Спартак: Кроў і пясок

«Спартак: Кроў і пясок» (па-ангельску: Spartacus: Blood and Sand) — амэрыканскі гістарычны тэлесэрыял, прэм’ера якога адбылася 22 студзеня 2010 году на кабэльным канале «Starz».

Спартак: Кроў і пясок
Spartacus: Blood and Sand
Spartacus Blood and Sand.png
Стваральнік Steven S. DeKnight[d]
Сцэнарыст Брэнт Флэтчэр
Аарон Гэлбінг
Тод Гэлбінг
Міранда Кўок
Рэжысэр Майкл Гэрст
Рык Джэйкабсан
Джэсі Ўорн
Грэйдзі Гол
Роўэн Ўудс
У ролях Эндзі Ўітфілд
Люсі Лоўлэс
Джон Ганна
Пітэр Мэнса
Ману Бэнэт
Віва Б’янка
Нік Тарабэй
Кампазытар Джозэф Ладука
Краіна Злучаныя Штаты
Колькасьць сэзонаў 1
Колькасьць сэрыяў 13
Мова ангельская
Вытворчасьць
Прадусар Чарлз Найт
Аарон Лэм
Стывэн С. Дэнайт
Пол Грындэр
Даўжыня сэрыі 50 хвілін
Трансьляцыя
Тэлеканал Starz (ЗША)
На экранах 22 студзеня — 16 красавіка 2010 —
Храналёгія
Наступны Спартак: Багі арэны
Спасылкі
Афіцыйны сайт

Асноўную фабулу сэрыяла складае гісторыя Спартака, кіраўніка аднаго з буйнейшых паўстаньняў рабоў у Рымскай рэспубліцы ў пэрыяд 74 да н. э. — 71 да н. э.. Праз наяўнасьць рэалістычных сцэнаў гвалту, эратычных сцэнаў і абсцэннай лексыкі сэрыял быў пастаўлены ў катэгорыю «TV-MA» (Mature audience — «для дарослай аўдыторыі»).

22 сьнежня 2009 году, за месяц да прэм’еры, было абвешчана пра заплянаваныя здымкі другога сэзону[1]. Аднак 9 сакавіка 2010 году IGN.com паведамілі, што здымкі былі адкладзеныя праз выяўленую ў актора Эндзі Ўітфілда раньнюю стадыю няходжкінскай лімфомы[2]. У выніку затрымкі паміж здымкамі другога сэзону «Starz» выпусьцілі шасьцісэрыйны прыквэл пад назвай «Спартак: Багі арэны»[3]. Работы па падрыхтаваньні другога сэзону пачаліся пасьля заявы аб выздараўленьні Эндзі Ўітфілда ад раку[4], аднак пазьней у яго адбыўся рэцыдыў[5]. З гэтага часу Starz узялі на ролю Спартака Ліяма Макінтайра[6].

ЭпізодыРэдагаваць

Асноўны артыкул: Сьпіс сэрыяў тэлесэрыяла «Спартак: Кроў і пясок»

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Cancelled Shows 2009: Spartacus gets renewed by Starz for a second season before even premiering. Series & TV (22 сьнежня 2009). Праверана 22 сьнежня 2009 г.
  2. ^ Spartacus Halts Production Of Season 2. Series & TV (9 сакавіка 2010). Праверана 9 сакавіка 2010 г.
  3. ^ Vulture Exclusive: Starz Developing a Spartacus: Blood and Sand Prequel Праверана 11 красавіка 2010 г.
  4. ^ Spartacus' Star Andy Whitfield Is Cancer-Free & Ready To Return To The Starz Series. Deadline (8 чэрвеня 2010 аўтар=Nellie Andreeva). Праверана 14 ліпеня 2010 г.
  5. ^ Nellie Andreeva Spartacus' Star Andy Whitfield's Cancer Is Back: Won't Return Next Season To Series. Deadline Hollywood. Праверана 18 веарсьня 2010 г.
  6. ^ Elliot Crumpley (18 студзеня 2011) Liam McIntyre confirmed to take over Spartacus role. College News. Праверана 18 студзеня 2011 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць