Сусьветная фэдэрацыя вышынных вежаў

Сусьве́тная фэдэра́цыя вышы́нных ве́жаў, СФВВ (па-ангельску: World Federation of Great Towers, WFGT) — асацыяцыя вышынных вежаў і хмарачосаў сьвету. Заснаваная ў 1989. Штаб-кватэра знаходзіцца на агляднай пляцоўцы мэльбурнскіх вежаў Рыялта.

Найвышэйшы будынак СФВВ — Сі-Эн Таўэр у канадзкім Таронта (533 м)
Найніжэйшы будынак СФВВ — Новы мост (95 м) у славацкай Браціславе

Ключавым крытэрам для ўлучэньня будынку ў WFGT зьяўляецца наяўнасьць высотнай агляднай пляцоўкі. Па стане на 2011 рок улучае 32 пабудовы.

Сьпіс аб’ектаў паводле вышыні рэдагаваць

Нумар Назва Места Краіна Пабудаваны Вышыня, м
1 Сі-Эн Таўэр Таронта   Канада 1976 553
2 Астанкінская тэлевежа Масква   Расея 1967 540
3 Усходняя жамчужына Шанхай   Кітай 1995 468
4 Джон Гэнкак Цэнатр Чыкага   ЗША 1969 457
5 Эмпайр-Стэйт-Білдынг Нью-Ёрк   ЗША 1931 448
8 Мэнара Куала-Лумпур Куала Лумпур   Малайзія 1995 421
9 Тэлевежа Цэнтральнага тэлебачаньня Кітая Пэкін   Кітай 1992 405
10 Ташкенцкая тэлевежа Ташкент   Узбэкістан 1985 375
11 Бэрлінская тэлевежа Бэрлін   Нямеччына 1969 368
12 Цяньдзыньская радыётэлевізыйная вежа Цяньдзынь   Кітай 1991 368
13 Тэлевежа Макао Макао   Макао, Кітай 2001 338
14 Лонь Та Харбін   Кітай 2000 336
15 Такійская тэлевежа Токіё   Японія 1958 333
16 Скай Таўэр Оклэнд   Новая Зэляндыя 1997 328
17 Эйфэлева вежа Парыж   Францыя 1889 324
18 Q1 Tower Голд-Кост   Аўстралія 2005 322,5
19 Сыднэйская тэлевежа Сыднэй   Аўстралія 1981 304
20 Кульсэроля Барсэлёна   Гішпанія 1992 288
21 Дунайская вежа Вена   Аўстрыя 1964 252
22 Эн Сэульская вежа Сэул   Рэспубліка Карэя 1975 239,7
23 Цыньдайская тэлевежа Цыньдао   Кітай 1994 232
24 Жыжкаўская тэлевежа Прага   Чэхія 1992 216
25 Тэлевежа Калгары Калгары   Канада 1968 191
26 Каірская тэлевежа Каір   Эгіпет 1961 187
27 Эўрамачта Ратэрдам   Нідэрлянды 1960 185
28 Space Needle Сіетл   ЗША 1962 184
29 Torre Latinoamericana Мэхіка   Мэксыка Мэксыка 1956 182
30 Алімпійскі стадыён Манрэаль   Канада 1976 175
31 Spinnaker Tower Портсмут   Вялікабрытанія 2005 170
32 Блэкпулская тэлевежа Блэкпул   Вялікабрытанія 1894 158
33 Новы мост Браціслава   Славаччына 1972 95

Глядзіце таксама рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць