Вішнявецкія

вялікалітоўскі шляхецкі род
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вішнявецкі.

Вішняве́цкія, Карыбут-Вішнявецкія — княскі род гербу Карыбут.

Вішнявецкія
лац. Višniavieckija
Герб Карыбут
Краіна паходжаньня Вялікае Княства Літоўскае

Валодалі вялізнымі маёнткамі на тэрыторыі сучасных Украіны і Беларусі (у тым ліку з 1509 року — Брагінскім староствам[1]).

Паходжаньне

рэдагаваць

Сваё паходжаньне выводзілі ад князя ноўгарад-северскага Зьмітра Карыбута Альгердавіча, якога дасьледнікі атаясамліваюць зь Фёдарам Нясьвіцкім[2]. Ягоны ўнук, Міхал Збараскі (пам. па 1516), валодаў замкам Вішнявец у Крамянецкім павеце на Валыні (адсюль прозьвішча роду).

Тым часам праведзеныя генэтычныя вышукі паказваюць на зьвязак Вішнявецкіх з Рурыкавічамі. Апроч Вішнявецкіх, да Рурыкавічаў належаць Варанецкія, Збараскія і Нясьвіцкія. З усіх гэтых радоў да нашага часу дайшоў толькі род князёў Варанецкіх.

У XVI ст. падзяліліся на дзьве лініі: старэйшую (пайшла ад старосты прапойскага, чачэрскага і варнянскага князя Івана) і малодшую (пайшла ад старосты рэчыцкага князя Аляксандра). Першая лінія ў мужчынскім родзе згасла ў 1744 року, другая — у 1673 року[3].

Найбольш вядомыя з роду

рэдагаваць
  1. ^ Грыцкевіч А. Вішнявецкія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 459.
  2. ^ Грыцкевіч А. Вішнявецкія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 458.
  3. ^ Грыцкевіч А. Вішнявецкія // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 344.

Літаратура

рэдагаваць