Тэхнабанкпрыватны банк Беларусі, заснаваны ў 1994 годзе.

Тэхнабанк
Тып адкрытае акцыянэрнае таварыства
Заснаваная 5 жніўня 1994 (27 гадоў таму)
Краіна
Разьмяшчэньне Менск, вул. Крапоткіна, д. 44
Ключавыя фігуры Зьміцер Міхалевіч
Галіна банкаўская
Прадукцыя банкаўскія паслугі
Абарачэньне Green Arrow Up Darker.svg105 863 млн. рублёў (2010 год; 35 361 тыс. $)
Апэрацыйны прыбытак Green Arrow Up Darker.svg53 492 млн. руб. (2010; 17 868 тыс. $)
Чысты прыбытак Green Arrow Up Darker.svg52 036 млн. руб. (2010; 17 382 тыс. $)
Аўдытар «БДО» (30 чэрвеня 2011)

Выпускае і абслугоўвае аплатныя карткі Visa. Ажыцьцяўляе міжнародныя разьлікі праз Супольнасьць сусьветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацыяў ды зьяўляецца паручальнікам электронных грошай WebMoney ў беларускіх рублях. Асноўнымі пайшчыкамі зьяўляюцца сужэнцы Уладзіслаў і Алена Кацарэнкі, Ігар Курач і ірляндзкае прадпрыемства «Флітвуд файнэнс»[1]. Мае 6 філіялаў, 7 разьлікова-касавых цэнтраў, 3 цэнтры банкаўскіх паслугаў і 41 абменьнік[2].

МінуўшчынаРэдагаваць

У траўні 2007 году праца Тэхнабанка спынялася праз распаўсюд па службовай сетцы віруса «Нешта»[3]. 14 сакавіка 2008 году хакеры ўкаранялі траянскі код на некаторыя старонкі беларускага сайта WebMoney, працу якога вядзе Тэхнабанк[4].

На 1 чэрвеня 2010 году статутны фонд складаў 46 586,9 мільёнаў рублёў[5]. 2 чэрвеня 2010 году да Тэхнабанку далучыўся Беларускі індустрыяльны банк, праз што Тэхнабанк набыў дазволы на адкрыцьцё і вядзеньне рахункаў у каштоўных мэталах, прыцягненьне і разьмяшчэньне каштоўных мэталаў і камянёў ва ўклады і на гандаль каштоўнымі мэталамі і камянямі[6].

2 сакавіка 2012 году затрымалі старшыню Назіральнай рады «Тэхнабанка» Ўладзіслава Кацарэнку. У верасьні 2012 году старшыня Сьледчага камітэту Беларусі Валеры Вакульчык заявіў: «Кацарэнка дапамагаў кіраўнікам прыватных кампаній ухіляцца ад выплаты падаткаў і збораў, прадастаўляючы ім падробленыя дакумэнты і рэквізыты падкантрольных яму лжэпрадпрымальніцкіх структураў — рэзыдэнтаў Расейскай Фэдэрацыі, краінаў Балтыі, Вялікабрытаніі. Таксама Кацарэнка абвінавачваецца як кіраўнік групы, якая займаецца незаконным абменам валюты». 31 студзеня 2014 году Ўладзіслава Кацарэнку выраклі да 7 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем ва ўмовах узмоцненага рэжыму па 4-х артыкулах Крымінальнага кодэксу Беларусі за: 1) крадзеж шляхам злоўжываньня службовым становішчам, 2) незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць, 3) ухіленьне ад выплаты падаткаў, 4) махлярства[7].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Будова ўласнасьці банка(рас.). ААТ «Тэхнабанк». Праверана 20 лютага 2011 г.
  2. ^ Будова банка ў разрэзе рэгіёнаў(рас.). ААТ «Тэхнабанк». Праверана 20 лютага 2011 г.
  3. ^ Вірус «Нешта» паралізаваў «Тэхнабанк». Наша Ніва (10 траўня 2007). Праверана 20 лютага 2011 г.
  4. ^ «Тэхнабанк» гарантуе бяспеку WebMoney Transfer. Хартыя’97 (20 сакавіка 2008). Праверана 20 лютага 2011 г.
  5. ^ Афіцыйныя зьвесткі(рас.). ААТ «Тэхнабанк». Праверана 20 лютага 2011 г.
  6. ^ Аляксей Арэшка (2 чэрвеня 2010) Нацбанк зарэгістраваў далучэнне ААТ «Беларускі індустрыяльны банк» да ААТ «Тэхнабанк» Эканоміка. БелаПАНПраверана 20 лютага 2011 г.
  7. ^ Экс-старшыня Наглядальнага савета банка прыгавораны да 7 гадоў // Зьвязда : газэта. — 1 лютага 2014. — № 19 (27629). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць