Бельскі павет (Гарадзенская губэрня)
Бельскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расейскай імпэрыі і Польшчы ў 19—20 ст.
Бельскі павет | |
Бельский уезд | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расейская імпэрыя |
Губэрня | Гарадзенская |
Статус | павет Расейскай імпэрыі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Бельск-Падляскі |
Дата ўтварэньня | 1808 |
Насельніцтва (1897) | 164,4 тыс. чал. |
Плошча | 3,6 тыс. км² км² |
Бельскі павет у складзе Гарадзенскай губэрні | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Утвораны ў ліпені 1808 году ў складзе Беластоцкай вобласьці. Цэнтар — Бельск-Падляскі. 3 1842 годзе ў Гарадзенскай губэрні. Плошча 3130,1 кв. вярсты, насельніцтва 164 441 чалавек (1897).
У Першую сусьветную вайну пад нямецкай акупацыяй. 3 1918 году ў складзе Польшчы, з 1919 году ў Беластоцкім ваяводзтве. Паводле Рыскай дамовы 1921 году застаўся ў Польшчы. 3ь верасьня 1939 году ў складзе БССР, y Беластоцкай вобласьці. 15.1.1940 павет скасаваны, на яго тэрыторыі ўтвораны Бельскі, Бранскі, Гайнаўскі, Кляшчэльскі, Сямяціцкі і Цехановецкі раёны. Паводле дамовы «Аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы» ад 16.8.1945 году тэрыторыя былога Бельскага павету перададзеная Польшчы.
Насельніцтва
рэдагавацьПаводле перапісу 1897 году насельніцтва павета складала 164,4 тысяч чалавек. Моўны склад насельніцтва: украінская — 39,1 %; польская — 34,9 %; габрэйская (ідыш і іўрыт) — 14,9 %; расейская — 5,9 %; беларуская — 4,9 %[1].
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьУ 1913 годзе ў павеце было 15 валасьцей:
- Аляксандраўская воласьць (цэнтар — в. Аляксандраўка),
- Алексінская воласьць (цэнтар — в. Алексін),
- Арлянская воласьць (цэнтар — м. Орля),
- Гарадзіская воласьць (цэнтар — с. Гарадзіск),
- Дубажынская воласьць (цэнтар — с. Дубажын),
- Кленіцкая воласьць (цэнтар — с. Кленікі),
- Лосінская воласьць (цэнтар — с. Лосінка),
- Малешаўская воласьць (цэнтар — с. Малешы),
- Наройская воласьць (цэнтар — с. Наройкі),
- Новабярозаўская воласьць (цэнтар — с. Новабярозава),
- Паўлаўская воласьць (цэнтар — в. Паўлы),
- Пасынкаўская воласьць (цэнтар — с. Пасынкі),
- Райская воласьць (цэнтар — в. Гацькі),
- Сямяціцкая воласьць (цэнтар — м. Сямяцічы),
- Шкурэцкая воласьць (цэнтар — в. Шкурэц)
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).