Старадубскі павет

Стараду́бскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — места Старадуб.

Старадубскі павет
Smalensk. Смаленск (1720).jpg
Агульныя зьвесткі
Краіна Вялікае Княства Літоўскае
Статус павет Вялікага Княства Літоўскага
Адміністрацыйны цэнтар Старадуб
Старосты Старосты старадубскія
Час існаваньня 16181667
Месцазнаходжаньне Старадубскага павету
Старадубскі павет на мапе
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Месты: Дрокаў, Мглін, Пагар, Папова Гара, Почап, Сураж, Трубецк.

ГісторыяРэдагаваць

У 1613 годзе Вальны сойм аднавіў Смаленскае ваяводзтва ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, што вызнала Маскоўская дзяржава пры складаньні Дэвулінскага замірэньня (1618 год)[1]. У 1625 годзе ўтварыліся Смаленскі і Старадубскі павет, у склад апошняга ўвайшлі Старадубскі[2], Папоўгорскі[3], Почапскі і Трубчэўскі «ўезды» (колішнія адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі Маскоўскай дзяржавы).

У 1626 годзе прайшоў першы павятовы шляхецкі соймік. У 1646 годзе з Кіеўскага ваяводзтва ў склад павету перадалі Лоеўска-Любецкае староства.

У 1648 годзе тэрыторыю павету акупавалі казакі Б. Хмяльніцкага, мясцовая шляхта ўцякла на захад і атрымала назву «эгзулянты». Згодна з Андрусаўскім замірэньнем (1667 год) Севершчына апынулася пад уладай Маскоўскай дзяржавы.

Старадубская шляхтаРэдагаваць

У 1670 годзе дзеля надзяленьня зямлёй старадубскай шляхты вылучылі Госкае староства (з цэнтрам у Гожы) і Клейвы ў Гарадзенскім павеце, Пашырвінцкае староства ў Ковенскім павеце, Уцянскае староства ў Вількамірскім павеце. Ад 1777 году старадубская шляхта зьбіралася на соймікі ў Жыжморах у Троцкім павеце.

УраднікіРэдагаваць

Асноўны артыкул: Старосты старадубскія

Мясцовая шляхта абірала двух паслоў на Вальны сойм і двух дэпутатаў на Галоўны Трыбунал. Павятовы мундзір складаўся з «сапфіровага» кунтуша, залатых жупана і адваротаў.

На Гарадзенскім сойме 12 студзеня 1793 году дзеля павелічэньня колькасьці сэнатараў ад ВКЛ быў намінаваны кашталян старадубскі шляхам павышэньня да кашталянскай годнасьці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Ян Бізьпінк. Ён атрымаў прывілей 26 кастрычніка 1793 году, але ўжо ў сьнежні таго ж году новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспалітай скасавала старадубскую кашталянію. У выніку, кашталян старадубскі захаваў свой тытул, але ўжо ня меў сэнатарскіх паўнамоцтваў.

АрхітэктураРэдагаваць

ДраўлянаяРэдагаваць

МураванаяРэдагаваць

Глядзіце таксамаРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Пазднякоў В. Смаленскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 598.
  2. ^ ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 628.
  3. ^ Думин С. Гербы городов Смоленского воеводства Речи Посполитой // Вестник геральдиста. № 1 (4), 1991.

ЛітаратураРэдагаваць