Эдуард Сямёнавіч Ханок (18 красавіка 1940) — беларускі музыкант і кампазытар. Народны артыст Беларусі.

Эдуард Сямёнавіч Ханок
Дата нараджэньня 18 красавіка 1940 (83 гады)
Месца нараджэньня Казаская ССР
Грамадзянства Беларуская ССР
Месца вучобы
Прафэсія кампазытар
Жанры песьня
Узнагароды
Народны артыст Беларусі
Народны артыст Беларусі

Біяграфія рэдагаваць

Нарадзіўся 18 красавіка 1940 году ў Казахстане ў сям’і кадравага ваеннага. У дзяцінстве разам зь сям’ёй пераехаў жыць у горад Берасьце Беларускай ССР, дзе і скончыў сярэднюю школу[1].

У 1962 годзе Ханок скончыў дзяржаўную музычную вучэльню імя Глінкі ў Менску. Падчас навучаньня ў Менску па вечарах будучы кампазытар іграў у рэстарацыі «Нёман» (цяпер «Фрайдзіс» на пр. Незалежнасьці) і кватэраваў на вуліцы Фабрычнай у студэнта Ігара Кіені[2].

У 1969 годзе скончыў Маскоўскую кансэрваторыю імя Чайкоўскага (менавіта тут ва ўзросьце 20 год ён напісаў сваю першую песьню)[1]. З 1973 — чалец Саюза кампазытараў; з 2001 — заслужаны дзяяч культуры Аўтаномнай Рэспублікі Крым[3].

Жыве ў горадзе Раменскае пад Масквой зь лютага 2010 году (раней пражываў у Маскве)[2]. Мае беларускае і расейскае грамадзянствы[1]. З прапановы старшыні Народнай Партыі Расейскай Фэдэрацыі Генадзя Райкова балятаваўся ў Дзяржаўную Думу Расейскай Фэдэрацыі, але партыя не пераадолела 5-працэнтны бар’ер[1]. Мае дзьвюх дачок — Руслану (старэйшую), Сьвятлану (малодшую) і сына Аляксея. Жонка — Яўлалія Іванаўна Ханок — жыве ў Менску[2].

Творчасьць рэдагаваць

Працуе ў розных жанрах — вакальна-сымфанічным, камэрна-інструмэнтальным, камэрна-вакальным, але найбольш плённа — у песенным. Зь яго твораў фармаваліся рэпэртуары ансамбляў «Верасы», «Сябры», «Песьняры». Зьяўляецца аўтарам папулярных песьняў «Потолок ледяной», «То ли еще будет», «Малиновка», «Вы шуміце, бярозы», «Самурай», «Два поля», «Лягу, прилягу», «Я у бабушки живу», «Зима», «У леса на опушке», «Завіруха», «Жавраначка».

«Тэорыя хваляў» рэдагаваць

Пасьля адыходу ад кампазытарскай дзейнасьці Эдуард Ханок заняўся дасьледваньнем заканамернасьцяў савецкай эстрады і найноўшага расейскага шоў-бізнэсу. За гэты час ён распрацаваў так званую «тэорыю хваляў» альбо «тэорыю творчых хваляў», паводле якой кожны артыст перажывае максымум дзьве хвалі папулярнасьці, што займае ў яго ад 5 да 10 год, а затым працягвае трымацца на так званай «астаткавай хвалі»[4]. Свае дасьледчыя погляды кампазытар выклаў у кнізе «Пу-га-чев-щи-на» (1998), дзе на прыкладзе творчасьці савецкай і расейскай сьпявачкі Алы Пугачовай наглядна паказаў, якім чынам дзейнічае яго тэорыя[5]. Таксама, паводле словаў Эдуарда Ханка, ён разабраў па сваёй тэорыі больш за сто чалавек абсалютна розных прафэсіяў, адлюстроўваючы іх творчыя «хвалі» графічна[5]. У лік гэтых асобаў таксама ўвайшоў Уладзімер Мулявін, хваляграму якога Эдуард Ханок плянуе разьмясьціць у Віцебску[5].

Песьні, аўтары словаў і выканаўцы рэдагаваць

  • «Белый аист» (Анатоль Папярэчны) ВІА «Сябры», ВІА «Песьняры», Леў Лешчанка
  • «Верба» (Юры Рыбчынскі) ВІА «Самоцветы»
  • «Вы шуміце, бярозы» (Ніл Гілевіч) ВІА «Сябры»
  • «Горлица» (Сямён Кірсанаў) Уладзімер Макараў
  • «Давай поговорим» (Ільля Рэзьнік) Юры Багацікаў, Андрэй Міронаў, Эдуард Хіль
  • «Две минуты» (Д.Касьцюрын) Аіда Вядзішчава
  • «Днепряночка» (А.Діхцяр) Мікалай Кандрацюк
  • «Емеля» (Міхаіл Пляцкоўскі) Эдуард Хіль
  • «Есть на Волге город» (С.Астравой) Эдуард Хіль
  • «Журавли» (А.Досталь) Аіда Вядзішчава
  • «Зима» (С.Астравой) Леў Барашкоў, Рэнат Ібрагімаў, Эдуард Хіль
  • «Июнь Июльевич Август» (Н.Зіновьеў) Кацярына Сямёнава
  • «Качели» (В.Харытонаў) Леў Лешчанка
  • «Комсомольская площадь» (Яўген Далматаўскі) Тацяна Рузавіна і Сяргей Таюшаў, Эдуард Хіль
  • «Мне красивого не надо» (Міхаіл Таніч) ВК «Улыбка»
  • «Море по колено» (С.Палякоў) ВІА «Песьняры» і дзіцячы хор
  • «Музыка зимы» (Міхаіл Пляцкоўскі) ДХ ЦДДЖ, сол. І. Роднава
  • «Мы машины провожаем» (А.Діхцяр) Эдуард Хіль
  • «Одна буква» (С.Островой) Эдуард Хіль
  • «Ой, малина, ах, Марина» (С.Красікаў) Генадзь Каменны
  • «Песня лягушек» (С.Палякоў) ВІА «Песьняры»
  • «Разбуди меня, дождь» (Ю.Рыбчынскі) Эдуард Хіль
  • «Разговоры» (Г.Серабракоў) Вольга Варанец, Марыя Пахоменка
  • «Реченька туманная» (А.Папярэчны) Ганна Герман, Валянціна Талкунова, Марыя Пахоменка
  • «Служить России» (Ільля Рэзьнік) Акадэмічны ансамбль песьні
  • «Солнышко смеётся» (И.Векшагонава) Крыстына Арбакайтэ
  • «Спорит Вологда и спорит Кострома» (Ігар Шаферан) Генадзь Каменны, ВІА «Пламя»
  • «То ли ещё будет» («Песенка первоклассника») (Ігар Шаферан) Вольга Раждзественская, Ала Пугачова
  • «Ты возьми меня с собой» («Песенка про журавлика») (Ільля Рэзьнік) Ала Пугачова
  • «Частушки» (И.Ізмайлаўскі) Марыя Пахоменка
  • «Шуба» (Сямён Кірсанаў) Уладзімер Макараў
  • «Шуточная строевая» (В.Харытонаў) Уладзімер Макараў, Эдуард Хіль
  • «Я иду по дороге» (А.Пракофьев) Вольга Вардашава
  • «Я у бабушки живу» (И.Шаферан) ВІА «Верасы»
  • «Тик-Так ходики» (С.Харын) ВІА «Балаган Лімітэд»
  • Песьні да мультфільму «Квака-задавака» (1975 г., кінастудыя «Беларусьфільм»), тэксты песьняў С. Палякоў у выкананьні ВІА «Песьняры»
  • Песьні да мультфільму «Про кота, Васю и охотничью катавасию» (1981 г., кінастудыя «Беларусьфільм»), тэксты песьняў А.Вольскі ў выкананьні рок-групы «Сузор’е»

Узнагароды і званьні рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в г Эдуард Ханок (рас.) calend.ru Праверана 24 лютага 2011 г.
  2. ^ а б в Ольга УЛЕВИЧ (24 лютага 2011) Эдуард ХАНОК: «Я был самым богатым белорусским композитором» (рас.). Комсомольская правда в БелоруссииПраверана 24 лютага 2011 г.
  3. ^ Эдуард Семенович Ханок (рас.). peoples.ru. Праверана 24 лютага 2011 г.
  4. ^ «Пугачева и Галкин - два чмо». Эдуард Ханок критикует современный шоу-бизнес (рас.) ПОЛИТ.РУ Праверана 24 лютага 2011 г.
  5. ^ а б в Виктория АРОНОВА (12 красавіка 2010) Эдуард Ханок: «Пугачева мне еще спасибо скажет!» (рас.). Газета по-кивески. Праверана 24 лютага 2011 г.

Літаратура рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць