бумаги Императрицы Екатерины II, хранящияся в Государственном Архиве Министерства Иностранных Дел. Ч.1 / Собраны и изданы, с Высочайшаго соизволения, по предначертанию Его Императорскаго Величества Государя Наследника Цесаревича, академиком Пекарским. — СПб.: Тип. Имп. Акад. наук, 1871. С. 348.
  3. ^ рас. «до сих пор еще левобережные приугорцы зовут заугорских Литвою»[16]
  1. ^ Пазднякоў В. Смаленскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 598.
  2. ^ Думин С. Гербы городов Смоленского воеводства Речи Посполитой // Вестник геральдиста. № 1 (4), 1991.
  3. ^ Акты Московского государства, изданные Императорской академией наук. Т. 1. — СПб., 1890. С. 400.
  4. ^ Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 3. — СПб., 1861. С. 12.
  5. ^ Троицкая летопись. Реконструкция текста. Изд. М. Д. Присёлков. — М. — Л., 1950. С. 344—345.
  6. ^ Лосева О. В. Жития русских святых в составе древнерусских Прологов XII — первой трети XV веков. — М., 2009. С. 199—201.
  7. ^ Материалы для истории раскола за первое время его существования. Т. 3, ч. 3. — М., 1878. С. 340.
  8. ^ Кром М. М. Меж Русью и Литвой. Пограничные земли в системе русско-литовских отношений конца XV-первой трети XVI в. — 2-е изд., испр. и доп. — М., 2010. С. 270.
  9. ^ Czaplewski P. Polacy na studyach w Ingolsztacie. Z rękopisów Uniwersytetu Monachijskiego. — Poznań, 1914. S. 24.
  10. ^ Гурьянов И. Г. Дитя-россиянин, или Новая географическая игра для детей, служащая им увеселением и наставлением к познанию Государства Российского. — М., 1832. С. 1.
  11. ^ Kruse F. Ur-Geschichte des Esthnischen Volksstammes und der Kaiserlich-Russischen Ostseeprovinzen Liv-, Esth- und Curland überhaupt, bis zur Einführung der christlichen Religion. — Moskau, 1846. S. 128.
  12. ^ Левченко М. Места жительства и метные названия русинов // Основа. № 1, 1861. С. 265.
  13. ^ Залескі Б. З жыцця літвінкі: з лістоў і нататак 1823—1874. — Менск: Выд-ва Вiктара Хурсiка, 2009. С. 186.
  14. ^ Станкевіч Я. Нарысы зь гісторыі Вялікалітвы-Беларусі. — Нью-Джэрзі, 1878. С. 37.
  15. ^ Даль В. И. Толковый словарь живого великорусского языка. Т. 2. — М., 1865. С. 1080.
  16. ^ Дурново Н. Диалектологическая карта Калужской губернии // Сборник отделения русского языка и словесности Императорской академии наук. Т. 76, № 1. — СПб., 1904. С. 24.
  17. ^ Чаропка В. Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. — Менск, 1995. С. 71.
  18. ^ Чаропка В. Гісторыя нашага імя: Гіст. даслед. — Менск, 1995. С. 72.
  19. ^ Ширяев С. Д. Этюды по истории архитектуры Смоленска и белорусской Смоленщины. — Смоленск, 1924.
  20. ^ Антон Астаповіч. Падняпроўскія цэрквы — прыгажосць магілёўскага барока, planetabelarus.by

Літаратура

рэдагаваць