Ганна Ягелонка
Ганна Ягелонка (польск. Anna Jagiellonka; 18 кастрычніка 1523, Кракаў — 9 верасьня 1596, Варшава) — каралева польская і вялікая княгіня літоўская (1576—1596), жонка Стэфана Баторыя.
Ганна Ягелонка польск. Anna Jagiellonka | |
![]() | |
Ганна Ягелонка. Марцін Кобэр, 1587 | |
![]() | |
1576 — 1586 | |
Вялікая княгіня літоўская | |
1576 — 1586 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | 18 кастрычніка 1523, Кракаў |
Памерла | 9 верасьня 1596, Варшава |
Каралеўскі дом | Ягелоны |
Дынастыя | Ягайлавічы (Гедзімінавічы) |
Муж | Стэфан Баторы |
Бацька | Жыгімонт Стары |
Маці | Бона Сфорца |
Подпіс |
|
БіяграфіяРэдагаваць
Дачка караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога і Боны Сфорца. Бацькі ня здолелі выдаць Ганну замуж (відаць, праз спэцыфічнае стаўленьне каралевы-маці да сваіх дзяцей[5]), як і наступны кароль і вялікі князь, ейны брат Жыгімонт Аўгуст (ён плянаваў выдаць Ганну за кагосьці з Габсбургаў, заходне-паморскіх князёў, швэдзкіх Вазаў).
У 1550—1560-я на шлюб з Ганнай прэтэндавалі дацкі прынц Магнус, курляндзкі герцаг Готард Кетлер, пфальцграф Рыхард Вітэльсбах.
ГаспадарстваРэдагаваць
Па сьмерці Жыгімонта Аўгуста (1572) зрабілася сымбалем ягелонскай манархіі і магла прэтэндаваць на сталец Рэчы Паспалітай. Рукі Ганны пачалі дамагацца францускі прынц Генрык Валезы і сын нямецкага імпэратара Эрнст, якія спадзяваліся такім чынам павялічыць свае шанцы заняць сталец Рэчы Паспалітай. Па абраньні каралём і вялікім князем Генрык Валезы, аднак, з Ганнай не ажаніўся і неўзабаве зьехаў у Францыю.
У час II бескаралеўя 13 сьнежня 1575 прыхільнікі Ягелонаў абвясьцілі Ганну каралевай, а 15 сьнежня 1575 ейным мужам вызначылі Стэфана Баторыя, які мусіў атрымаць сталец Рэчы Паспалітай (Ганна падтрымлівала яго абраньне[5]). 1 траўня 1576 адбыўся шлюб і ўрачыстая каранацыя Ганны і Стэфана.
Па сьмерці Стэфана Баторыя (1586) паводле закону мела права ўзначаліць Рэч Паспалітую, але ня здолела атрымаць уладу, у выніку чаго пачалося новае бескаралеўе. Прапанавала абраць на сталец швэдзкага каралевіча Жыгімонта, сына сваёй сястры Кацярыны, што неўзабаве і ажыцьцявілася.
ДзейнасьцьРэдагаваць
Не набыла палітычнай вагі ў дзяржаве і займалася ўладкаваньнем сваіх маёнткаў, мэцэнацтвам. У час панаваньня Жыгімонта Вазы (1587—1632) таксама не адыгрывала палітычнай ролі.
У 1581 атрымала ад мужа вена памерам 30 тыс. злотых, запісаных на маёнтках у Вялікім Княстве Літоўскім, у тым ліку Кобрынскую эканомію і Пружаны. Надала Магдэбурскае права і гербы Пружанам (6 траўня 1589), Кобрыню і Гарадцу (10 сьнежня 1589).
Фундавала ў Вялікім Княстве некалькі касьцёлаў (у 1590 — у Паланзе і Горждах, у 1596 — у Акмянах)[6].
ГалерэяРэдагаваць
- Іканаграфія каралевы і вялікай княгіні Ганны
Лукас Кранах, каля 1555
Марцін Кобэр, каля 1590
Фрагмэнт карціны Яна Матэйкі, 1869
З мужам. Ян Матэйка, 1875
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б в г Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119442078 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік
- ^ а б Ірына Масьляніцына, Мікола Багадзяж. Восеньская кветка Ягелонаў // «ЖЖ», люты 2009.
- ^ Ганна Ягелонка // ВКЛ. Энцыкл. Т. 3. — Менск, 2010. С. 154.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Ганна Ягелонка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў