Крывячышчаньне
Крывячы́шчаньне[1], таксама крывяцэ́джаньне[2] або гемадыяліз (ад грэц. αἷμα — кроў і грэц. διάλυσις — «расклад», «аддзяленьне») — мэтад пазанырачнага ачышчэньня крыві пры вострай і хранічнай нырачнай няздатнасьці. У часе крывячышчаньня адбываецца выдаленьне з арганізму таксычных прадуктаў абмену рэчываў, нармалізацыя парушэньняў воднага і электралітнага балянсаў.
Варта адрозьніваць крывячышчаньне (пры якім ачышчэньне крыві ажыцьцяўляецца праз штучную мэмбрану з ужываньнем апарата «штучная нырка») ад пэрытанэальнага чышчаньня (пры якім ачышчэньне крыві ажыцьцяўляецца за кошт зьмены адмысловых рашчынаў у чэраўнай паражніне, а ў якасьці мэмбраны выступае брухавіна пацыента) і кішачнага чышчаньня (прамываньне сьлізьневай абалонкі кішачніка умерана гіпэртанічнымі рошчынамі).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гемодиализ // Кароткі расейска-беларускі фізыялягічны слоўнік / Уклад. А. Стасевіч, С. Варыёцкі. — Менск: Тэхналогія, 1993.
- ^ Гемодиализ // Кароткі расейска-беларускі фармакалагічны слоўнік / Уклад. С. Прыхожы, А. Стасевіч, А. Юркін, А. Сітнік, І. Каваленка. — Менск: Тэхналогія, 1995.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКрывячышчаньне — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў