Алесь Жлутка
Але́сь (Алякса́ндар) Анато́льевіч Жлу́тка (нар. 12 верасьня 1954, вёска Запольле Клічаўскага раёну Магілёўскай вобласьці) — беларускі мовазнавец і гісторык. Кандыдат філялягічных навук (1990). Ляўрэат узнагароды імя Льва Сапегі (2009).
Алесь Жлутка | |
Нарадзіўся |
12 верасьня 1954 (66 гадоў) Запольле[d], Бацэвіцкі сельсавет, Клічаўскі раён, Магілёўская вобласьць, БССР, СССР |
---|---|
Месца працы | Інстытут гісторыі НАН Беларусі і Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа |
Альма-матэр | Львоўскі ўнівэрсытэт |
Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] |
Скончыў Львоўскі ўнівэрсытэт (1983). Абараніў дысэртацыю па лацінскай паэзіі Беларусі эпохі Асьветніцтва. З 1996 старэйшы навуковы супрацоýнік Інстытуту гісторыі НАН Беларусі.
У ягоным перакладзе на беларускую мову друкаваліся паэзія Гарацыюса, байкі Эзопа і творы анакрэотыкаў.
Дасьледуе лацінамоўную літаратуру Беларусі, лацінамоўныя крыніцы з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, гісторыю раньняга хрысьціянства на беларускіх землях, беларускую анамастыку[1].
Падрыхтаваў да выданьня кнігу дакумэнтаў і сьведчаньняў «Міндаў — кароль Літовіі».
Кніжныя публікацыіРэдагаваць
- Міндаў, кароль Літовіі, у дакумэнтах і сьведчаньнях. Менск, 2005.
- Метадычныя рэкамендацыі да выдання лацінскіх дакументаў X—XІV ст. Мн., 2005.
- Лацінска-беларускі слоўнік актавай мовы Вялікага Княства Літоўскага XIII—XVIII ст. Мн., 2011.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Жлутка Аляксандр Анатольевіч // ВКЛ. Энцыкл. Т. 3. — Менск, 2010. С. 218
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — 690 с.: іл. ISBN 978-985-11-0487-7.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Алесь Жлутка, аўтары часопіса Наша Вера
- Выйшла кніга «Міндаў кароль Літовіі…» // Радыё Свабода, 16 лістапада 2005