Бітва на Сініх Водах
Бітва на Сініх Водах — бітва на рацэ Сінія Воды (цяпер Сінюха) ўвосень 1362 року (паводле Хронікі Быхаўца ў 1351), якая скончылася перамогай літоўскага войска пад кіраваньнем вялікага князя літоўскага Альгерда над войскамі трох татарскіх кіраўнікоў Падольскай зямлі — Крымскай, Перакопскай і Ямбалуцкай ордамі.
Бітва на Сініх Водах | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||
Супернікі | |||||||||
Вялікае Княства Літоўскае | Залатая Арда | ||||||||
Камандуючыя | |||||||||
вялікі князь Альгерд | Кутлуг-Бэй Хаджы-Бэй Дымітар | ||||||||
Перадумовы
рэдагавацьГэта быў карны паход Альгерда на тых семярых ханаў падольскіх татараў — сваіх хаўрусьнікаў у канфлікце з Польшчай, — якія ў 1356 року прынялі бок польскага караля Казімера III.
Месца бітвы
рэдагавацьБітва адбылася паблізу фартэцыі Таргавіца(uk) (цяпер вёска ў Новаархангельскім раёне Кіраваградзкай вобласьці), на рацэ Сінюсе (Сінія Воды).
Хада бітвы
рэдагавацьЛітоўскі князь Альгерд ужыў новую тактыку для барацьбы з коньніцай татараў: выставіў ягоныя войскі не ў адну ці некалькі лініяў, як заўжды, а паўколам, калі кожны з палкоў прыкрываў той, што стаіць перад ім. У выніку выкарыстаньня такой тактыкі татары ня здолелі нанесьці адчувальныя страты войску Альгерда стралянінай з лукаў, а таксама зрабіць атачальны манэўр. Панесшы значныя страты ад стрэлаў з лукаў і арбалетаў палкоў пад камандаваньнем братоў Карыятовічаў(ru), татары былі змушаныя прыняць франтальны бой, у выніку якога коньніца літоўцаў узяла верх над татарскай, абарончае ўзбраеньне якое саступала дасьпехам літоўска-рускіх вершнікаў.
Наступствы
рэдагавацьПа бітве Падольле, а ў стратэгічным выніку Кіеўшчына і Севершчына былі ўлучаныя ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Уладаньні ВКЛ пашырыліся далёка на поўдзень у напрамку Чорнага мора.
У Кіеве Альгерд паставіў свайго сына Ўладзімера. Падольле дасталося Альгердавым пляменьнікам і камандоўцам у бітве Аляксандру, Юрыю, Канстантыну, а таксама Фёдару, сыну Карыята[1].
Перамога літоўска-рускага войска на Сіняй Вадзе задоўга да Кулікоўскай бітвы 1380 року падарвала магутнасьць Залатой Арды і паклала пачатак вызваленьню ўсходнеславянскіх народаў ад мангола-татарскага нашэсьця.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Kiaupa, Zigmantas; Jūratė Kiaupienė, Albinas Kunevičius (2000) [1995]. The History of Lithuania Before 1795 (English ed.). — Vilnius: Lithuanian Institute of History. — С. 121. — ISBN 9986-810-13-2
Літаратура
рэдагаваць- Мікола Ермаловіч Старажытная Беларусь: Віленскі перыяд. — Гіст. дасл. — Мн.: Выд. цэнтр «Бацькаўшчына»: МП «Бесядзь», 1994. — С. 91. — ISBN 985-6026-01-6
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Анатоль Грыцкевіч. Бітва каля Сіняй Вады // Ігуменскі тракт. — 18 чэрвеня 2013. — № 18 (33). — С. 6.
Гэта — накід артыкула пра Сярэднявечча. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |