Трое з Прастаквашына
«Трое з Прастаква́шына» (па-расейску: Трое из Простоквашино) — савецкі маляваны мультфільм, першы з сэрыі «Трое з Прастаква́шына» (працяг — мультфільмы «Канікулы ў Прастаквашыне» і «Зіма ў Прастаквашыне», а пазьней таксама «Вясна ў Прастаквашыне» і мультсэрыял «Прастаквашына»). Створаны паводле аповесьці Эдуарда Ўсьпенскага «Дзядзька Фёдар, сабака і кот».
Трое з Прастаквашына | |
Трое из Простоквашино | |
Тып мультфільму | анімацыйны фільм |
---|---|
Жанр | сямейны фільм |
Рэжысэр | Уладзімер Папоў |
Аўтар сцэнару | Эдуард Усьпенскі |
Ролі агучвалі | Алег Табакоў, Валянціна Талызіна, Марыя Вінаградава, Барыс Новікаў, Леў Дураў, Герман Качын, Зінаіда Нарышкіна |
Кампазытар | Яўген Крылатаў |
Аніматары | Марына Васканьянц, Эльвіра Маслава, Галіна Зяброва, Рэната Міранкова, Сяргей Маракасаў, Д. Анпілаў |
Апэратар | Кабул Расулаў |
Студыя | Союзмультфильм |
Краіна | СССР |
Працягласьць | 18 хвілін |
Прэм’ера | 1978 |
Наступны | Канікулы ў Прастаквашыне |
«Трое з Прастаквашына» зьяўляецца першым фільмам (першапачаткова трылёгіі) пра гарадзкога хлопчыка па мянушцы Дзядзька Фёдар, бясхатняга ката́ Матроскіна, сабаку Шарыка і іншых, якія з розных прычынаў сталі жыць у вёсцы Прастаквашыне.
Сюжэт
рэдагавацьДзядзька Фёдар, вельмі самастойны гарадзкі хлопчык, пакідае бацькоўскі дом з сваім новым гадаванцам і сябрам — гаспадарным катом Матроскіным. Сябры прыходзяць у вёску Прастаквашына, дзе знаёмяцца зь мясцовым сабакам Шарыкам, які ім паказаў свабодную хату. У той самы дзень яны знаёмяцца зь вясковым паштальёнам Печкіным, які адразу ж прапанаваў ім падпіску на газэты й часопісы. Матроскін угаворвае сяброў завесьці карову, а паколькі грошаў яны ня мелі, сябры пайшлі шукаць скарб. Вярнуўшыся з знойдзеным скарбам, сябры адбіраюць у паштальёна Печкіна галчанё, якога той зьбіраўся аддаць на досьледы. Галчанё прыжылося ў хаце і нават вывучылася гаварыць фразу «Хто там?», стаўшы, такім чынам, замест вартаўніка.
Бацькі Дзядзькі Фёдара, высьветліўшы прычыну сыходу сына з дому, даюць нататку ў газэце пра прапажу хлопчыка. Пра гэта даведваецца паштальён Печкін, які паведамляе бацькам пра месцазнаходжаньне хлопчыка ў абмен за ўзнагароду — ровар. Бацькі, даведаўшыся, дзе знаходзіцца хлопчык, адразу ж выяжджаюць за ім у вёску. Але напярэдадні Дзядзька Фёдар захварэў і на момант сустрэчы з бацькамі ляжаў з высокай тэмпэратурай і ня спаў. Ня спалі і Шарык з Матроскіным. Печкін абвінаваціў гадаванцаў у зьдзеку над хлопчыкам, але даволі хутка памірыўся зь імі. На наступны дзень бацькі забіраюць хлопчыка ў горад, а Матроскін і Шарык вырашаюць застацца, параіўшы Дзядзьку Фёдару прыяжджаць да іх на вакацыі і па выходных.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьТрое з Прастаквашына — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў