Канцлер вялікі літоўскі
Канцлер вялікі літоўскі — кіраўнік ураду Вялікага Княства Літоўскага, другі пасьля маршалка міністар дзяржавы. Загадваў канцылярыяй вялікага князя і паноў-рады, захоўваў вялікую дзяржаўную пячатку. Фактычна выконваў функцыі міністра ўнутраных і замежных справаў[1].
Афіцыйна ўрад упершыню сабраў вялікі князь Аляксандар у 1504 годзе.
У Рэчы Паспалітай Літоўская канцылярыя займалася ўсходняй палітыкай, а Каронная — кантактамі з заходнімі дзяржавамі. Канцлер вялікі літоўскі меў прыблізна такія ж паўнамоцтвы, як і канцлер вялікі каронны. Ад часу Люблінскай уніі (1569) уводзілася гэтак званая «ўмова тэрытарыяльнай кампэтэнцыі»: калі манарх знаходзіўся на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, то адпаведная канцылярыя займалася выкананьнем агульнадзяржаўных справаў. У Сэнаце канцлер вялікі літоўскі засядаў пасьля кароннага, хаця абодва ўрады былі раўнапраўнымі.
Сьпіс канцлераў
рэдагаваць- Мікалай Малдрык (1429; канцлер вялікага князя Вітаўта; заняцьце ім ураду ставіцца пад сумнеў)
- Судзівой Валімонтавіч (1441)
- Міхал Кезгайла (1446—1476)
- Алехна Судзімонтавіч (1477—1491)
- Мікалай Радзівіл «Стары» (1492 — 16.7.1509)
- Мікалай Радзівіл (20.6.1510 — 1.1522)
- Альбэрт Гаштольд (7.1522 — 1539)
урад вакантны 1539—1546; спраўцам канцылярыі быў Іван Гарнастай
- Ян Юр’евіч Глябовіч (1546 — 23.4.1549)
- князь Мікалай Радзівіл «Чорны» (12.1550 — 28.5.1565)
- князь Мікалай Радзівіл «Руды» (2.1566 — 10.1579)
- Астафей Валовіч (10.1579 — 12.1587)
- Леў Сапега (4.1589 — 1623)
- князь Альбрэхт Станіслаў Радзівіл (6.2.1623 — 12.11.1656)
- Крыштап Жыгімонт Пац (2.3.1658 — 10.1.1684)
- князь Марцыян Аляксандар Агінскі (15.5.1684 — 26.1.1690)
- князь Дамінік Мікалай Радзівіл (26.2.1690 — 27.7.1697)
- князь Караль Станіслаў Радзівіл (1698 — 2.8.1719)
- князь Міхал Сэрвацы Вішнявецкі (2.1720 — 9.11.1735)
- Ян Фрыдэрык Сапега (11.1735 — 6.7.1751)
- князь Міхал Фрыдэрык Чартарыйскі (6.10.1752 — 13.8.1775)
- князь Аляксандар Міхал Сапега (13.9.1775 — 28.5.1793)
- Яўхім Храптовіч (14.6.1793 — 1795)
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Грыцкевіч А. Канцлер // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 94.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Груша А. Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гадоў XV — першай паловы XVI ст. — Мн., 2006. — 215 с.
- Груша А. Службовы склад і структура канцылярыі ВКЛ 40-х гадоў XV — першай паловы XVI ст. // Metriciana: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага. Т. 1, 2001. С. 11-45.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Boniecki А. Poczet rodów w Wielkim Księstwie Litewskim w XV i XVI wieku. — Warszawa, 1883.
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.