Рэспубліка Саха
Рэспу́бліка Саха́ (Яку́тыя) (па-якуцку: Саха Өрөспүүбүлүкэтэ, Саха Сирэ, па-расейску: Республика Саха (Якутия)[2]) — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі, разьмешчаны ў паўночна-ўсходняй Сыбіры. Найбольш вялікі суб’ект Расеі і найбуйнейшая адзінка адміністрацыйнага падзелу ў сьвеце. Колішнія назвы: Якуцкая АССР (1922—1990), Якуцкая-Саха ССР (1990—1991).
Рэспубліка Саха (Якутыя) | |
рас. Республика Саха (Якутия) якуцк. Саха Өрөспүүбүлүкэтэ | |
Сьцяг | |
Гімн | Гімн Рэспублікі Саха |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Расея |
Тып суб’екту фэдэрацыі | Рэспубліка |
Эканамічны раён | Далёкаўсходні |
Статус | рэспубліка |
Уваходзіць у | Далёкаўсходнюю фэдэральную акругу |
Сталіца | Якуцк |
Улучае | 34 раёны (улусы), 2 мескія акругі |
Найбольшы горад | Якуцк |
Іншыя буйныя гарады | Якуцк, Нерунгры |
Дата ўтварэньня | 27 красавіка 1922 (як Якуцкая АССР) 27 верасьня 1990 (як Якуцкая-Саха Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка) 1991 (як Рэспубліка Саха (Якутыя)) |
Прэзыдэнт | Айсэн Нікалаеў[d] |
Старшыня ўраду Старшыня Дзяржаўнага Сходу (Іл Тумэн) | Галіна Данчыкава Аляксандар Жыркоў |
Афіцыйныя мовы | расейская, якуцкая |
Насельніцтва (2014) | ▼954 803[1] (55-е месца) |
Шчыльнасьць | 0,31 чал./км² |
Нацыянальны склад | якуты, расейцы, эвенкі |
Плошча | 3 083 523 км² (1-е месца) |
Вышыня па-над узр. м. · найвышэйшы пункт | 3147 м |
Месцазнаходжаньне Рэспублікі Саха | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +10, +11, +12 |
Код ISO 3166-2 | RU-SA |
Код аўтам. нумароў | 14 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гісторыя
рэдагаваць5—28 верасьня 1990 году адбылася 2-я сэсія Вярхоўнага савету ЯАССР 12 скліканьня, якая па між іншых пытаньняў разгледзіла Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Якуцкай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі — Рэспублікі Саха ды аб разьмежаваньнях паўнамоцтваў паміж Я-СССР, РСФСР ды СССР па пытаньнях эканамічнага ды гаспадарчага будаўніцтва.
У сувязі з увядзеньнем у дзеяньне Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Я-СССР пастановай сэсіі вышэйшы орган дзяржаўнай улады рэспублікі быў перайменаваны ў Вярхоўны Савет Якуцкай-Саха Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі.
Былі наладжаныя сувязі зь Беларусьсю.
27 сьнежня 1991 году ў 10 гадзінаў раніцы ў Якуцкім музычным тэатры адкрылася ўрачыстае паседжаньне Вярхоўнага савету Якуцкай-Саха ССР, з нагоды ўступленьня на пасаду першага прэзыдэнта Міхіла Яфімавіча Нікалаева.
У сувязі са зваротам Прэзыдэнта Якуцкай-Саха ССР Вярхоўны Савет Я-СССР прыняў пастанову аб перайменаваньні Я-СССР у Рэспубліку Саха (Якутыя).
Насельніцтва
рэдагавацьНасельніцтва Якутыі на 2014 год складала 954 803 чал. Удзельная вага гарадзкога насельніцтва: 64,2%, шчыльнасьць насельніцтва: 0,3 чал./км². Такім чынам, шчыльнасьць насельніцтва ў Якутыі зьяўляецца самай нізкай сярод усіх суб’ектаў Расейскай Фэдэрацыі. Нацыянальны склад насельніцтва разнастайны. Асноўнымі этнічнымі супольнасьцямі зьяўляюцца якуты (45,54%) і расейцы (41,15%). Таксама ў рэспубліцы пражываюць украінцы (3,65%), беларусы (0,45%). Агулам, паводле перапісу насельніцтва ў 2002 г., у Якутыі пражываюць каля 127 розных народнасьцяў. 64,26% ад усяго насельніцтва зьяўляюцца гараджанамі, 35,74%, адпаведна, сельскім насельніцтвам. Гарадамі з найбольшай колькасьцю жыхароў зьяўляюцца Якуцк (235,6 тыс.), Нерунгры (69,1 тыс.), Мірны (34,4 тыс.), Ленск (26,2 тыс.) і Алдан (20,5 тыс.).
Якутыя падзяляецца на 11 гарадоў, 35 улусаў і асобную адміністратыўную адзінку Новасыбірскія астравы.
Цэнтры раёнаў
рэдагаваць- Белая Гара
- Алдан
- Чакурдах
- Амга
- Саскылах
- Ціксі
- Верхневілюйск
- Зыранка
- Батагай
- Вілюйск
- Бердзігесьцях
- Жыганск
- Сангар
- Ленск
- Ніжні Бесьцях
- Мірны
- Хану
- Намцы
- Нерунгры
- Чэрскі
- Нюрба
- Вусьць-Нэра
- Алянёк
- Алёкмінск
- Сярэднекалымск
- Сунтар
- Ытык-Кюёль
- Хандыга
- Барагонцы
- Вусьць-Мая
- Дэпутацкі
- Пакроўск
- Чурапча
- Батагай-Алыта
Некаторыя гарады
рэдагавацьНекаторыя астравы
рэдагаваць- Вялікі Бегічаў
- Зямля Бунге
- Фадзееўскі (паўвостраў)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.gks.ru/free_doc/new_site/population/demo/Popul2014.xls
- ^ Саха Сірэ — Якуцкая зямля, звычайна перакладаецца як Якутыя.
Літаратура
рэдагаваць- Зверев Е. В Белоруссию — с любовью. И оттуда так же. // Молодежь Якутии. Якутск. 29 августа 1991. С 6.
- Якутия: хроника, факты, события. Часть 3. 1954—1990 гг. Якутск. 2006. С. 404
- Якутия: хроника, факты, события. Книга четвертая. Часть 1. 1990—1996 гг. Якутск. 2007. С. 31, 85—87.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (рас.), (анг.), (якуцк.)
- Якуція: народ, якому ўдалося зноў стаць большасцю на ўласнай зямлі // Наша ніва