Панама

краіна ў Цэнтральнай Амэрыцы

Пана́ма (па-гішпанску: Panamá, вымаўл. [panaˈma]; афіцыйна — Рэспу́бліка Пана́ма, па-гішпанску: República de Panamá, вымаўл. [reˈpuβlika ðe panaˈma]) — краіна ў Цэнтральнай Амэрыцы на Панамскім перашыйку паміж Карыбскім морам і Ціхім акіянам. Мяжуе з Коста-Рыкай на захадзе і Калюмбіяй на ўсходзе. Плошча Панамы складае 75,5 тыс. км². Сталіцай зьяўляецца горад Панама.

Панама
гішп. República de Panama
Сьцяг Панамы Герб Панамы
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Pro Mundi Beneficio («На карысьць сьвету»)
Дзяржаўны гімн: «Himno Istmeño»
Месцазнаходжаньне Панамы
Афіцыйная мова гішпанская
Сталіца Панама
Найбуйнейшы горад Панама
Форма кіраваньня
Прэзыдэнт
Віцэ-прэзыдэнт
рэспубліка
Хуан Карляс Варэля
Ізабэль Сэн Малё
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
118-е месца ў сьвеце
75 517 км²
2,9%
Насельніцтва
 • агульнае (2012)
 • шчыльнасьць
133-е месца ў сьвеце
3 595 490
47,6 чал/км²
СУП
 • агульны (2012)
 • на душу насельніцтва
105-е месца ў сьвеце
$55,124 млрд
$15 082
Валюта бальбоа, даляр ЗША (PAB, USD)
Незалежнасьць
ад Калюмбіі
3 лістапада 1903
Аўтамабільны знак PA
Дамэн верхняга ўзроўню .pa
Тэлефонны код +507
Мапа Панамы
Мапа Панамы

Насельніцтва на 2005 год складала 3232 тыс. чалавек (расавая прыналежнасьць: мэтысы — 70%, нэгры, мулаты і самба — 14%, белыя — 10%, індзейцы — 6 %). Распаўсюджаныя мовы: гішпанская (дзяржаўная), ангельская.

Рэльеф: прыбярэжныя раўніны і горная ўнутраная частка краіны, на ўсходзе і паўночным захадзе знаходзяцца трапічныя вільготныя лясы.

Прэзыдэнт — Хуан Карляс Варэля, віцэ-прэзыдэнт — Ізабэль Сэн Малё; палітычная сыстэма — дэмакратычная рэспубліка.

Панама экспартуе бананы, цукар, крэвэткі, медзь, прадукты нафтаперапрацоўкі.

Гісторыя

рэдагаваць

У 1983—1989 гадах кіраўніком дзяржавы быў Мануэль Нар’ега.