Майкл Томас Бас

Майкл То́мас Бас-малодшы (па-ангельску: Michael Thomas Bass, Jr.; 6 ліпеня 179929 красавіка 1884) — брытанскі півавар, чалец Палаты абшчынаў Вялікабрытаніі з 1847 па 1883 рокі.

Майкл Томас Бас
Michael Thomas Bass, Jr.
MT Bass statue.jpg
Помнік каля заснаванай Басам Цэнтральнай бібліятэкі Дэрбі
Род дзейнасьці півавар, чалец парлямэнту
Дата нараджэньня 6 ліпеня 1799
Месца нараджэньня Бэртан-апон-Трэнт
Дата сьмерці 29 красавіка 1884 (84 гады)
Грамадзянства Ангельшчына
Ангельшчына[d]
Занятак палітык і прадпрымальнік
Бацька Майкл Томас Бас
Маці Сара Госкінз
Дзеці Майкл Бас, Гамар Альфрэд Бас, Эмілі Фрэнсіс Эн Бас[1] і Эліс Джэйн Бас[1]

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Нарадзіўся 6 ліпеня 1799 року ў Бэртан-апон-Трэнце ў сям’і півавараў — уладальнікаў бровару Bass Brewery, заснаванага ў 1777. Маці Майкла, Сара Госкінс (Sarah Hoskins), была дачкой Абрагама Госкінса, вядомага ў Бэртане юрыста[2].

Бас скончыў школу граматы, пасьля вучыўся ў Нотынггэме. Ва ўзросьце 18 гадоў ён далучыўся да сямейнага бізнэсу, а ў 1827 узяў кантроль над кампаніяй. Да 1832-33 кампанія экспартавала 5000 бочак піва, што складала 40% выпуску таго року[3]. Пад кіраўніцтвам Баса вытворчасьць і продажы кампаніі расьлі; 340 000 бочак у 1860 року і каля мільёну ў канцы 1870-х. Да 1881 кампанія мела тры бровары.

Дзейнасьць у парлямэнцеРэдагаваць

Упершыню Бас быў абраны ў парлямэнт ад Дэрбі ў 1848 і працягваў абірацца да 1883 року[4]. У ягоным нэкралёгу ў «Brewers Journal» было пазначана, што ён быў болей вядомы ў Палаце абшчынаў за рэгулярныя наведваньні, чымся за подзьвігі ў красамоўі[5]. Ён выступаў у ролі адваката броварнай індустрыі, супраць законапраектаў, накіраваных на барацьбу з алькаголем.

Бас быў лібэралам, які падтрымліваў свабодны гандаль, нізкія падаткі і паляпшэньне ўзроўню жыцьця працоўнае клясы.

Бас быў вядомым мэцэнатам; аўтары ягоных нэкралёгаў абвяшчалі, што ягоныя ахвяраваньні агулам склалі 80 000[3], і ён зафундаваў для Дэрбі новую бібліятэку (заснаваную разам з музэем і мастацкай галерэяй Дэрбі), мастацкую школу і да т. п.[6].

Ўільям Гладстан прапаноўваў Басу пэрства, ад якога той адмовіўся, каб мець магчымасьць застацца ў Палаце абшчынаў[3].

Сям’яРэдагаваць

У 1835 Бас ажаніўся з Элізай Джэйн Ардэн (Eliza Jane Arden); яны мелі двух сыноў і дзьвюх дачок.

Старэйшы сын, Майкл Бас, пераняў кіраўніцтва кампаніяй і атрымаў пэрства. Другі сын, Гамар Альфрэд (Hamar Alfred Bass), быў абраны чальцом парлямэнту, але праз праблемы з азартнымі гульнямі быў адхінуты ад кіраўніцтва кампаніяй[3]. Дачка Эмілі выйшла замуж за сэра Ўільяма Плоўдэна, а Аліса — за Джорджа Чэтвуда і стала маці фэльдмаршала Філіпа Чэтвуда[7].

Крыніцы і заўвагіРэдагаваць

  1. ^ а б Lundy D. R. The Peerage
  2. ^ the Peerage.com
  3. ^ а б в г Oxford Dictionary of National Biography, «Michael Thomas Bass»
  4. ^ Leigh Rayment
  5. ^ Brewers Journal 15 May 1884 as cited in the Oxford Dictionary of National Biography «Michael Thomas Bass»
  6. ^ Derby Council «Michael Thomas Bass»(недаступная спасылка)
  7. ^ the Peerage.com

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Майкл Томас Бассховішча мультымэдыйных матэрыялаў