Берасьцейская вобласьць

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Беларусі
(Перанакіравана з «Берасьцейшчына»)

Берасьце́йская во́бласьць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Беларусі. Плошча вобласьці складае 32,8 км². Насельніцтва на 2023 год — 1 315 405 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Берасьце.

Берасьцейская вобласьць

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Берасьце
Улучае 16 раёнаў
Найбуйнейшыя гарады Баранавічы
Пінск
Дата ўтварэньня 4 сьнежня 1939 року
Старшыня аблвыканкаму Юры Шулейка
Насельніцтва (2023)
1 315 405[1] (3-е месца)
Шчыльнасьць 42 чал./км² (1—2-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 88%
расейцы — 6,4%
украінцы — 2,9%
палякі — 1,3%[2]
Плошча 32,8 тыс[3] км² (15,7%)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня
 · найніжэйшы пункт

 267 м
 136 м[4]
 121 м
Месцазнаходжаньне Берасьцейскай вобласьці
Берасьцейская вобласьць на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC +3
Код ISO 3166-2 BY-BR
Тэлефонны код +375-16
Паштовыя індэксы 224 xxx, 225 xxx
Код аўтам. нумароў 1
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць
 
Герб Берасьцейскага ваяводзтва

Геаграфічнае становішча

рэдагаваць

Берасьцейская вобласьць разьмешчаная ў паўднёва-заходняй частцы Беларусі. Максымальная працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень — 166 км, а з усходу на захад — 300 км. Тэрыторыя вобласьці складае 32,791 км² (15,7% тэрыторыі Беларусі).

На ўсходзе Берасьцейская вобласьць мяжуе зь Менскай, на поўначы — з Гарадзенскай, на поўдні — з Ровенскай і Валынскай абласьцямі Ўкраіны, на паўднёвым захадзе — зь Люблінскім, на захадзе — з Падляскім ваяводзтвамі Польшчы.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2018 год — 1 384 476 чал.[7]
  • 2017 год — 1 386 351 чал.[8]
  • 2016 год — 1 386 982 чал.[9]
  • 2014 год — 1 388 600 чал.[10]
  • 2009 год — 1 401 177 чал.[11]
Нацыянальны склад насельніцтва вобласьці (2009)
Агулам,
чалавек
У тым ліку Мескае
насельніцтва
Вясковае
насельніцтва
У адсотках
мужчыны жанчыны
Усё насельніцтва 1 401 177 656 173 745 004 918 561 482 616 100
беларусы 1 233 377 580 970 652 407 791 698 441 679 88,02
расейцы 89 685 39 537 50 148 73 332 16 353 6,4
украінцы 40 046 17 830 22 216 24 835 15 211 2,86
палякі 17 539 7265 10 274 11 301 6238 1,25
армяне 946 562 384 605 341 0,07
татары 725 339 386 558 167 0,05
цыганы 715 344 371 385 330 0,05
жыды 570 298 272 552 18 0,04
азэрбайджанцы 529 372 157 381 148 0,04
малдаване 495 275 220 265 230 0,04
немцы 468 370 98 245 223 0,03
летувісы 355 205 150 278 77 0,03
узбэкі 206 129 77 164 42 0,01
грузіны 186 141 45 160 26 0,01
туркмэны 184 132 52 178 6 0,01
чувашы 179 79 100 126 53 0,01
латышы 150 75 75 101 49 0,01
грэкі 133 65 68 77 56 < 0,01
мардва 128 59 69 89 39 < 0,01
казахі 118 79 39 88 30 < 0,01
баўгары 93 51 42 72 21 < 0,01
таджыкі 75 51 24 51 24 < 0,01
башкіры 68 34 34 52 16 < 0,01
удмурты 65 17 48 39 26 < 0,01
марыйцы 64 24 40 41 23 < 0,01
кітайцы 59 43 16 55 4 < 0,01
карэйцы 51 28 23 38 13 < 0,01
асэтыны 44 24 20 37 7 < 0,01
туркі (асманы) 43 42 1 40 3 < 0,01
арабы 27 25 2 25 2 < 0,01
віетнамцы 16 13 3 15 1 < 0,01
Национальный состав населения Брестской области  (рас.) // Общая численность населения, его состав по возрасту, полу, состоянию в браке, уровню образования, национальностям, языку и источникам средств к существованию. Брестская область. — Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, паводле вынікаў перапісу 2009.

Найбуйнейшыя сельскія населеныя пункты вобласьці (больш за 3 тысячы чалавек): Альшаны, Рубель, Моталь, Пінкавічы, Дзівін, Новыя Засімавічы, Жамчужны, Манькавічы.

Рэльеф раўнінны і нізінны. Пераважаюць вышыні 140—200 м над узроўнем мора. Паўднёва-заходнюю частку займае раўніннае Берасьцейскае Палесьсе, усходнюю — нізіннае Прыпяцкае Палесьсе, паміж імі знаходзіцца падобная на плято раўніна Загародзьдзе; на паўночным захадзе вялікая частка Прыбужанскай раўніны, на поўначы Баранавіцкая раўніна і частка Наваградзкага ўзвышша.

Найвышэйшы пункт вобласьці — 267 мэтраў — разьмешчаны на паўднёвых схілах Наваградзкага ўзвышша. Найніжэйшае месца — 121 м — разьмешчанае ў даліне ракі Заходні Буг на мяжы з Польшчай.

Карысныя выкапні

рэдагаваць

Вобласьць мае карысныя выкапні, якія зьяўляюцца асновай для разьвіцьця прамысловай вытворчасьці з выкарыстаньнем мясцовых прыродных рэсурсаў. Гэта, перш за ўсё, будаўнічае каменьне, легкаплаўкія й тугаплаўкія гліны, шкляныя, фармовачныя і будаўнічыя пяскі, торф, бузы, жвір, выяўленыя паклады гаручых сланцаў і бурага вугалю.

Клімат і расьліннасьць

рэдагаваць

Клімат умерана-кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня ад −4,4°С у Берасьці да −6°С у Баранавічах, ліпеня 18 — 18,8°С. Для вобласьці характэрная цёплая зіма з частымі адлігамі. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду вагаецца ад 258—260 дзён на паўднёвым захадзе — да 240—245 дзён на паўночным усходзе. Ападкаў выпадае 550—645 мм у год.

Лясы (хваёвыя, бярозавыя, чорнаалешнікавыя) займаюць каля 36% тэрыторыі. Захаваліся буйныя лясныя масівы — Белавеская, Ружанская і Шарашоўская пушчы. Балоты пераважна нізінныя, займаюць каля 20% тэрыторыі.

У вобласьці шмат унікальных прыродных комплексаў і помнікаў прыроды. Прырода стварыла і пранесла скрозь стагодзьдзі да нашых дзён непаўторную прыгажосьць ляндшафтаў і незвычайную шматстатнасьць выглядаў жывёлін і расьлінаў. Найбольш каштоўныя прыродныя тэрыторыі і аб’екты ўзятыя пад ахову. У вобласьці вылучаныя 117 асабіста ахоўных тэрыторыяў і аб’ектаў. Зь іх: 1 нацыянальны парк — 57,4 тыс. га (Дзяржаўны нацыянальны парк Белавеская пушча); 19 заказьнікаў нацыянальнага значэньня — 327,2 тыс. га; заказьнікаў мясцовага значэньня — 36,7 тыс. га; 37 помнікаў прыроды нацыянальнага значэньня; 31 помнік прыроды мясцовага значэньня. Акрамя таго, перададзеныя пад ахову землекарыстальнікам 579 месцаў пасяленьня (гадаваньня) 77 рэдкіх відаў жывёлін і расьлінаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі.

Гідраграфія

рэдагаваць

Рэкі належаць да басэйнаў Дняпра (Прыпяць з прытокам Пінай), Нёману (Шчара), Заходняга Бугу (Мухавец). Дняпроўска-Бускі, Агінскі, Мікашэвіцкі каналы. Найбуйнейшыя азёры — Выганашчанскае, Чорнае, Спораўскае, Бабровіцкае. Вадасховішчы — Локтышы, Сялец, Пагост.

Разам — 44 возеры і 30 вадасховішчаў, працякае больш за 80 рэчак.

Транспарт

рэдагаваць

Па тэрыторыі вобласьці праходзіць транзытны калідор Бэрлін — Варшава — Берасьце — Менск — Масква, разгалінаваная сетка чыгуначных і аўтамабільных шляхоў, просты шлях у Вільню і Кіеў, што стварае спрыяльныя ўмовы для перавозак пасажыраў і грузаў з эўрапейскіх краінаў у Расею, Украіну і іншыя краіны. Асноўныя чыгуначныя вузлы вобласьці — Берасьце, Баранавічы, Лунінец, Жабінка. Галоўныя аўтамагістралі вобласьці: Берасьце — Менск, Берасьце — Гомель. На 2012 г. у Берасьцейскай вобласьці налічвалася 2200 км дарог рэспубліканскага значэньня, 70% якіх мелі міжрамонтны тэрмін звыш 30 гадоў пры патрэбе капітальнага рамонту прынамсі кожныя 17 гадоў[12].

У вобласьці (горад Берасьце) маецца міжнародны аэрапорт 1-й катэгорыі, які дазваляе прымаць і абслугоўваць цяжкія самалёты тыпу «Боінг-747». Па рэках Прыпяць, Піна, Мухавец, Стыр, Гарынь, Дняпроўска-Бужанскім канале зьдзяйсьняецца суднаходзтва. Мікашэвіцкі канал служыць для вывазу прадукцыі РУП «Граніт» на р. Прыпяць і далей на Дняпро. Па тэрыторыі вобласьці праходзяць таксама нафтаправод «Дружба» і газаправоды Таржок — Менск — Івацэвічы і Кобрынь — Берасьце — Варшава.

Прамысловасьць і сельская гаспадарка

рэдагаваць

Асноўнымі галінамі спэцыялізацыі прамысловасьці зьяўляюцца харчовая, лёгкая, машынабудаваньне. На іх долю прыходзіцца амаль 2/3 усяго аб’ёму прамысловай вытворчасьці. Разьвітыя таксама электраэнэргетыка, лясная, дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, мукамольна-крупяная і камбікормавая прамысловасьць. На тэрыторыі вобласьці працуе Бярозаўская ГРЭС. Агульнарэспубліканскае значэньне мае РУП «Граніт» па здабычы будаўнічага каменьня ў Мікашэвічах. Інвэстыцыі для мадэрнізацыі вытворчых магутнасьцяў прадпрыемства «Граніт» склалі 3,5 млн дал. ЗША — гэта найбуйнейшы сумесны праект зь Летувой.

Сельская гаспадарка спэцыялізуецца на мясной і малочнай жывёлагадоўлі, вырошчваньні бульбы, зерневых, цукровага бураку, гародніны. Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці выкарыстоўваюць мясцовую сыравіну — мяса, малако і цукар у Жабінцы, Бярозе і іншых. Гародніна і садавіна перапрацоўваецца ў Ляхавічах, Пружанах, Янаве, Маларыце.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

Вобласьць налічвае 16 раёнаў, 21 места, 8 мястэчак, 2178 вёсак.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ а б Брестская область (рас.) Официальный интернет-портал Президента Республики Беларусь Праверана 27 верасьня 2023 г.
  2. ^ Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічаць Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь Архіўная копія
  3. ^ «Дзяржаўны зямельны кадастар Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. ^ GeoNames (анг.) — 2005.
  5. ^ Валерый Пазднякоў. Берасцейскі павет // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 321
  6. ^ У якіх межах былі абвешчаныя Беларуская Народная Рэспубліка і БССР? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  7. ^ Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  9. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. ^ Demographic situation in January 2014 (анг.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі БеларусьПраверана 9 лютага 2014 г. Архіўная копія ад 9 лютага 2014 г.
  11. ^ Национальный состав населения Брестской области  (рас.) // Общая численность населения, его состав по возрасту, полу, состоянию в браке, уровню образования, национальностям, языку и источникам средств к существованию. Брестская область. — Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь, паводле вынікаў перапісу 2009.
  12. ^ Алена Даўжанок, Сьвятлана Яскевіч. Гаспадарка РУП «Берасьцеаўтадар» — 2200 кілямэтраў рэспубліканскіх дарог // Зьвязда : газэта. — 19 красавіка 2012. — № 76-77 (27191-27192). — С. 5. — ISSN 1990-763x.

Літаратура

рэдагаваць
  • Брестская область // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць