Бэнэды́кт XVI (сьвецкае імя Ёзэф Алёіз Ратцынґер, па-нямецку: Joseph Alois Ratzinger; 16 красавіка 1927 году, Марктль-ам-Ін, Баварыя, Нямеччына31 сьнежня 2022, кляштар Mater Ecclesiae, Ватыкан[6]) — 265-ы рымскі папа. Абраны канклавам 19 красавіка 2005 году, інаўгурацыйную імшу цэлебраваў 24 красавіка 2005 году. 11 лютага 2013 году абвесьціў пра свой сыход з пасады папы, якую афіцыйна пакінуў 28 лютага 2013 году.

Бэнэдыкт XVI
па-лацінску: Benedictus PP. XVI
2011 год
Рымскі папа
19 красавіка 2005 — 28 лютага 2013
Інтранізацыя24 красавіка 2005
ЦаркваКаталіцкая Царква
ПапярэднікЯн Павал II
НаступнікФранцішак

Адукацыя
Дзейнасьцьрыма-каталіцкі ксёндз, рэлігійны пісьменьнік, піяніст, прафэсар унівэрсытэту, філёзаф, пераходны дыякан, рымска-каталіцкі біскуп, каталіцкі тэоляг, архібіскуп, тэоляг
Сапраўднае імяЁзэф Алёіз Ратцынґер
Нарадзіўся16 красавіка 1927 (97 гадоў)
Марктль-ам-Ін, Баварыя, Нямеччына
Памёр31 сьнежня 2022(2022-12-31)[1][2] (95 гадоў)
Пахаваны
БацькаJoseph Ratzinger, Sr.[d]
МаціMaria Peintner[d][5]
Прыняцьце сьвятога сану29 чэрвеня 1951
Япіскапская хіратонія28 траўня 1977
Кардынал ад27 чэрвеня 1977

Аўтограф


Узнагароды
камандор ордэна Ганаровага легіёну ордэн Паўднёвага Крыжа Вялікі крыж ордэна «За заслугі перад Фэдэратыўнай рэспублікай Нямеччыны» Bayerische Verfassungsmedaille in Gold[d] ордэн «За заслугі перад Фэдэратыўнай рэспублікай Нямеччыны» баварскі ордэн Максыміліяна «За навуку і мастацтва» ганаровы знак «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай» Баварскі ордэн «За заслугі» Stephanus Award[d] ганаровы доктар[d] (2015) ганаровы доктар[d] (2015) ганаровы доктар Унівэрсытэту Бабэшу — Баяі[d] ганаровае грамадзянства[d] (2018) ганаровае грамадзянства[d] (2006) ганаровае грамадзянства[d] (16 чэрвеня 2005) ганаровае грамадзянства[d] (студзень 2010) ганаровае грамадзянства[d] ганаровае грамадзянства[d] (16 сьнежня 2009) ганаровае грамадзянства[d] (12 жніўня 2008) ганаровае грамадзянства[d] (9 лістапада 2011) ганаровы доктар Люблінскага каталіцкага ўнівэрсытэту[d] (1988) ордэн Карла Валентына[d] (1989) honorary doctor of the Catholic University of Eichstätt-Ingolstadt[d] (1987) ганаровы доктар Наварскага ўніверсітэта[d] honorary doctorate from the Pontifical Catholic University of Peru[d] (1986) ганаровы доктар Уроцлаўскага ўнівэрсытэту[d] (2000) ганаровы доктар Унівэрсытэту Бабэшу — Баяі[d] (2005) Мальтыйскі ордэн Нацыянальны ордэн «За заслугі» Order of Minerva
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Бэнэдыкт XVI

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1939 паступіў у каталіцкую духоўную сэмінарыю ў Траўнштайне. У 1943 быў мабілізаваны ў армію ў корпус супрацьпаветранае абароны, а ў 1944 — у вэрмахт. У 1945 патрапіў у палон.

У 19461951 вывучаў філязофію й тэалёгію ў Фрайзынгу й Мюнхэне. Пасьвечаны ў сан 29 чэрвеня 1951, працягваў навучаньне ў Мюнхэнскім унівэрсытэце, атрымаў ступень доктара тэалёгіі ў 1953, абараніўшы працу пра спадчыну Сьвятога Аўгустына. У 1959 стаў выкладчыкам тэалёгіі Бонскага ўнівэрсытэту, а ў 1966 — галоўным экспэртам у пытаньнях дагматычнае тэалёгіі ва ўнівэрсытэце Тубінгену. У 1972 заснаваў каталіцкі часопіс Communio.

У красавіку 1977 прызначаны на пасаду арцыбіскупа Мюнхэну й Фрайзынгу, праз тры месяцы — на пасаду кардынала. У 1980 адмовіўся ўзначаліць Кангрэгацыю каталіцкае асьветы, у 1981 стаў прэфэктам Кангрэгацыі навучаньня веры і старшынём Біблійнае камісіі й Міжнароднае папскае тэалягічнае камісіі. Удзельнічаў у працы некалькіх кангрэгацыяў і папскіх радаў у Ватыкане. 3 сьнежня 2002 абраны дэканам кардынальскае калегіі.

Ляўрэат шматлікіх прэміяў і міжнародных узнагародаў, доктар «honoris causa» многіх унівэрсытэтаў. Ведаў 10 моваў.

Лічыўся кансэрватыўным папам, асабліва ў параўнаньні зь Янам Паўлам ІІ. Яшчэ ня будучы папам, дамогся забароны «рэвізыянісцкага» перакладу Бібліі, у якім шмат тэрмінаў мужчынскага роду, каб не дыскрымінаваць жанчынаў, былі замененыя на тэрміны ніякага роду.

У сваёй кнізе выступаў за вяртаньне «да крыніцаў» і лічыў хрысьціянства паратункам эўрапейскае цывілізацыі.

Кнігі Ёзэфа Ратцынґера

рэдагаваць
  • Werte in Zeiten des Umbruchs, Freiburg im Breisgau 2005.
  • Unterwegs zu Jesus Christus, Augsburg 2003.
  • Glaube — Wahrheit — Toleranz. Das Christentum und die Weltreligionen, 2. Aufl., Freiburg i. Brsg. 2003.
  • Gott ist uns nah. Eucharistie: Mitte des Lebens. Hrsg. von Horn, Stephan Otto/ Pfnür, Vinzenz, Augsburg 2001.
  • Gott und die Welt. Glauben und Leben in unserer Welt. Ein Gespräch mit Peter Seewald, Köln 2000.
  • Der Geist der Liturgie. Eine Einführung, 4. Aufl., Freiburg i. Brsg. 2000. (wyd. polskie Duch liturgii, Poznań 2002.)
  • Vom Wiederauffinden der Mitte. Texte aus vier Jahrzehnten, Freiburg i. Brsg. 1997.
  • Salz der Erde. Christentum und katholische Kirche an der Jahrtausendwende. Ein Gespräch mit Peter Seewald, Wilhelm Heyne Verlag, München, 1996. ISBN 3-453-14845-2
  • Wahrheit, Werte, Macht. Prüfsteine der pluralistischen Gesellschaft, Freiburg/ Basel/ Wien 1993.
  • Zur Gemeinschaft gerufen. Kirche heute verstehen, Freiburg/ Basel/ Wien 1991.
  • Auf Christus schauen. Einübung in Glaube, Hoffnung, Liebe, Freiburg/ Basel/ Wien 1989.
  • Abbruch und Aufbruch. Die Antwort des Glaubens auf die Krise der Werte, München 1988.
  • Kirche, Ökumene und Politik. Neue Versuche zur Ekklesiologie [Robert Spaemann zum 60. Geburtstag zugeeignet], Einsiedeln 1987.
  • Politik und Erlösung. Zum Verhältnis von Glaube, Rationalität und Irrationalem in der sogenannten Theologie der Befreiung (= Rheinisch-Westfälische Akademie der Wissenschaften: G (Geisteswissenschaften), Bd. 279), Opladen 1986.
  • Theologische Prinzipienlehre. Bausteine zur Fundamentaltheologie (= Wewelbuch, Bd. 80), München 1982.
  • Das Fest des Glaubens. Versuche zur Theologie des Gottesdienstes, 2. Aufl., Einsiedeln 1981.
  • Eschatologie, Tod und ewiges Leben, Leipzig 1981.
  • Glaube, Erneuerung, Hoffnung. Theologisches Nachdenken über die heutige Situation der Kirche. Hrsg. von Kraning, Willi, Leipzig 1981.
  • Umkehr zur Mitte. Meditationen eines Theologen, Leipzig 1981.
  • Zum Begriff des Sakramentes (= Eichstätter Hochschulreden, Bd. 79), München 1979.
  • Die Tochter Zion. Betrachtungen über den Marienglaube der Kirche, Einsiedeln 1977.
  • Der Gott Jesu Christi. Betrachtungen über den Dreieinigen Gott, München 1976.
  • Das neue Volk Gottes. Entwürfe zur Ekklesiologie (Topos-Taschenbücher, Bd. 1) Düsseldorf 1972.
  • Die Einheit der Nationen. Eine Vision der Kirchenväter (= Bücherei der Salzburger Hochschulwochen), Salzburg u.a. 1971.
  • Das Problem der Dogmengeschichte in der Sicht der katholischen Theologie (= Arbeitsgemeinschaft für Forschungen des Landes Nordrhein-Westfalen: Geisteswissenschaften, Bd. 139), Köln u.a. 1966.
  • Die letzte Sitzungsperiode des Konzils (= Konzil, Bd. 4), Köln 1966.
  • Ereignisse und Probleme der dritten Konzilsperiode (= Konzil, Bd. 3), Köln 1965.
  • Die erste Sitzungsperiode des Zweiten Vatikanischen Konzils. Ein Rückblick (= Konzil, Bd. 1), Köln 1963.
  • Das Konzil auf dem Weg. Rückblick auf die 2. Sitzungsperiode des 2. Vatikanischen Konzils (= Konzil, Bd. 2), Köln 1963.
  • Die christliche Brüderlichkeit, München 1960.
  • Die Geschichtstheologie des heiligen Bonaventura (Habilitationsschrift), München u.a. 1959.
  • Volk und Haus Gottes in Augustins Lehre von der Kirche (= Münchner theologische Studien 2/7, zugl. München, Univ., Diss., 1951.), München 1954.
  • Dogma und Verkündigung
  • Einführung in das Christentum, München 1968.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Бэнэдыкт XVIсховішча мультымэдыйных матэрыялаў