XX стагодзьдзе
стагодзьдзе ад 1901 да 2000 рокаў
Галоўныя падзеі й тэндэнцыіРэдагаваць
ПалітыкаРэдагаваць
- Абуджэньне нацыянальнага руху ў розных краінах сьвету, змаганьне калёніяў вялікіх імпэрыяў за незалежнасьць, канец каляніяльнае эры.
- Пашырэньне ўльтралевых і ўльтраправых ідэялёгіяў, узьнікненьне таталітарных дзяржаваў.
- Першая і другая сусьветныя войны: упершыню войны ахопваюць цэлыя кантынэнты, у іх удзельнічаюць адразу ўсе буйнейшыя дзяржавы сьвету.
- Іншыя войны: Віетнамская вайна, араба-ізраільскі канфлікт.
- Глябалізацыя: утварэньне Лігі Нацыяў, ААН, Эўразьвязу, Сусьветнай гандлёвай арганізацыі.
Навука й тэхналёгіяРэдагаваць
- У фізыцы разьвіцьцё спэцыяльнай тэорыі адноснасьці, ядравай фізыкі, квантавай мэханікі.
- Новыя галіны ў матэматыцы: тэорыя імавернасьцяў, тэорыя альгарытмаў.
- Масавая вытворчасьць аўтамабіляў, вынаходніцтва самалёту.
- У паўсядзённы побыт уваходзяць разнастайныя электрычныя й электронныя прылады.
- Імклівае разьвіцьцё ўзбраеньняў, узьнікненьне ваеннай авіяцыі, зброі масавага зьнішчэньня (хімічнай, ядравай, біялягічнай).
- Узьнікненьне, хуткае разьвіцьцё й пашырэньне ЭВМ, пранікненьне інфармацыйных тэхналёгіяў ва ўсе сфэры жыцьця.
- Новыя сродкі масавай інфармацыі: радыё, тэлебачаньне, інтэрнэт; разьвіцьцё тэлефаніі, электронных сродкаў сувязі; стварэньне глябальнае інфармацыйнае прасторы.
КультураРэдагаваць
- Клясычныя філязофскія канцэпцыі ды традыцыйныя рэлігіі губляюць прыхільнікаў; пашырэньне марксізму, пазытывізму, узьнікненьне экзыстэнцыялізму, структуралізму і іншых нетрадыцыйных філязофскіх плыняў; папулярнасьць атэізму, акультызму.
- Дыялёг культураў, узаемапранікненьне эўрапейскіх і азіяцкіх традыцыяў.
- Вынайдзена кіно, патэфон.
- Мастацтва: стылі ар-нуво і ар-дэко; узьнікненьне й пашырэньне мадэрнізму (экспрэсіянізм, кубізм, сюррэалізм); канец стагодзьдзя — сытуацыя постмадэрну.
- Музыка: джаз, блюз, рок-н-рол, рок, мэтал, рэгі, рэп, сынці-поп, пост-рок.
- Узьнікненьне ды пашырэньне праз СМІ масавай культуры, эпоха шоў-бізнэсу; спробы мастацкага асэнсаваньня поп-культуры (поп-арт), пратэст супраць яе (прагрэсіў-рок, панк, грандж).
Славутыя людзіРэдагаваць
ПалітыкаРэдагаваць
НавукаРэдагаваць
ЭканомікаРэдагаваць
ФілязофіяРэдагаваць
РэлігіяРэдагаваць
Выяўленчае мастацтваРэдагаваць
ЛітаратураРэдагаваць
МузыкаРэдагаваць
Кіно й тэатарРэдагаваць
СпортРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
XX стагодзьдзе — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула пра гісторыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |